Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Снж 2015

Беларусь паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты з 1 студзеня

29 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь з 1 студзеня 2016 года паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2015 года нумар 1097, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе паніжана з $88,4 да $ 73,3 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $75,1 да $52 за 1 т, на таварныя бензіны - з $68,9 да $44,7 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $29,3 за 1 т (была $42,4). Такая ж стаўка пошліны ўстаноўлена і адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 снежня. Тады яны таксама былі паніжаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі