Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Oct 2016

Каляндар падзей у Беларусі: лістапад 2016

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў ВіцебскуМіжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда - унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка - і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя - а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў - належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 – люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

"Месяц фатаграфіі" ў Мінску

"Месяц фатаграфіі" ў МінскуПраект "Месяц фатаграфіі" – крэатыўная пляцоўка, якая аб’ядноўвае лепшых фотамастакоў, арт-крытыкаў і куратараў з усяго свету. Усяго за два гады існавання гэтаму яркаму форуму сучаснага фотамастацтва ўдалося сабраць вялікую аўдыторыю – каля 500 тысяч гледачоў у Мінску і Брэсце, а геаграфія яго ўдзельнікаў пашырылася да дзевяці краін. На працягу больш як двух месяцаў наведвальнікі галерэй Мінска і Брэста ўбачаць 13 экспазіцый ад майстроў з Беларусі, Польшчы, Францыі, Германіі і Аўстраліі. Праграму дапоўняць лекцыі, прэзентацыі, дыскусіі, сустрэчы і, вядома, воркшопы ад беларускіх і замежных гуру фатаграфіі, сярод якіх – выпускнік знакамітай школы Луі Жан Люм’ера Клеман Брыян, а таксама Андрэас Рост, Агнешка Райс, Роб Хорнстра, Ірына Чмырова і Томас Каўняцкас.

Калі: 1 верасня – 8 лістапада
Дзе: галерэі Мінска і Брэста, адкрыццё – выставачная прастора "ЦЭХ" у Мінску

Выстаўка "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа

Выстаўка "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа Экспазіцыя "Мастацтва Будызму" – сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Дзяржаўнага Эрмітажа, які дасць магчымасць жыхарам і гасцям беларускай сталіцы азнаёміцца з унікальнай спадчынай шэрага краін і рэгіёнаў Азіі – Кітая, Манголіі, Непала, Бутана, Тыбета і Бураціі. У выставачнай калекцыі аднаго з буйнейшых музеяў свету прадстаўлена 170 твораў жывапісу (тангка) і скульптуры, самыя старадаўнія з якіх датуюцца XII–XIII стагоддзямі. Сярод іх – мандалы, выявы для астралагічных рытуалаў, культавыя прадметы, гау-рэлікварыі, цаца… Адным з галоўных экспанатаў з’яўляецца статуя Авалакіцешвары – бажаства міласэрнасці і спагады, пад апекаваннем якога, паводле легенды, у VII стагоддзі была створана ўнікальная духоўная культура старажытнага Тыбета, што стаў цэнтрам будызму для ўсяго свету.

Калі: 11 верасня – 9 лістапада
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Фестываль "Японская восень у Беларусі"

Фестываль "Японская восень у Беларусі"Ужо чацвёртая "Японская восень" прадаўжаецца ў Беларусі: у верасні гэты самабытны фестываль стартаваў у культурнай сталіцы 2016 года – горадзе Маладзечне – канцэртам нацыянальнай музыкі. А далей вялікая шматтыднёвая праграма аб’яднала дзясяткі мерапрыемстваў, прысвечаных традыцыйнай і сучаснай культуры Краіны ўзыходзячага сонца: лекцыі і майстар-класы, канцэрты і музычныя вечары, спартыўныя турніры па ўсходніх адзінаборствах, маладзёжныя форумы і фестывалі кіно. У фінальнай лістападаўскай афішы – канцэрты фартэпіяннай музыкі, выстаўка "Традыцыі і культура Японіі", музычны вечар “Беларусь – Японія: музыка без межаў”, Рэспубліканскі турнір па спартыўнай чанбары (спочан). Гасцей запрашаюць зрабіць падарожжа ў свет манга, пазнаёміцца з героямі японскіх казак, асвоіць майстэрства арыгамі, раскрыць сакрэты хайку, прымерыць кімано і прыняць удзел у чайнай цырымоніі.

Калі: 14 верасня – 27 лістапада
Дзе: Мінск, Гродна, Слонім, Брэст, Маладзечна, Орша

III Міжнароднае свята арганнай музыкі "Арганы Еўропы гучаць у Гродне"

"Арганы Еўропы гучаць у Гродне"Музычны фестываль "Арганы Еўропы гучаць у Гродне" збярэ ў славутым каралеўскім горадзе выдатных выканаўцаў з васьмі краін – Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Германіі, Японіі, Ізраіля і ЗША. У серыі сольных канцэртаў прымуць удзел такія майстры як італьянскі арганіст-імправізатар Эўджэніа Марыя Фаджыяні, адзін з вядомых нямецкіх музыкантаў Іаганес Геферт, лаўрэат міжнародных конкурсаў паляк Юзаф Катовіч. Запрошаныя артысты выканаюць шэдэўры сусветнай класікі на адзіным у Беларусі і СНД аргане Magnus Silesia Royal, які з’яўляецца віртуальнай мадэллю рэальна існуючых старадаўніх арганаў у саборах Еўропы і, дзякуючы прымяненню камп’ютарных тэхналогій, дае магчымасць узнавіць іх унікальнае тэмбравае гучанне.

Калі: 20 верасня – 24 лістапада
Дзе: Гродна, Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж

Праграма "Трыумфатары арэны" ў Белдзяржцырку

Праграма "Трыумфатары арэны" ў Белдзяржцырку Праграма "Трыумфатары арэны", якая адкрые новы цыркавы сезон, парадуе незвычайнымі рэжысёрскімі знаходкамі і сюрпрызамі. Так, упершыню на галоўны манеж краіны выйдзе адзіны ў свеце дрэсіраваны насарог, а таксама гледачоў чакае захапляльны атракцыён "Шамбала. Дрэсура белых тыграў" пад кіраўніцтвам заслужаных артыстаў Расіі Алены Фядотавай і Сяргея Несцерава. У праграме шоу – "Акрабаты на сустрэчных арэлях" пад кіраўніцтвам Аляксандра Скокава, "Камічная дрэсура коней" Вольгі Дзягілевай, "Бокс з кенгуру" Аляксея Паручаева, а таксама дрэсура сабак "Вясенні джаз" Алісы Несцеравай – маладой артысткі Маскоўскага цырка Нікуліна на Каляровым бульвары. Упрыгожыць паказ шматразовы прызёр міжнародных фестываляў цыркавога мастацтва, уладальнік "Залатога клоўна 2011 года" Армен Асіранц.

Калі: 23 верасня – 11 снежня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

XXI Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii" ў Полацку

XXI Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii" ў ПолацкуМіжнародны фестываль збярэ ў Полацку выдатных арганістаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі і – упершыню – Японіі. У Сафійскім саборы ў адной з лепшых канцэртных залаў Еўропы сем вечароў будзе гучаць сусветная класіка і творы сучасных кампазітараў. Уверцюрай стане канцэрт літоўскага дуэта Даля Ятаўтайтэ і Аста Крыкшчунайтэ, а таксама выступленне салісткі Калінінградскай абласной філармоніі Хірока Іноўэ, якая прыўнясе ў палітру фестывалю японскія матывы. На адкрыцці адбудзецца прэм'ера твора амерыканскага кампазітара, уладальніка прэміі "Грэмі" Мортэна Лаўрыдсена "Lux Aeterna" ў выкананні музычнай капэлы "Санорус". Аматараў класікі чакаюць сустрэчы з лепшымі музыкантамі, сярод якіх нямецкі віртуоз Маціяс Якаб, паляк Гедымін Груба і, зразумела, вядомая полацкая арганістка Ксенія Пагарэлая. Яна выступіць з Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі, а таксама флейтыстам Яўгенам Віданавым і расійскай спявачкай Аленай Артамонавай.

Калі: 23 кастрычніка – 27 лістапада
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор

Тыдзень моды ў Беларусі – Belarusian Fashion Week SS'2017

Тыдзень моды ў Беларусі – Belarusian Fashion Week SS'2017Галоўная падзея ў моднай індустрыі Беларусі – Belarusian Fashion Week – прэзентуе калекцыі сезона Spring-Summer 2017. На галоўным подыуме краіны сваё бачанне тэндэнцый будучых вясны і лета прадставяць вядучыя беларускія брэнды Alena Goretskaya, Davidova, Evgeni Horkin, T.Efremova, Youri Kot, Line A, Coo Culte, Limitedminsk by LG, ton-in-ton, Candy Lady, NAVY, а таксама знакамітыя замежныя дызайнеры – Leitmotiv, FABRYAN, Laura Theiss, Irene Luft, RIANI, Klaudia Markiewicz. У рамках праграмы міжнародны форум Fashion is my profession збярэ вядучых спецыялістаў з Расіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Італіі і Германіі. Акрамя таго, адбудуцца прэзентацыі калекцый маладых дызайнераў і ўдзельнікаў праекта Off Schedule BFW, фінал конкурсу New Names BFW by Mark Formelle, Kids’ Fashion Days BFW, а таксама лекцыі і майстар-класы ад вядомых экспертаў, мадэльераў і стылістаў.

Калі: 3 – 6 лістапада
Дзе: Мінск, НВЦ "Белэкспа", Belarus Fashion Week pavilion
Даведацца падрабязней

XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"

XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"Вядучы кінафорум Беларусі – адзін з буйнейшых у Еўропе – запрашае рэжысёраў, акцёраў, кінакрытыкаў і аматараў мастацтва cinema адправіцца "Насустрач натхненню": пад такім дэвізам пройдзе 23-і па ліку ММКФ "Лістапад". Гледачоў чакаюць больш як 160 карцін з 52 краін: сусветныя прэм’еры, ігравыя і дакументальныя стужкі, дэбютныя работы маладых фільммейкераў. Міжнароднае журы конкурсу ігравога кіно ўзначаліць вядомы грузінскі рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст Заза Урушадзэ. Яго фільм "Мандарыны", прысвечаны грузіна-абхазскаму канфлікту, у 2015 годзе намініраваўся на прэміі "Оскар" і "Залаты глобус". Адкрые фестываль расійская карціна "Пецярбург. Толькі па любві", прысвечаная аднаму з найпрыгажэйшых гарадоў свету, а закрываць праграму будзе фільм вялікага польскага рэжысёра Анджэя Вайды "Астаткавыя выявы".

Калі: 4 – 11 лістапада
Дзе: Мінск, кінатэатры Мінска
Даведацца падрабязней

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"Знакамітая княжацкая рэзідэнцыя-музей у Нясвіжы запрашае прыняць удзел у серыі інтэрактыўных квестаў "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў". Наведвальнікі зробяць захапляльнае падарожжа па раскошных залах, а таксама азнаёмяцца з гісторыяй адной з самых уплывовых дынастый Еўропы на працягу ХV-XVIII стагоддзяў. Суправаджаць удзельнікаў будзе князь Анатоль Вільгельм, які ў XIX стагоддзі першым пасля дзесяцігоддзяў запусцення аднавіў Нясвіжскі палац і вярнуў прадстаўнікоў княжацкай сям'і да родных пенатаў. Каб прайсці захапляльныя ўзроўні квеста, удзельнікам трэба будзе знайсці адказы на каверзныя пытанні, разгадаць гістарычныя загадкі, а таксама пабываць у месцах, звычайна закрытых для турыстаў: княжацкіх пакоях, падземных лабірынтах, вежах і абарончых умацаваннях.

Калі: 5 лістапада, 10 снежня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

Група "J:Морс" і Прэзідэнцкі аркестр Беларусі: сумесны праект “Беларускае золата"

Група "J:Морс" і Прэзідэнцкі аркестр Беларусі: сумесны праект “Беларускае золата"Адзін з самых папулярных музычных калектываў Беларусі – група "J:Морс" – упершыню прадставіць сумесны праект з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Віктара Бабарыкіна, на рахунку якога гастрольныя туры з такімі карыфеямі сусветнай рок-сцэны як Scorpions і сумесныя праекты з Дэмісам Русасам, Сарай Конар, Робінам Гібам, Хасэ Карэрасам… У творчай жа скарбонцы калектыву на чале з нязменным лідарам Уладзімірам Пугачом – восем студыйных альбомаў, а таксама ўнікальныя для айчыннага шоу-бізнесу крэатыўныя знаходкі: першы інтэрнэт-сінгл – "Адлегласць: падарожжа па Беларусі", першы ў гісторыі беларускай авіяцыі жывы канцэрт на борце самалёта Мінск – Амстэрдам на 10-кіламетровай вышыні. А цяпер гэты топ допоўніць праграма "Беларускае золата", у якой прагучаць лепшыя песні "J:Морс" у сімфанічных аранжыроўках.

Калі: 5 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Ціна Караль у Мінску

Ціна Караль у МінскуСпявачка и актрыса, тэлевядучая і зорны трэнер у папулярных вакальных праектах "Голас краіны", "Голас. Дзеці", заслужаная артыстка Украіны Ціна Караль атрымала вядомасць дзякуючы яркаму выступленню на фестывалі "Новая хваля-2005" у Юрмале, дзе заняла другое месца. У 2015 годзе ўкраінская дзіва заваявала прэмію M1 Music Awards у намінацыі "Лепшая спявачка" і была прызнана "Іконай стылю" па версіі часопіса ELLE, а ў 2016-м выпусціла шосты па ліку студыйны альбом "Калядкі" і сінгл "Твае грахі". Пасля выступлення ў мінскім Prime Hall з юбілейным шоу "Выбранае" ў Дзень святога Валянціна Ціна Караль вяртаецца ў беларускую сталіцу з новай праграмай "Здацца ты заўсёды паспееш", у якой прагучаць лепшыя трэкі за больш як дзесяць гадоў творчай дзейнасці, сярод якіх "Я ўсё яшчэ кахаю", "Дзякуй", "Помню", "Кахаю яго"…

Калі: 9 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Баль-маскарад "Хрустальны туфлік" у Купалаўскім тэатры

Баль-маскарад "Хрустальны туфлік" у Купалаўскім тэатрыКупалаўскі тэатр, які па праву лічыцца калыскай беларускага драматычнага мастацтва, у 2015 годзе ўрачыста адзначыў сваё 95-годдзе. Навінкай жа гэтага сезона стане прэм’ера балю-маскараду "Хрустальны туфлік" у пастаноўцы галоўнага рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргея Кавальчыка. Кранальная гісторыя пра Золушку на беларускай мове – аўтарам перакладу выступіў Ігар Скрыпка – адновіць традыцыю дзіцячых спектакляў на найстарэйшай сцэне краіны. Паводле слоў майстра, арыгінальную інтэрпрэтацыю сюжэту знакамітай казкі Шарля Перо дапоўняць дасціпныя і дынамічныя моманты з п’ес вядомых расійскіх пісьменнікаў – Яўгена Шварца і Тамары Габэ. Згодна з задумай рэжысёра, кульмінацыяй музычна-драматычнай пастаноўкі стане касцюміраваны баль…

Калі: 12 лістапада
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Балет Алы Духавай "Тодэс" у Беларусі

Балет Алы Духавай "Тодэс" у Беларусі Сусветна вядомы балет Алы Духавай "Тодэс", якому ў наступным годзе споўніцца 30 гадоў, вылучаецца сваім непаўторным стылем. Залог поспеху калектыву – арыгінальнае спалучэнне харэаграфіі і акцёрскага майстэрства, уважлівая работа над касцюмамі, прадуманая драматургія нумароў, а таксама выкарыстанне ў шоу найноўшых тэхналогій. За сваю гісторыю балет Алы Духавай прымаў удзел у дабрачынных канцэртах Майкла Джэксана ў Сеуле і Мюнхене, выступаў на адной сцэне з такімі сусветнымі зоркамі як Мэрая Кэры, Рыкі Марцін, група Boyz II Men… У рамках новага гастрольнага туру па гарадах Беларусі балет TODES прадставіць сваю новую праграму – феерычнае шоу "Мы", у якім сабраны лепшыя нумары за ўсю гісторыю існавання танцавальнага калектыву.                 
 
Дзе, калі

18 лістападаМінск, ДК Чыгуначнікаў
19 лістапада – Бабруйск, Палац мастацтваў
20 лістападаМінск, Палац Рэспублікі
21 лістапада – Брэст, ДК Прафсаюзаў

Lords of the Sound у Мінску

Lords of the Sound у МінскуСімфанічны аркестр Lords of the Sound пакарыў прафесіяналізмам і ўнікальнай манерай выканання самыя вялікія канцэртныя пляцоўкі свету. Візітная картка калектыву, заснаванага ў 2014 годзе прадзюсарам Андрэем Наваторавым у супрацоўніцтве з вядомымі дырыжорамі Віталем Саражынскім і Віталем Фізерам, – жывое выкананне сусветных хітоў, кампазіцый з фільмаў, якія сталі класікай айчыннага і замежнага кіно, а таксама твораў сучасных кампазітараў. Сёння рэпертуар "Лордаў Гуку" налічвае больш за 200 твораў у розных жанрах: класіка, джаз, рок, музыка для дзяцей… У праграме вечара прагучаць хіты The Beatles, Adele, Michael Jackson, Scorpions, Depeche Mode, Prodigy, Nirvana, а таксама саўндтрэкі з фільмаў "Тытанік", "Вялікі Гэтсбі", "Матрыца", "Шэрлак Холмс", "Інтэрстэлар"…

Калі: 20 лістапада
Дзе: КЗ "Мінск"

XXIX Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC-2016)

XXIX Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC-2016)Міжнародны форум харэаграфіі ў Віцебску прадставіць спектаклі вядучых беларускіх і замежных танцавальных калектываў з Расіі, Чэхіі, Францыі і Нарвегіі. На адкрыцці знакаміты "Кіеў мадэрн-балет" прадставіць прэм’еру балета "Жызэль" у пастаноўцы свайго заснавальніка і мастацкага кіраўніка – народнага артыста Малдовы Раду Паклітару, які ў 1990-я працаваў у Вялікім тэатры Беларусі, а затым скончыў харэаграфічнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сярод навінак сусветных балетмайстраў асаблівай увагі заслугоўвае спектакль "Сын спадара П’ера з Вінчы" ("Мона Ліза") Пермскага дзяржаўнага тэатра "Балет Яўгена Панфілава" і беларуская прэм’ера балетаў "Шэсць танцаў" і "Маленькая смерць" выдатнага харэографа другой палавіны ХХ стагоддзя Іржы Кіліяна.
 
Калі: 22 – 27 лістапада
Дзе: 22  лістапада – Мінск, Вялікі тэатр Беларусі;
Віцебск, КЗ "Віцебск", Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа

ХIII Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар"

ХIII Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар"Адзіны ў Беларусі міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў, які стаў адным з самых прэстыжных ва Усходняй Еўропе, за сваю гісторыю сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў – 250 творчых калектываў з 60 краін свету. У гэтым годзе ў конкурснай праграме маладзёжнага форуму, які пройдзе пад дэвізам "Традыцыі. Пошук. Эксперымент", заяўлены лепшыя студэнцкія пастаноўкі і дэбютныя праекты маладых драматургаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Італіі, Харватыі, Іспаніі, Ізраіля, Ірана, Марока і Кітая. Па традыцыі, галоўны прыз форуму – "Вялікі куфар" – атрымае спектакль, які будзе прызнаны пераможцам па выніках галасавання гледачоў. У рамках праграмы таксама адбудуцца творчыя сустрэчы, дыскусіі, майстар-класы па акцёрскім майстэрстве і рэжысуры, прэзентацыі эксперыментальных п’ес  тэатральнай майстэрні "КуфарДрамаЛаб".   
 
Калі: 23 лістапада – 1 снежня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Шоу "Маланка" братоў Сафронавых

Шоу "Маланка" братоў СафронавыхБраты Сафронавы, шырока вядомыя па тэлепраекце "Бітва экстрасэнсаў", упершыню прадэманстравалі свае экстраардынарныя здольнасці ў 2002 годзе ў захапляльным нумары “Спальванне зажыва" на праграме "Што? Дзе? Калі?". Ужо больш за 14 гадоў удзельнікі знакамітага трыа, якіх называюць "ілюзіяністамі ХХI стагоддзя" і "расійскімі Коперфільдамі", выступаюць з праграмамі па ўсім свеце, а таксама з’яўляюцца пастаноўшчыкамі музычных нумароў для штогадовай цырымоніі "Сярэбраная Галоша". У 2015 годзе яны сталі пераможцамі ў намінацыі World Best big illusion на міжнародным фестывалі ілюзіяністаў Wizard Trophy. У Мінск артысты вяртаюцца з новым шоу "Маланка", у якім спалучаюцца цудоўная драматургія, сучасныя тэхналогіі і, вядома, фірменнае майстэрства ілюзіёну братоў Сафронавых. 

Калі: 24 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Маскоўскі дзяржаўны тэатр "Рускі балет" у Мінску

Маскоўскі дзяржаўны тэатр "Рускі балет" у МінскуМаскоўскі абласны дзяржаўны тэатр "Рускі балет", заснаваны ў 1984 годзе намаганнямі выдатнага танцоўшчыка, прэм’ера Вялікага тэатра, балетмайстра – народнага артыста СССР Вячаслава Гардзеева – за сваю гісторыю сабраў цэлую плеяду таленавітых артыстаў, сярод якіх Мая Іванова, Максім Фамін, Святлана Усцюжанінава, Канстанцін Цялятнікаў, Алена Асокіна… Ужо больш як 30 гадоў вядомы калектыў праслаўляе спадчыну рускай балетнай школы на лепшых сцэнах Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі і Блізкага ўсходу. У беларускай сталіцы артысты пакажуць шэдэўры сусветнай класікі - балеты "Шчаўкунок" і "Лебядзінае возера"  – на геніяльную музыку Пятра Чайкоўскага. Прадстаўленыя ў Марыінскім тэатры ў канцы XIX стагоддзя з розніцай толькі ў тры гады, яны пакарылі сэрцы мільёнаў гледачоў з розных краін і сталі сімвалам вялікай эпохі.

Калі, дзе:

Балет "Шчаўкунок"
26 лістапада
– Мінск, Палац Рэспублікі

Балет "Лебядзінае возера"
26 лістапада – Мінск, Палац Рэспублікі

Гастролі Рускага драматычнага тэатра Літвы ў Мінску

Гастролі Рускага драматычнага тэатра Літвы ў МінскуРускі драматычны тэатр Літвы зноў вяртаецца ў Мінск са сваімі лепшымі пастаноўкамі: адзіны дзяржаўны рускамоўны тэатр у краіне-суседцы нярэдка прымае ўдзел у буйнейшых беларускіх фестывалях у Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве… Яшчэ ў верасні тэатр з поспехам адкрыў новы сезон, прадставіўшы на мінскай сцэне драму "Свалачное каханне" ў пастаноўцы Маруса Мацявічуса па п’есе Паўла Санаева "Пахавайце мяне за плінтусам". Цяпер жа гледачоў чакае тэатральны ўік-энд для ўсёй сям’і: псіхалагічная драма "Dreamworks" па п’есе вядомага расійскага драматурга, акцёра, рэжысёра і сцэнарыста Івана Вырыпаева, дзіцячы спектакль "Кошчын дом" паводле казкі Самуіла Маршака, а завершыць праграму вільнюскага тэатра камедыя французскага класіка Франсіса Вэбера "Вячэра дурняў".
 
Калі: 26 – 27 лістапада
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Lara Fabian (Лара Фабіян) у Мінску

Lara Fabian (Лара Фабіян) у МінскуАдна з самых паспяховых спявачак сучаснасці, уладальніца цудоўнага голасу Лара Фабіян у 1988 годзе прадстаўляла Люксембург на папулярным песенным конкурсе "Еўрабачанне" з кампазіцыяй "Croire" і ўвайшла ў чацвёрку лепшых выканаўцаў. Трэці альбом "Pure", які выйшаў у 1996 годзе і менш як за два тыдні стаў плацінавым, прынёс спявачцы першы еўрапейскі залаты дыск. За доўгія гады творчай дзейнасці Лара Фабіян выступіла на 5 кантынентах і стала лідарам па колькасці прададзеных пласцінак – 12 мільёнаў. Пасля дэбютнага выступлення на мінскай сцэне з праграмай "Le Secret" у 2013-м годзе выканаўца цудоўнага "Adagio" зноў вяртаецца ў беларускую сталіцу і парадуе паклоннікаў як сусветнымі хітамі, так і свежымі трэкамі з альбома "Ma vie dans la tienne"

Калі: 30 лістапада
Дзе: Мінск, Палац спорту

Снежань 2016

"Песня года"-2016 у Мінску

"Песня года"-2016 у Мінску

5 снежня
Мінск-Арэна

Томас Андэрс у Мінску

6 снежня
Мінск, Палац спорту 

Томас Андэрс у Мінску
III Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў

III Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў

7 – 13 снежня
Мінск, Вялікі тэатр Беларусі
Даведацца падрабязней

Дэвід Гарэт у Мінску

11 снежня
Мінск, Палац Рэспублікі

Дэвід Гарэт у Мінску
Лядовы спектакль Ільі Авербуха "Кармэн"

Лядовы спектакль Ільі Авербуха "Кармэн"

15 – 18 снежня
Мінск-Арэна

Тота Кутуньё  ў Мінску

18 снежня
Мінск, Палац Рэспублікі

Тота Кутуньё  ў Мінску
Прэм’ера мюзікла Кіма Брэйтбурга "Джэйн Эйр"

Прэм’ера мюзікла Кіма Брэйтбурга "Джэйн Эйр"

19, 20, 23 снежня
Мінск, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Кітайская піяністка Di Wu ў Мінску

22 снежня
Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Кітайская піяністка Di Wu ў Мінску

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі