Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Май 2017

Беларускія весляры заваявалі бронзу на этапе КС у Бялградзе

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж жаночай чацвёркі расхіннай без рулявой заняў трэцяе месца на першым этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні, які прайшоў у Бялградзе (Сербія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская каманда, у склад якой увайшлі Ксенія Раманоўская, Яна Цупа, Іна Нікуліна, Настасся Сямёнава, пераадолела дыстанцыю за 6 мін 49,40 сек. Апярэдзілі іх толькі саперніцы са Швейцарыі, якія выйгралі заезд з рэзультатам 6 мін 35,40 сек, і полькі, якія занялі другое месца, - 6 мін 41,53 сек.

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн у гонцы адзіночак стала чацвёртай - 7 мін 33,97 сек. Яшчэ адна беларуска Таццяна Кухта размясцілася на 7-м радку падагульняючага пратакола. Перамагла ў класе лодак-адзіночак Жанін Гмелін са Швейцарыі - 7 мін 27,88 сек.

У Бялградзе выступілі вядучыя атлеты зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні, якая вядзе падрыхтоўку да майскага чэмпіянату Еўропы (адбудзецца 26-28 мая ў чэшскім горадзе Рачыцэ). Галоўным жа стартам сезона ў акадэмічным веславанні стане чэмпіянат свету, які пройдзе з 24 верасня па 1 кастрычніка ў Фларыдзе (ЗША).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс