Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Врс 2016

Каля 600 заявак атрымана для ўдзелу ў кінафестывалі "Лістапад"

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 600 заявак атрымана для ўдзелу ў кінафестывалі "Лістапад". Аб гэтым стала вядома на пасяджэнні пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта фестывалю, якое прайшло пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Наталлі Качанавай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні, звязаныя з правядзеннем комплексу мерапрыемстваў матэрыяльна-тэхнічнага і творчага забеспячэння, у прыватнасці, канцэпцыя фестывалю, яго інфармацыйнае забеспячэнне, удзел замежных гасцей, падрыхтоўка аб'ектаў і вонкавае афармленне горада, а таксама фінансавыя пытанні. Наталля Качанава адзначыла, што ўсё рэалізуецца ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі. Таксама яна запэўніла, што фестываль пройдзе на высокім узроўні.

Як паведаміў міністр культуры Барыс Святлоў, для ўдзелу ў фестывалі атрымана 594 заяўкі на ігравыя, дакументальныя і дзіцячыя фільмы.

ХХIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Мінску з 4 па 11 лістапада 2016 года. Дэвіз форуму - "Насустрач натхненню".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі