Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Стд 2016

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады будзе шырока абмяркоўвацца з экспертамі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады будзе шырока абмяркоўвацца з экспертамі. Акцэнт на неабходнасці такой дыскусіі зрабіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграма рыхтавалася ў сярэдзіне 2015 года, з таго часу базавыя макраэканамічныя ўмовы сур'ёзна змяніліся. У сувязі з гэтым дакумент неабходна актуалізаваць. Урад, магчыма, разам з Нацыянальным банкам мае намер у бліжэйшы час абмеркаваць праграму з шырокай экспертнай супольнасцю, каб атрымаць канструктыўную крытыку.

Журналістам Васіль Мацюшэўскі расказаў, што ўрад плануе правесці абмеркаванне і з грамадскасцю. "Мы грамадству растлумачым, адназначна скажам, як бачым 2016 год, якія рызыкі, пагрозы, як мы іх будзем нівеліраваць", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі