Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Май 2017

Пераможцаў XIII Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня" назавуць 12 мая

Пераможцаў XIII Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня" назавуць 12 мая

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў XIII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" пройдзе ў Палацы Рэспублікі 12 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Конкурс праводзіцца па 25 намінацыях. Будуць выбраны лепшая грамадска-палітычная праграма і лепшы вядучы такой праграмы, лепшыя тэматычная праграма і вядучы. Журы вызначыць таксама лепшую штотыднёвую інфармацыйна-аналітычную праграму і адпаведна лепшага вядучага, лепшыя дакументальны фільм (цыкл), штодзённую інфармацыйную праграму, праграму для дзяцей і юнацтва, культурна-асветную, забаўляльную праграму.

Пераможцаў назавуць і ў персанальных намінацыях "Лепшы рэпарцёр", "Лепшы вядучы штодзённай інфармацыйнай праграмы", "Лепшы вядучы забаўляльнай праграмы". У шэрагу намінацый перамога можа быць як персанальная, так і камандная: "Лепшы тэлевізійны прадзюсар (прадзюсарская група)", "Лепшы рэжысёр (рэжысёрская група)", "Лепшы аператар (аператарская група)", "Лепшы сцэнарыст (сцэнарная група)".

Будуць названы лепшыя сацыяльная рэклама і тэлевізійны дызайн. Рэгіянальнае тэлебачанне канкурыруе па чатырох пазіцыях: лепшыя вядучы рэгіянальнага тэлебачання, праект, інфармацыйная праграма і тэматычная праграма.

Галоўная ўзнагарода конкурсу - Гран-пры "Тэлевізійны праект года".

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя рэжысёры, сцэнарысты, акцёры, журналісты, вызначыць па тры фіналісты ў кожнай намінацыі. Усяго на конкурс было пададзена 286 работ ад 33 радыёвяшчальных арганізацый. У конкурсе ўдзельнічаюць айчынныя тэлепраграмы любой працягласці вытворчасці рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлевяшчальных арганізацый, іншых вытворцаў розных форм уласнасці, якія выйшлі ў эфір у 2016 годзе.

Падрыхтоўкай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу "Тэлевяршыня" займаецца ЗАТ "Другі нацыянальны канал".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі