Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Кст 2017

Каляндар падзей у Беларусі: лістапад 2017

Восень у БеларусіВосень у Беларусі

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"

Калі: 15 чэрвеня 2017 года – чэрвень 2018 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Фестываль "Японская восень у Беларусі"

 

Фестываль "Японская восень у Беларусі"-2017

Калі: 8 верасня – 29 лістапада
Дзе: Маладзечна; Мінск, Цэнтр японскай культуры "Хагакурэ"
Даведацца больш

Выстаўка "Скарбы Старажытнага Егіпта" ў Нацыянальным мастацкім музеі

 

Выстаўка "Скарбы Старажытнага Егіпта" ў Нацыянальным мастацкім музеі

Калі: 9 верасня – 10 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца больш

Выстаўка Аляксандра Васільева "Модны век" у МінскуВыстаўка Аляксандра Васільева "Модны век" у Мінску

Калі: 15 верасня 2017 – 10 студзеня 2018 года
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Праграма "Зоркі запальваюць" у Белдзяржцырку

 

Праграма "Зоркі запальваюць" у Белдзяржцырку

Калі: 30 верасня – 15 снежня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Арт-праект "Асенні салон з Белгазпрамбанкам" у Мінску

Арт-праект "Асенні салон з Белгазпрамбанкам" у Мінску

Калі: 6 кастрычніка – 5 лістапада
Дзе: Мінск, галерэя "Арт-Беларусь"
Даведацца больш

 

Юбілей Валянціна Елізар’ева ў Вялікім тэатры Беларусі

Юбілей Валянціна Елізар’ева ў Вялікім тэатры БеларусіВыдатны балетмайстар народны артыст СССР і Беларусі Валянцін Елізар’еў на працягу 35 гадоў узначальваў балетную трупу Вялікага тэатра Беларусі, паставіў на галоўнай сцэне краіны 15 спектакляў, сярод якіх цудоўныя "Кармэн-сюіта", "Стварэнне свету", "Вясна свяшчэнная", "Рамэа і Джульета", "Страсці (Рагнеда)"… Яшчэ вясной у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася выстаўка маладога фатографа Мікіты Фядосіка, прысвечаная 70-годдзю Валянціна Елізар’ева, а прадоўжыцца святочны юбілейны год прэм’ерай новай версіі балета "Спартак" і канцэртам "Зоркі сусветнага і беларускага балета", у якім прымуць удзел знакамітыя артысты Вялікага, Марыінскага і Міхайлаўскага тэатраў, "Кіеў-мадэрн балета", а таксама вучні Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі харэаграфіі і Санкт-Пецярбургскай акадэміі рускага балета імя Ваганавай...

31 кастрычнікаВялікі тэатр Беларусі, новая рэдакцыя балета "Спартак" (харэаграфія і пастаноўка – Валянцін Елізар’еў).

2 лістападаюбілейны вечар з удзелам зорак сусветнага і беларускага балета.

Госці: балетмайстар народны артыст СССР Юрый Грыгаровіч; харэограф, педагог, прафесар Пекінскай Акадэміі танца, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Балетнага камітэта Кітайскай асацыяцыі нацыянальнага танца Сяа Сухуа; народны артыст Расіі, рэктар Акадэміі рускага балета імя Ваганавай Мікалай Цыскарыдзэ; народны артыст Малдовы, мастацкі кіраўнік тэатра "Кіеў мадэрн-балет" Раду Паклітару.

Запрошаныя салісты: народная артыстка Расіі Святлана Захарава; заслужаны артыст Расіі Іван Васільеў; салісты Тэатра балета Барыса Эйфмана Алег Габышаў і Любоў Андрэева; лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Настасся Мацвіенка і Эрнест Латыпаў, Марыя Вінаградава, Вэ Чаа і іншыя…

Даведацца больш

XXII Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii" ў Полацку

Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii" ў ПолацкуМіжнародны фестываль ужо 22-і раз збярэ ў Полацку выдатных арганістаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў і Швецыі. У гэтым сезоне жыхары і госці горада на Дзвіне змогуць атрымаць асалоду ад гучання шэдэўраў сусветнай класікі XVIII-XIX стагоддзяў і сачыненняў сучасных кампазітараў у адной з лепшых канцэртных залаў Еўропы. Праграма форуму-2017, які, паводле слоў арганізатараў, прызначаны адкрываць новыя імёны, парадуе паклоннікаў сустрэчамі з лепшымі музыкантамі нашага часу: пад купалам Сафійскага сабора адбудзецца шэсць канцэртаў – народнай артысткі Абхазіі Марыны Шамба пры ўдзеле расійскай выканальніцы Таццяны Сучковай-Гаўрыілавай, а таксама арганістаў – галандца Альберта Візгерхофа і шведа Ёргена Ліндстрома. Завершыць фестываль вечар польскага музыканта Матэвуша Ржэвускі, які ўпершыню выступіць у суправаджэнні вядомай беларускай капэлы "Санорус".

Калі: 29 кастрычніка – 3 снежня
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца больш

XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"Адзін з буйнейшых еўрапейскіх кінафорумаў – 24-ы па ліку ММКФ "Лістапад" – аб'яднае рэжысёраў, акцёраў, крытыкаў і аматараў мастацтва cinema пад дэвізам "Ісціна, любоў і прыгажосць". Гледачы ўбачаць 164 карціны з 55 краін, у тым ліку і 13 фільмаў, якія ўжо ўвайшлі ў лонг-ліст прэміі "Оскар". Па традыцыі, галоўная інтрыга фестывалю – асноўны конкурс ігравога кіно "Лістапада", у якім прымуць удзел 12 кінастужак. Міжнароднае журы конкурсу ігравога кіно ўзначаліць венгерскі рэжысёр Бенедэк Флігаўф, які ў мінулым годзе атрымаў "Золата Лістапада" за карціну "Лілі Лейн". Адкрые фестываль адна з самых чаканых прэм'ер года – "Арытмія" Барыса Хлебнікава, якая заваявала Гран-пры і прыз сімпатый гледачоў на буйнейшым расійскім фестывалі "Кінатаўр" у Сочы. Закрые праграму ММКФ-2017 "Асенні самурай" сербскага рэжысёра Даніла Бекавіча – абсалютны лідар нацыянальнага пракату і першая ў гісторыі краіны карціна, знятая ў жанры баявых мастацтваў.

Калі: 3 – 10 лістапада
Дзе: Мінск, кінатэатры Мінска
Даведацца больш

Пётр Дранга ў Беларусі

Пётр ДрангаВядомы эстрадны акардэаніст Пётр Дранга пачаў кар'еру з конкурсаў: яшчэ ў 1996 годзе стаў лаўрэатам VI Маскоўскага адкрытага конкурсу акардэаністаў, а затым пакарыў міжнародны фестываль у італьянскім Кастэльфідарда. У 2008 годзе музыкант выпусціў свой дэбютны альбом "23", у які ўвайшлі папулярныя кампазіцыі, у тым ліку і аўтарскія ў жанрах лаціна, танга, рок і нават французскі шансон. З 2009-га акардэаніст-віртуоз выступае на лепшых сусветных сцэнах, а таксама з'яўляецца адным з самых запатрабаваных артыстаў пасля яркіх сцэнічных вобразаў, увасобленых на папулярным тэлешоу "Точь-в-точь". Беларускіх гледачоў чакае энергічны вечар, паколькі канцэрты Пятра Дрангі – гэта тэатральныя перформансы, створаныя на мяжы змяшэння музычных жанраў ад рока да этнікі.

Калі, дзе:
4 лістапада – Мінск, КЗ "Мінск"
5 лістапада – Гомель, Грамадска-культурны цэнтр

Балет "Вялікі Гэтсбі" ў Мінску

Балет "Вялікі Гэтсбі"Адзін з самых амбіцыйных блокбастараў у гісторыі танца – балет "Вялікі Гэтсбі" – зноў вяртаецца ў Мінск: жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць эксклюзіўнае шоу, у якім арганічна спалучаюцца класічны балет, сучасны танец і кінематограф. Рэжысёр-пастаноўшчык балета паводле рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэральда – самы запатрабаваны харэограф сучаснасці па версіі The New York Times Дуайт Радэн, які супрацоўнічаў з такімі зоркамі як Prince, Lenny Kravitz, Nina Simone, U2. У спектаклі задзейнічаны вядучыя салісты Адэскай і Кіеўскай опер, а таксама артысты амерыканскай трупы Complexions Contemporary Ballet. Галоўную ролю – дэкадэнта і бутлегера Джэя Гэтсбі – выконвае зорка сусветнага балета, прэм'ер Марыінскага тэатра Дзяніс Мацвіенка. Асаблівую атмасферу амерыканскіх "равучых 20-ых" стварае цудоўная музыка вядомага расійскага кампазітара Канстанціна Меладзэ.

Калі: 5 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Ляйсан Уцяшава ў Мінску: танцавальнае шоу BOLERO

Ляйсан УцяшаваЗорка расійскай і сусветнай гімнастыкі, шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы, паспяховая бізнес-лэдзі, мадэль і папулярная тэлевядучая Ляйсан Уцяшава сваім прыкладам даказвае, што нават пасля завяршэння спартыўнай кар'еры можна заставацца на вышыні, сумяшчаючы творчыя праекты і сям'ю. У 2016 годзе са сваім мужам – акцёрам і шоўменам Паўлам Воляй – яна запусціла спартыўны праект "Сіла волі", а вясной стартаваў сусветны тур тэатральна-танцавальнага шоу Bolero, у якім увасобіліся грацыя, прыгажосць і смеласць. Ва ўнікальным спектаклі ў стылі vogue гарманічна спалучаюцца элементы fashion паказу і сучаснай харэаграфіі, а дзякуючы арыгінальным касцюмам і лічбавай графіцы сцэнічнае дзейства ператвараецца ў гісторыю аб моцнай і ўладарнай жанчыне, а таксама аб сіле любові, якая здольна перавярнуць свет і разбурыць усе перашкоды на сваім шляху…

Калі: 5 лістапада
Дзе: Мінск, Prime Hall

Валерый Меладзэ ў Мінску

Валерый МеладзэАдзін з самых паспяховых і лірычных артыстаў расійскай сцэны, уладальнік голасу шырокага дыяпазону і рэдкага тэмбру – заслужаны артыст Расіі Валерый Меладзэ – рыхтуецца адзначыць 25-годдзе творчай дзейнасці. У яркай біяграфіі спевака – нямала прэстыжных музычных прэмій ("Авацыя", "Песня года", "Залаты грамафон"), і яго песні прадаўжаюць займаць верхнія радкі хіт-парадаў. Яшчэ восенню 2015 года спявак са сваім старэйшым братам – таленавітым кампазітарам, прадзюсарам папулярных артыстаў і праектаў Канстанцінам Меладзэ – прадставіў у Мінску сумеснае шоу "Паўста". Восенню-2017 Валерый Меладзэ вяртаецца ў беларускую сталіцу з юбілейнай праграмай: на буйнейшай пляцоўцы краіны гледачоў чакае яркае сучаснае шоу з маляўнічымі дэкарацыямі і святлом, а таксама любімымі хітамі ў рэжыме нон-стоп.

Калі: 6 лістапада
Дзе: Мінск-Арэна

Рэканструкцыя падзей Першай сусветнай вайны ў вёсцы-музеі "Заброддзе"

Рэканструкцыя падзей Першай сусветнай вайны ў вёсцы-музеі "Заброддзе"У дзень заканчэння Першай сусветнай вайны знакамітая вёска-музей "Заброддзе" – знакавае месца Беларусі, дзе калісьці праходзіла лінія фронту аднаго з самых маштабных канфліктаў у гісторыі чалавецтва – прыме мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай (Дню перамір'я), які адзначаецца ў многіх краінах, а таксама 100-годдзю падпісання перамір'я ў Солах Мінскай губерні. Па традыцыі яно праводзіцца дабрачынным культурна-гістарычным фондам памяці Першай сусветнай вайны "Крокi" і музеем "Заброддзе" пры падтрымцы гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна", Вілейскага краязнаўчага музея і ваенна-гістарычных клубаў Беларусі, Расіі, Украіны. Пачаткам рэканструкцыі стане пераход 12 коннікаў у поўнай ваеннай амуніцыі кавалерыстаў Рускай імператарскай арміі ўздоўж лініі былога фронту ад вёскі Старынкі да вёскі Заброддзе. А далей у праграме – цырымонія ўшанавання памяці загінулых воінаў каля Барыса-Глебскай капліцы, узнаўленне бою Віленскай аперацыі 1915 года, канцэртная праграма "Песні Вялікай вайны", стылізаваныя фотасесіі і іншыя цікавыя актыўнасці.     

Калі: 11 лістапада, 12.00
Дзе: вёска-музей "Заброддзе", Вілейскі раён, Мінская вобласць

Група Hurts у Мінску

Група HurtsБрытанская поп-група Hurts атрымала вядомасць у 2009 годзе пасля выпуску аматарскага відэа на песню Wonderful Life, што захапіла мільёны гледачоў па ўсім свеце. З таго часу візітная картка калектыву – арыгінальны мікс розных музычных напрамкаў, сярод якіх сінтыпоп, нью-вэйв, дыска і нават электрапоп 1980-х, хоць самі музыканты называюць свой стыль "noir'n'b and doom pop". Гучны поспех дуэту з Манчэстэра – спеваку Тэа Хатчкрафту і клавішніку Адаму Андэрсану – прынеслі дэбютныя студыйныя альбомы Happiness і Exile, якія ўвайшлі ў топ-10 у краінах Еўропы. А цяпер Hurts вяртаецца ў Мінск у рамках сусветнага турнэ ў падтрымку свайго новага, чацвёртага па ліку студыйнага альбома DESIRE, рэліз якога адбыўся ў верасні. У праграме прагучаць самыя свежыя трэкі, у тым ліку і нашумелы Beautiful Ones, а таксама хіты – Rolling Stone, Wish, Lights, Stay…

Калі: 12 лістапада
Дзе: Мінск, Палац спорту

ХХХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC-2017)

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC-2017)Міжнародны форум харэаграфіі ў Віцебску ў гонар свайго 30-гадовага юбілею падрыхтаваў маштабную праграму, у якой прымуць удзел вядучыя артысты і танцавальныя калектывы з розных краін свету. Упершыню па выніках конкурсу адзін з прадстаўнікоў нацыянальнага мастацтва – харэограф або танцоўшчык – атрымае спецыяльны прыз за значны ўклад у развіццё сучаснай харэаграфіі і адданасць творчай справе. Адкрые фестываль прэзентацыя фільма "Пасля цябе", у якой прымуць удзел рэжысёр Ганна Мацісан, народны артыст Расіі Сяргей Бязрукаў і ўкраінскі харэограф Раду Паклітару. Яшчэ адным сюрпрызам стане выступленне лаўрэата прэміі Benois de la Danse – Нацыянальнай кампаніі танца Іспаніі. Гасцей форуму чакаюць лепшыя перформансы за ўсю гісторыю фестывалю, а таксама выстаўка-інсталяцыя "Музей-архіў", фотапраект Ганны Майсеюк "IFMC на вуліцы Марка Шагала" (Беларусь) і творчы праект Аляксандра Салівончыка (Беларусь-Германія).

Калі: 15 – 19 лістапада
Дзе: Віцебск, КЗ "Віцебск", Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа

Гастролі Рускага драматычнага тэатра Літвы ў Мінску

Гастролі Рускага драматычнага тэатра Літвы Рускі драматычны тэатр Літвы вяртаецца ў Мінск са сваімі лепшымі спектаклямі: дарэчы, адзіны дзяржаўны рускамоўны тэатр у краіне-суседцы нярэдка прымае ўдзел у буйнейшых фестывалях у Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве… Усяго за некалькі гадоў беларускія аматары Мельпамены ўбачылі пранізлівую драму "Свалачное каханне", псіхалагічную драму Івана Вырыпаева "Dreamworks", дзіцячы спектакль "Кошчын дом"… У гэтым лістападзе гледачоў чакае сапраўдны тэатральны ўік-энд: іскрамётная камедыя французскага класіка Франсіса Вэбера "Вячэра дурняў", спектакль для ўсёй сям’і "Казка пра цара Салтана" паводле казкі ў вершах Аляксандра Пушкіна, а завершыць праграму вільнюскай трупы спектакль-гутарка "Метад Гронхальма" ў пастаноўцы Агнюса Янкявічуса па п’есе вядомага іспанскага драматурга Жордзі Галсэрана Ферэ.

Калі: 25 – 26 лістапада
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Творчы вечар Андрыса Ліепы "Дзягілеў-Гала"

Творчы вечар Андрыса Ліепы "Дзягілеў-Гала"Вядомы балетны танцоўшчык, рэжысёр і прадзюсар, народны артыст Расіі Андрыс Ліепа ўпершыню прадставіць на галоўнай сцэне Беларусі ўсе тры аднаактовыя балеты – "Жар-птушка", "Шэхеразада", "Прывід ружы" – з легендарнай калекцыі "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева, якая ў пачатку ХХ стагоддзя захапіла сусветныя тэатральныя пляцоўкі. Прэм’ера адноўленай антрэпрызы Міхаіла Фокіна "Жар-птушка" на музыку Ігара Стравінскага, якая ў свой час стала візітнай карткай рускага балета, на мінскай сцэне адбылася ў 2014 годзе. Госці творчага вечара "Дзягілеў-Гала" перанясуцца на сто гадоў у мінулае і атрымаюць магчымасць убачыць легендарнае трыа пастановак ва ўнікальных дэкарацыях і цудоўных касцюмах, створаных мастаком Анатолем Нежным па эскізах выдатнага мастака-сцэнографа Сярэбранага века – ураджэнца Гродна Лявона Бакста.

Госці творчага вечара – народная артыстка Грузінскай ССР і Расіі Ніна Ананіяшвілі, вядучы саліст балета "Астана опера" Бахціяр Адамжан, вядучы саліст Вялікага тэатра Расіі Якопо Тысі, артыстка Марыінскага тэатра Аліса Содалева.

Калі: 26 лістапада
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі

Гастролі тэатра балета імя Якабсона ў Мінску

Легендарны харэаграфічны калектыў з больш як паўвекавой гісторыяй, лаўрэат прэмій "Залатая маска" і "Залаты сафіт" – Санкт-Пецярбургскі акадэмчны тэатр балета – заснаваны выдатным балетмайстрам ХХ стагоддзя Леанідам Якабсонам. Менавіта ён, майстар мініяцюры, харэограф-імправізатар і паслядоўнік знакамітага рэфарматара Міхаіла Фокіна, стаў ініцыятарам вяртання ў балетны тэатр танцавальнай пластыкі, пашырыўшы яе стылявыя і жанравыя магчымасці. Сёння балетная трупа ў лепшых традыцыях рускай школы прадаўжае аднаўляць і паказваць у розных краінах як шэдэўры сусветнай класікі, так і аўтарскія мініяцюры свайго майстра. На мінскай сцэне напярэдадні зімовага сезона артысты прадставяць, бадай што, самыя рамантычныя і маляўнічыя спектаклі свайго рэпертуару, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай класікі – балеты "Спячая прыгажуня" і "Жызэль".

Балет "Спячая прыгажуня" – 30 лістапада, Мінск, Палац Рэспублікі.

Балет "Жызэль" – 1 снежня, Мінск, Палац Рэспублікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі