Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Врс 2017

Каляндар падзей у Беларусі: кастрычнік 2017

Восень у БеларусіВосень у Беларусі

Праект "Мастак і горад" у Мінску

Праект "Мастак і горад" у МінскуПраект "Мастак і горад", які ўжо шэсць гадоў радуе мінчан і гасцей сталіцы выставамі рэпрадукцый лепшых майстроў, зноў адкрывае сезон. І на гэты раз з цікавымі новаўвядзеннямі! Калі ў мінулыя гады галерэя пад адкрытым небам прадстаўляла персанальныя экспазіцыі, прысвечаныя знакамітым ва ўсім свеце Марку Шагалу, Казіміру Малевічу, Мікалаю Селешчуку, Валянціну Губараву, то "Мастак і горад"-2017 упершыню аб'яднае адразу цэлы "россып" таленавітых жывапісцаў. Экспазіцыя пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу", якая па традыцыі чатыры месяцы будзе ўпрыгожваць сталічную плошчу Якуба Коласа, збярэ лепшыя работы 35 вядомых майстроў – прадстаўнікоў розных пакаленняў і творчых напрамкаў – сярод якіх Руслан Вашкевіч, Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Зоя Літвінава, Анатоль Бараноўскі... Акрамя таго, у 2017-м "Мастак і горад" стане адным з буйнейшых праектаў трыенале сучаснага беларускага мастацтва, якое прэтэндуе на статус вядучай падзеі ў мастацкім жыцці Беларусі і будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

Калі: з 27 красавіка
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"Унікальны арт-праект "Спадчына Беларусі" ўжо на працягу некалькіх гадоў ператварае гарадскую прастору ў музей і знаёміць аматараў фотамастацтва са знакамітымі выдатнымі мясцінамі Беларусі. Напярэдадні 950-годдзя Мінска яго аўтары – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч – запрашаюць зрабіць захапляльнае падарожжа па гістарычных мясцінах беларускай сталіцы. У галерэі пад адкрытым небам, якая па традыцыі разгарнулася на агароджы парку Чалюскінцаў, прадстаўлены 40 рэпрадукцый з выявамі помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадская ратуша, праваслаўныя і каталіцкія храмы, сядзібы з раскошнымі інтэр'ерамі, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фрэскавы роспіс...

Калі: 15 чэрвеня 2017 года – чэрвень 2018 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Фестываль "Японская восень у Беларусі"-2017

Фестываль "Японская восень у Беларусі"Ужо традыцыйны, пяты па ліку фестываль "Японская восень" прысвечаны 25-годдзю дыпламатычных адносін Беларусі і Японіі. У верасні паклоннікі аўтэнтычнай і сучаснай культуры Краіны ўзыходзячага сонца змаглі наведаць лекцыі аб тэатры постмадэрну, навучыцца майстэрству ікебаны, адпрацаваць прыёмы самаабароны на майстар-класах па айкідо і нават убачыць instagram-трансляцыю спектакля па п’есе Юкіа Місімы "Маркіза дэ Сад". У кастрычніцкай афішы – тыдзень нацыянальнага кіно, фестываль маладзёжнай усходнеазіяцкай культуры "Хіган", паказальны шахматны матч, міжнародны турнір па каратэ Sanker Cup 2017, майстар-класы жывапісу тушшу, каліграфіі і арыгамі. У рамках праграмы наведвальнікі даведаюцца пра японскую эстэтыку ў штодзённасці і творчасці Харукі Муракамі, а таксама змогуць асвоіць сістэму комплекснага развіцця цела і свядомасці на семінары па ўсходнім мастацтве "Будзінкан".

Калі: 8 верасня – 29 лістапада
Дзе: Маладзечна; Мінск, Цэнтр японскай культуры "Хагакурэ"
Даведацца больш

Выстаўка "Скарбы Старажытнага Егіпта" ў Нацыянальным мастацкім музеі

Выстаўка "Скарбы Старажытнага Егіпта" ў Нацыянальным мастацкім музеіВыстаўка "Скарбы Старажытнага Егіпта", якую з моманту яе стварэння (2011) ужо наведалі тысячы знатакоў гісторыі ў Чылі, Бразіліі, Перу і іншых краінах Лацінскай Амерыкі, прыехала ў Мінск. Беларуская сталіца стала першай у спісе гарадоў еўрапейскага турнэ, што не выпадкова: наша краіна з'яўляецца радзімай продкаў куратара міжнароднага праекта Алехандры Торэс. Маштабная перасовачная экспазіцыя, якая стваралася на працягу 10 гадоў пры ўдзеле археолагаў і гісторыкаў з Германіі, Вялікабрытаніі і ЗША, сёння налічвае каля 300 вядомых артэфактаў і рэплік, што адлюстроўваюць самыя яркія старонкі гісторыі і культуры Старажытнага Егіпта. Сярод найбольш цікавых – знакамітая пахавальная маска Тутанхамона, загадкавы Сфінкс і статуя бога Ку, муміі і саркафагі, ювелірныя ўпрыгажэнні, амулеты і папірусы, адноўленыя па тэхналогіях таго часу…

Калі: 9 верасня – 10 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца больш

Выстаўка Аляксандра Васільева "Модны век" у Мінску

Выстаўка Аляксандра Васільева "Модны век" у МінскуГісторык моды, мастацтвазнавец і калекцыянер, тэлевядучы Аляксандр Васільеў заваяваў сэрцы беларускіх модніц і знатакоў мастацтва. У яго біяграфіі – ужо не толькі лекцыі і выстаўкі ў розных гарадах краіны, але і распрацоўка дызайну касцюмаў да балета "Лаўрэнсія" ў Вялікім тэатры Беларусі. Новы праект "Модны век" прадставіць калекцыю з больш як 1000 прадметаў адзення, аксесуараў, ювелірных упрыгажэнняў і біжутэрыі, якая ўзнаўляе атмасферу мінулага стагоддзя. У экспазіцыю ўвайшлі вячэрнія і бальныя сукенкі, адзенне для цырымоній і свят, касцюмы, якія належалі вядомым артыстам тэатра і кіно, сусветным іконам стылю ХХ стагоддзя, сярод якіх Іў Сен-Ларан, Како Шанэль, Поль Пуарэ, Марыяна Фартуні

Калі: 15 верасня 2017 – 10 студзеня 2018 года
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ"

VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ"Адзін з самых відовішчных і чаканых тэатральных праектаў мінскай восені – "ТЭАРТ"-2017 – прадставіць гледачам 19 спектакляў з 8 краін: Беларусі, Расіі, Латвіі, Славеніі, Кыргызстана, Францыі, Германіі і Італіі. Праграма фестывалю падзелена на тры секцыі: міжнародная, беларускі шоукейс Belarus Open і "Школа "ТЭАРТа", якая ўключае лекцыі, майстар-класы, творчыя сустрэчы з рэжысёрамі і іншыя адукацыйныя мерапрыемствы. Адкрые фестываль камедыя ў стылі wordless паводле п'есы Мікалая Гогаля "Жаніцьба" ў пастаноўцы расійскага рэжысёра і харэографа Сяргея Зямлянскага. Адметнасцю стане спектакль "Іваноў" маскоўскага Тэатра Нацый у рэжысуры Цімафея Кулябіна, у якім задзейнічаны Чулпан Хаматава, Віктар Вяржбіцкі, Лізавета Баярская, Ігар Гордзін, а ў галоўнай ролі – народны артыст Расіі Яўген Міронаў. Завершыцца форум камедыяй без слоў "Пансіён Belvedere" ў пастаноўцы італьянскага акцёра і рэжысёра Матэа Сп'яцы.

Калі: 27 верасня – 16 кастрычніка
Дзе: Мінск

XII Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета

XII Міжнародны музычны фестываль Юрыя БашметаМіжнародны фестываль Юрыя Башмета зноў адкрывае музычны сезон у беларускай сталіцы, запрашаючы на сустрэчу з шэдэўрамі сусветнай класікі ў выкананні лепшых сучасных вакалістаў і музыкантаў. Адкрыецца форум канцэртам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра "Новая Расія" пад кіраўніцтвам маэстра – народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета. Пакуль увесь спіс удзельнікаў захоўваецца ў тайне, але ўжо вядома, што фінальным акордам стане канцэрт з серыі "Легенда на скрыпцы Страдывары" з удзелам міжнароднага камернага аркестра East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера. Дарэчы, у мінулым годзе гэты легендарны калектыў ужо сабраў небывалы аншлаг і, на думку часопіса "Мастацтва" і па водзывах гледачоў, стаў адной з самых яркіх старонак фестывальнай праграмы-2016.

Калі: 28 верасня – 8 кастрычніка
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Цырк Дзю Салей у Мінску: шоу Varekai

Цырк Дзю Салей у Мінску: шоу VarekaiСусветна вядомы Cirque du Soleil, які ўпершыню наведаў Мінск у 2013 годзе і змяніў уяўленне многіх аб цыркавым майстэрстве, вяртаецца ў сталіцу з новым шоу Varekai, якое паглядзелі ўжо больш за 10 мільёнаў гледачоў у 130 гарадах свету. На самай вялікай пляцоўцы Беларусі таксама ўбачаць цудоўны паказ, рэжысёрам якога выступіў драматург, сцэнарыст і тэатральны пастаноўшчык Дамінік Шампань. У аснове сюжэта – захапляльная гісторыя адзінокага юнака, якому давядзецца пераадолець страхі і спазнаць сваю душу, прайшоўшы праз выпрабаванні ў загадкавым лесе Varekai, дзе жывуць таемныя духі і персанажы. Цудоўным дапаўненнем стане жывая музыка: кампазітар Віялейн Корадзі ў адным шоу аб'яднала песні французскіх трубадураў XI стагоддзя, традыцыйныя госпелы, армянскія мелодыі і рытмы гавайскіх рытуальных цырымоній.

Калі: 28 верасня – 1 кастрычніка
Дзе: Мінск-Арэна

Праграма "Зоркі запальваюць" у Белдзяржцырку

Праграма "Зоркі запальваюць" у БелдзяржцыркуБеларускі дзяржаўны цырк адкрыў новы сезон грандыёзным шоу "Зоркі запальваюць", у якім прымаюць удзел прызёры і лаўрэаты I Мінскага міжнароднага фестывалю, які ў верасні сабраў на сталічнай арэне больш за 100 артыстаў з 16 краін. Гледачоў чакае калейдаскоп лепшых нумароў, якія атрымалі высокую ацэнку журы і прадстаўляюць сучасныя напрамкі цыркавога мастацтва ў розных кутках свету – ад Еўропы і Блізкага Усходу да Усходняй Азіі і Афрыкі... У праграме – "Рускія арэлі з трапецыяй" ад уладальнікаў золата – артыстаў з КНДР, украінскія "Акрабаты на мачце", эфектны дуэт "Каўчук "DUO SAMSARA" з Эфіопіі, сола паветранай гімнасткі Алёны Паўлавай (Расія), эквілібрыста Хан Гук Рэна (КНДР)... Адметнасцю вечара стане атракцыён "Нубійскія львы і бенгальскія тыгры" Хамады Куты з Егіпта, які заваяваў прыз глядацкіх сімпатый.

Калі: 30 верасня – 15 снежня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Арт-праект "Асенні салон з Белгазпрамбанкам" у Мінску

Арт-праект "Асенні салон з Белгазпрамбанкам" у МінскуУ пачатку кастрычніка ў Мінску ўжо трэці год запар адкрыецца буйнейшая выстава выяўленчага мастацтва Беларусі, створаная па аналогіі з легендарнымі Парыжскімі салонамі, якія штогод збіраюць на Елісейскіх палях самых таленавітых тварцоў нашага часу. Маштабны арт-праект Белгазпрамбанка ўсяго за некалькі гадоў стаў пляцоўкай для прэзентацыі тэндэнцый сучаснага беларускага мастацтва, якая дзякуючы адукацыйнай праграме (лекцыі, творчыя сустрэчы, майстар-класы, інтэрактыўныя экскурсіі, квэсты, заняткі з дзецьмі) набыла шырокую вядомасць: у 2016 годзе выставу ў Палацы мастацтва наведалі амаль 12 тысяч чалавек, і гэта далёка не мяжа! Плануецца, што ў гэтым годзе эксклюзіўны праект аб'яднае 141 маладога мастака, а работы яшчэ 37 аўтараў прадставяць 14 дзяржаўных і прыватных галерэй Мінска, Брэста, Віцебска і Гомеля.

Калі: 6 кастрычніка – 5 лістапада
Дзе: Мінск, галерэя "Арт-Беларусь"
Даведацца больш

Выставачны праект DEF EYE (Цудоўнае вока) у Мінску

Выставачны праект DEF EYE (Цудоўнае вока) у МінскуПраект DEF EYE (Цудоўнае вока) у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў упершыню прадставіць публіцы мастацкія работы з выкарыстаннем тэхналогій дапоўненай (AR) і віртуальнай (VR) рэальнасці. Наведвальнікі адкрыюць для сябе такія напрамкі сучаснага жывапісу, як абстрактны экспрэсіянізм, гіперрэалізм, нейражывапіс, пост-поп-арт, і дзякуючы спецыяльным дэвайсам акунуцца ў мастацкі свет трох майстроў – Захара Кудзіна, Яўгена Галузы і Anton Snt (Антона Слюнчанкі). Галоўным акцэнтам стануць мультымедыйныя тэхналогіі: непасрэдна на выстаўцы госці змогуць скачаць спецыяльны дадатак і паглядзець фільм пра гісторыю стварэння палотнаў, а на адкрыцці нават прымераць шлем віртуальнай рэальнасці, каб убачыць прастору галерэі ў зусім іншым выглядзе – "дапоўненым" абстрактнымі скульптурамі Захара Кудзіна.

Калі: 7 – 28 кастрычніка
Дзе: Мінск, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

Sting у Мінску

Sting у МінскуПасля паспяховага сусветнага турнэ па Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Еўропе легенда сусветнай сцэны Сцінг – праз 7 гадоў – вяртаецца ў Мінск з новай праграмай у падтрымку альбома "57th & 9th", рэліз якога адбыўся 11 лістапада 2016 года. За 40-гадовую кар’еру ў скарбонцы знакамітага брытанца – значная колькасць узнагарод: 16 статуэтак Grammy, 25 узнагарод American Music Awards, MTV Music Awards, "Залаты глобус" за саўндтрэк да фільма "Кейт і Леа", тры намінацыі на "Оскар" у катэгорыі "Лепшая песня да фільма" і нават імянная зорка на "Алеі славы" ў Галівудзе. На гэты раз разам з рок-зоркай на буйнейшай пляцоўцы краіны – "Мінск-Арэне" – выступіць унікальны склад музыкантаў: гітарысты Дамінік Мілер і Руфус Мілер, акардэаніст Персі Кардон, ударнік Джош Фрыз, а таксама спецыяльны гость – Джо Самнер. Беларускія меламаны пачуюць такія кампазіцыі са свежай дзясяткі як "50,000" і "I Can’t Stop Thinking About You" і, вядома, любімыя хіты.

Калі: 8 кастрычніка
Дзе: Мінск-Арэна

Выстаўка-кірмаш народных промыслаў "Млын" у Мінску

Выстаўка-кірмаш народных промыслаў "Млын" у МінскуАсенні сезон-2017 у Мінску адкрые кірмаш народных промыслаў "Млын", які на гэты раз разгорнецца на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту. Буйнейшая выстаўка вырабаў ручной работы збярэ рамеснікаў, дызайнераў і майстроў рукадзелля з розных рэгіёнаў Беларусі (усяго ў краіне зарэгістравана каля 23 500 народных умельцаў!). На працягу двух дзён любіцелі handmade змогуць наведаць лекцыі, прэзентацыі і майстар-класы, а таксама набыць аўтарскія вырабы, створаныя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вышыўка, макрамэ, батык, карункапляценне, разьба па дрэве, пляценне з лазы, мастацкая коўка, бондарства). Традыцыйна вялікім попытам у наведвальнікаў карыстаюцца эксклюзіўныя рэчы для дамашняга інтэр'ера, тавары для хобі і творчасці, дызайнерскія ўпрыгажэнні, арыгінальныя падарункі і сувеніры.

Калі: 14 – 15 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац спорту

IV Міжнародная выстаўка рэкламнай індустрыі "Мятны леў"

 Міжнародная выстаўка рэкламнай індустрыі "Мятны леў"Адзіная ў Беларусі спецыялізаваная выстаўка ў сферы рэкламы, дызайну і паліграфіі – "Мятны леў" – у бягучым годзе стане адным з асноўных мерапрыемстваў у праграме "Дзён маркетынгу, рэкламы і брэндынгу" нараўне з фестывалем рэкламы "LAMA" (Local Аdvertising & Marketing Аwards) і канферэнцыяй "Дзень брэнда-2017". У экспазіцыі будзе прадстаўлена прадукцыя вядомых беларускіх і замежных кампаній: абсталяванне і расходныя матэрыялы, лічбавыя сістэмы і візуальныя тэхналогіі для распаўсюджвання ў месцах продажаў, навінкі рэкламнай паліграфіі і ўпакоўкі, матэрыялы і сувенірная прадукцыя… У рамках дзелавой праграмы адбудуцца тэматычныя семінары і дыскусіі, дзе вядучыя эксперты абмяркуюць навінкі і галоўныя трэнды сусветнага рэкламнага рынку, а таксама новыя эфектыўныя інструменты развіцця гэтага бізнесу ў нашай краіне.

Калі: 17 – 19 кастрычніка
Дзе: Мінск, атэль "Пекін", канферэнц-зала "Архідэя"

Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер"-2017 у Магілёве

Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер"Міжнародны фестываль "Залаты шлягер", заснаваны ў лістападзе 1995 года, за сваю гісторыю прыняў выдатных майстроў сусветнага мастацтва больш як з 25 краін. Адкрые музычны форум-2017 канцэрт саліста Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі Чынгіса Аюшэева і салісткі Каралеўскага опернага тэатра Італіі і Тэатра Масіма Беліні Алены Аюшэевай у суправаджэнні вядомага аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова. Плануецца, што ў бягучым годзе ў горад на Дняпры прыбудуць такія зорныя госці як народны артыст Расіі Аляксандр Малінін, вакальна-інструментальны ансамбль "Сіняя птушка", аркестр баяністаў пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Юрыя Смірнова... Адметнай падзеяй стане джазавы канцэрт пры ўдзеле Вольгі Пірагс (Латвія), Квенціна Мура (ЗША), вакальнага квартэта Minsk Voises і Premier Orchestra (Беларусь).

Калі: 22 – 29 кастрычніка
Дзе: Магілёў, Магілёўская абласная філармонія
Даведацца больш

Patricia Kaas у Мінску

Patricia Kaas у МінскуВядомая французская спявачка і актрыса Патрысія Каас пасля доўгага перапынку – а "мадэмуазэль, якая спявае блюз" наведала беларускую сталіцу ў 2013-м – зноў вяртаецца ў Мінск у рамках сусветнага турнэ ў падтрымку новага, дзясятага па ліку альбома Patricia Kaas. Сімвалічна, што адна з кампазіцый – "Дзень і гадзіна" – прысвечана трагічным падзеям 13 лістапада 2015 года, калі ў самым цэнтры Парыжа ад рук тэрарыстаў загінулі 130 чалавек. Нарэшце, праз 13 гадоў, прысвечаных класічнаму рэпертуару 1930-х і цудоўнаму музычнаму спектаклю "Каас спявае Піяф", зорка французскага шансона выканае свежыя трэкі, а таксама ўжо прызнаныя і любімыя публікай сусветныя хіты. І вядома, паклоннікі зноў у чаканні непаўторнай атмасферы сустрэчы: Патрысія Каас, якая ў 2016-м адзначыла 50-гадовы юбілей, з’яўляецца ўвасабленнем французскага стылю як у музыцы, так і ў жыцці.

Калі: 23 кастрычніка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі, Вялікая зала

Тыдзень моды ў Беларусі – Belarus Fashion Week SS'2018

Тыдзень моды ў Беларусі – Belarus Fashion Week SS'2018Буйнейшая падзея ў моднай індустрыі Беларусі – Belarus Fashion Week – адкрывае 15-ы сезон прэзентацыяй калекцый Spring-Summer 2018. На галоўным подыуме краіны сваім бачаннем сусветных тэндэнцый падзеляцца вядучыя беларускія брэнды Lakbi, Alena Goretskaya, Svetlana Todorskaya, Historia Naturalis, T.Efremova, Юнона, Vesnaletto, Natalia Korzh, Boitsik, Davidova, Condra Deluxe, S.Veles, Devita, Candy Lady, TON-IN-TON, EMSE, NELVA, NIV NIV… У рамках міжнароднага праекта Moda Italia адбудуцца паказы замежных брэндаў – Longshaw Ward (Вялікабрытанія), Totti Swimwear і Twins Florence (Італія) і дызайнера з Германіі. Дапоўняць праграму прэзентацыі калекцый маладых дызайнераў Off Schedule BFW і ўдзельнікаў конкурсу New Names BFW by Mark Formelle, Kids’ Fashion Days BFW і, вядома, традыцыйная адукацыйная праграма – лекцыі і майстар-класы ад знакамітых экспертаў, мадэльераў і стылістаў з розных краін.

Калі: 24 – 29 кастрычніка
Дзе: Мінск, НВЦ "Белэкспа", Belarus Fashion Week pavilion

Праект "Джазавы мост": швейцарскае трыа "VEIN" у Мінску

Праект "Джазавы мост": швейцарскае трыа "VEIN" у МінскуДжаз-трыа VEIN, гісторыя якога пачалася з 2006 года, з’яўляецца класічным па сваім складзе (фартэпіяна, кантрабас і ўдарныя), але працуе ў такіх сучасных стылях як contemporary jazz і post bop. Больш за дзясятак гадоў таму пачаўшы свой творчы шлях з гастроляў па Швейцарыі і Германіі, малады камерны калектыў правёў каласальную работу і, разбіўшы стэрэатып аб тым, што абавязкова наяўнасць лідзіруючага выканаўцы, сёння з’яўляецца жаданым госцем у Польшчы, Літве, Украіне, Індыі, Балівіі… У рамках праекта "Джазавы мост" ужо вядомыя еўрапейскаму слухачу музыканты – Міхаэль Арбенц (фартэпіяна), Томас Лэнс (кантрабас), Фларыян Арбенц (ударныя) – упершыню выступяць у Мінску з беларускім саксафаністам Віталем Ямуцеевым і прадставяць альбом The Chamber Music Effect ("Эфект камернай музыкі"), створаны на "скрыжаванні" джаза і класікі.

Калі: 26 кастрычніка
Дзе: Мінск, КЗ "Верхні горад"

Keiko Matsui ў Мінску

Keiko Matsui ў МінскуЗнакамітая японская піяністка і кампазітар Кэйко Мацуі – зноў у Мінску. На гэты раз зорка інструментальнай музыкі выступіць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Lords of the Sound, які ў 2016-м таксама паспеў пакарыць сэрцы мінскай публікі. Візітнай карткай легендарнага калектыву, заснаванага ў 2014 годзе, з’яўляецца жывое выкананне сусветных хітоў, кампазіцый з фільмаў, якія сталі класікай айчыннага і замежнага кіно, а таксама твораў сучасных кампазітараў. Такі яркі, унікальны творчы тандэм невыпадковы: у 1999 і 2000 гадах Кэйко Мацуі была прызнана лепшай джазавай выканаўцай па версіі Oasis Awards, а ў 2001-м яе першы альбом з Narada – Deep Blue – узляцеў на верхні радок у Top Billboard, заваяваўшы званне лепшага сучаснага джазавага альбома. Праграма канцэрта трымаецца ў сакрэце, але, паводле слоў арганізатараў, паклоннікаў чакае вечар чароўнай музыкі, заснаванай на сімбіёзе класікі, джаза і нью-эйджа.

Калі: 27 кастрычніка
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Юбілей Валянціна Елізар’ева ў Вялікім тэатры Беларусі

Юбілей Валянціна Елізар’ева ў Вялікім тэатры БеларусіВыдатны балетмайстар народны артыст СССР і Беларусі Валянцін Елізар’еў на працягу 35 гадоў узначальваў балетную трупу Вялікага тэатра Беларусі, паставіў на галоўнай сцэне краіны 15 спектакляў, сярод якіх цудоўныя "Кармэн-сюіта", "Стварэнне свету", "Вясна свяшчэнная", "Рамэа і Джульета", "Страсці (Рагнеда)"… Яшчэ вясной у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася выстаўка маладога фатографа Мікіты Фядосіка, прысвечаная 70-годдзю Валянціна Елізар’ева, а прадоўжыцца святочны юбілейны год прэм’ерай новай версіі балета "Спартак" і канцэртам "Зоркі сусветнага і беларускага балета", у якім прымуць удзел знакамітыя артысты Вялікага, Марыінскага і Міхайлаўскага тэатраў, "Кіеў-мадэрн балета", а таксама вучні Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі харэаграфіі і Санкт-Пецярбургскай акадэміі рускага балета імя Ваганавай...

31 кастрычнікаВялікі тэатр Беларусі, новая рэдакцыя балета "Спартак" (харэаграфія і пастаноўка – Валянцін Елізар’еў).

2 лістападаюбілейны вечар з удзелам зорак сусветнага і беларускага балета.

Госці: балетмайстар народны артыст СССР Юрый Грыгаровіч; харэограф, педагог, прафесар Пекінскай Акадэміі танца, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Балетнага камітэта Кітайскай асацыяцыі нацыянальнага танца Сяа Сухуа; народны артыст Расіі, рэктар Акадэміі рускага балета імя Ваганавай Мікалай Цыскарыдзэ; народны артыст Малдовы, мастацкі кіраўнік тэатра "Кіеў мадэрн-балет" Раду Паклітару.

Запрошаныя салісты: народная артыстка Расіі Святлана Захарава; заслужаны артыст Расіі Іван Васільеў; салісты Тэатра балета Барыса Эйфмана Алег Габышаў і Любоў Андрэева; лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Настасся Мацвіенка і Эрнест Латыпаў, Марыя Вінаградава, Вэ Чаа і іншыя…

Даведацца больш

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі