Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Снж 2015
"Мадонны" вядомага беларускага мастака Аляксея Кузьміча праедуць па гарадах Эстоніі
Выстаўка з 40 твораў майстра экспануецца ў Цэнтры рускай культуры ў Таліне. Экспазіцыя будзе працаваць да 14 студзеня наступнага года, потым плануецца яе паказ у іншых гарадах Эстоніі і краін Балтыі. У сваіх палотнах Аляксей Кузьміч раскрыў вобраз Мадонны ХХ-ХХI стагоддзяў. Яго палотны з Мадоннамі ведаюць далёка за межамі Беларусі...
18 Снж 2015
Амаль 700 шахматыстаў прынялі старт на чэмпіянаце Еўропы па бліцы
У першы дзень спаборніцтваў, вызначацца прызёры ў турніры па бліцы, у які заявіліся 679 шахматыстаў. Яны правядуць спаборніцтвы па швейцарскай сістэме ў 11 спараных тураў. У турніры па хуткіх шахматах, які пройдзе ў суботу, 19 снежня, плануюць выступіць 800 спартсменаў...
18 Снж 2015
Першы энергаблок Беларускай АЭС запусцяць у лістападзе 2018 года, другі - у ліпені 2020-га
"Цяпер работы вядуцца так, што розніца па часе ўводу першага і другога энергаблокаў можа скараціцца - такая сітуацыя назіралася і ў час уводу замежных атамных станцый"...
18 Снж 2015
Шэсць беларускіх біятланістак выступяць у спрынце на этапе Кубка свету ў Паклюцы
У адсутнасць лідара беларускай каманды трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі і пераможцы мінулага Кубка свету Дар'і Домрачавай, лепшай цяпер з'яўляецца бронзавы прызёр сочынскай Алімпіяды-2014 Надзея Скардзіна, якая пасля двух стартавых этапаў займае 15-е месца ў агульным заліку...
18 Снж 2015
Баявыя шлемы і харугвы беларускіх зямель XI-XVII стагоддзяў пакажуць на выстаўцы ў Гомелі
Прадметы ўзбраення дадуць яркае ўяўленне аб развіцці зброевай справы на беларускіх землях, адновяць выразнае аблічча воіна розных часоў. Экспазіцыя часткова прысвечана 500-годдзю роду Радзівілаў. Самым яркім яе экспанатам з'яўляецца рэканструкцыя, як лічыцца, страчанага шлема са складу даспешнага гарнітура Мікалая Радзівіла Чорнага...
17 Снж 2015
Адпачынак у Беларусі - для расіян самы танны ў краінах СНД
Паводле даных Travel.ru, расійскія турысты трацілі на атэлі Беларусі ў 2015 годзе ў сярэднім 4,2 тыс. расійскіх рублёў у суткі. Для параўнання: ва Украіне траты расіян на атэлі складалі ў сярэднім 4,5 тыс. расійскіх рублёў у суткі, а ў Казахстане - 7,1 тыс. расійскіх рублёў...
17 Снж 2015
Ёлка з цацкамі па тэхналогіях векавой даўнасці ўпрыгожыць выстаўку ў сядзібе Рэпіна пад Віцебскам
Выстаўка "Зімовыя ўзоры" адкрыецца ў музеі-сядзібе 27 снежня. Праект рэалізуецца ўжо некалькі гадоў. Навінкай гэтага года стане ўстаноўленая ў майстэрні мастака ёлка, упрыгожаная незвычайнымі цацкамі. Яны выраблены вучнямі цэнтра па тэхналогіях і традыцыях векавой даўнасці...
16 Снж 2015
Жаночая зборная Беларусі па кёрлінгу выйграла міжнародны турнір у Латвіі
У вырашальным матчы беларускі былі мацнейшыя за каманду Team of Legends - 6:3, у склад якой увайшлі ігракі Беларусі і Латвіі Павел Пятроў (скіп), Бруна Барздайніс, Паліна Пятрова і Ая Барздайніс...
16 Снж 2015
Фестываль зімовага плавання пройдзе ў Мінску ў студзені
"У студзені 2016 года "Вадохрышчанскія купанні" даюць магчымасць сумясціць спартыўнае загартоўванне і спартыўнае зімовае плаванне з традыцыйнымі народнымі звычаямі для таго, каб прыцягнуць як мага больш удзельнікаў"...
15 Снж 2015
Новы год і Каляды ў Беларусі
Каляды і Новы год – цудоўны час для падарожжа ў Беларусь. Вы ўбачыце галоўныя славутасці краіны ў непрадказальны, але чароўны зімовы сезон, адчуеце атмасферу свят па-беларуску, далучыцеся да вясёлых гулянняў і даведаецеся аб самых каларытных звычаях і традыцыях...
15 Снж 2015
Больш за 400 узнагарод на міжнародных турнірах у 2015 годзе выйгралі маладыя беларускія спартсмены
"У 2015 годзе беларускія спартсмены на міжнародных стартах выйгралі 660 узнагарод рознай вартасці, з іх 407 медалёў прыпадае на долю маладых атлетаў, узрост якіх не перавышае 25 гадоў"...
15 Снж 2015
БЧ укараніла новую тэхналогію набыцця электронных білетаў на паязды
Кожнаму набытаму праз інтэрнэт білету цяпер прысвойваецца ўнікальны 14-значны нумар. Пасля аплаты электроннага праязнога дакумента фарміруецца яго бланк, у якім пазначаны нумар заказу (14 знакаў) і нумар электроннага праязнога дакумента (14 знакаў)...
15 Снж 2015
Оперныя выканаўцы з шасці краін паспрачаюцца за пальму першынства Каляднага конкурсу вакалістаў
Сёння вечарам адбудзецца трэці, фінальны тур конкурсу вакалістаў. Дзесяць артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Манголіі выйдуць на сцэну тэатра. Выканальніцкае майстэрства вакалістаў будзе ацэньваць прадстаўнічае міжнароднае журы...
14 Снж 2015
Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў амерыканскім штаце Фларыда
Ва ўрачыстай абстаноўцы ганароваму консулу Беларусі Майклу Маргулісу быў уручаны консульскі патэнт. Часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі, выступаючы на мерапрыемстве, зрабіў акцэнт на стане і перспектывах развіцця беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку кантактаў са штатам Фларыда...
14 Снж 2015
Беларусь палепшыла пазіцыі ў Індэксе чалавечага развіцця і займае 50-е месца
Раней Беларусь займала 53-ю пазіцыю сярод амаль дзвюх соцень ацэньваемых па гэтым паказчыку краін і тэрыторый. У адпаведнасці з новым рэйтынгам, Беларусь узначальвае спіс краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. Гэта лепшы паказчык сярод усіх астатніх краін СНД.
14 Снж 2015
"Белавія" не бачыць падстаў для адмены рэйсаў у Турцыю
З надыходам летняга сезона, дадаў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ "Авіякампанія "Белавія" Ігар Чаргінец, "Белавія" прадоўжыць чартарныя палёты ў турэцкія гарады, у тым ліку ў Анталью, Ізмір...
14 Снж 2015
Лепшым стартапам года ў Беларусі прызнаны праект арганізацыі гастролей артыстаў мінчаніна Алега Ціханава
"Праект Алега Ціханава набраў найбольшую колькасць балаў, атрымаў высокую ацэнку ўсіх экспертаў. Сэрвіс дэталёва прапрацаваны, таму, думаю, у яго ёсць усе шанцы для ажыццяўлення"...
14 Снж 2015
Беларуска Таццяна Драздоўская заняла трэцяе месца на этапе Кубка свету па парусным спорце
Таццяна Драздоўская, якая выступала ў класе жаночых лодак "Лазер Радыял", стала ўладальніцай бронзавага медаля (29 ачкоў) і ўступіла па выніках васьмі гонак аўстралійцы Эшлі Стодарт (14 ачкоў), якая заняла першае месца, і Сюзане Піят з Новай Зеландыі (24 ачкі)...
14 Снж 2015
Беларусы паспяхова выступілі на першым этапе юніёрскага Кубка IBU ў Аўстрыі
У Аўстрыі завяршыўся першы этап Кубка свету па біятлоне сярод юніёраў. Беларуская каманда завяршыла дэбютны старт сезона дзвюма залатымі ўзнагародамі...
11 Снж 2015
Дакументальны фільм "Легенды Нясвіжскага замка" паказалі на вечары беларускага кіно ў Каіры
Беларускае пасольства ў Егіпце плануе ў далейшым прадоўжыць азнаямленне егіпецкай публікі і замежнага дыпламатычнага корпуса з айчынным дакументальным кіно, што дасць магчымасць жыхарам Егіпта, а таксама іншых краін больш даведацца аб Беларусі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі