Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Май 2017

Беларуска Марыя Мамашук заваявала сярэбраны медаль ЧЕ па барацьбе ў Сербіі

Беларуска Марыя Мамашук заваявала сярэбраны медаль ЧЕ па барацьбе ў Сербіі

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марыя Мамашук стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы па барацьбе, які праходзіць у сербскім Нові-Садзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі да 69 кг сярэбраны прызёр Алімпіяды-2016 паспяхова дайшла да фіналу. На папярэдняй стадыі Марыя Мамашук была мацнейшая за Бусе Тосун з Турцыі (14:8), затым у чвэрцьфінале адолела нарвежку Сігне Марыю Сторэ (10:0). У паўфінале беларуска ва ўпартым паядынку перамагла ўкраінку Алу Чаркасаву (2:0), аднак у фінале ўступіла расіянцы Настассі Братчыкавай (3:6) і заняла другое месца.

Серабро Марыі Мамашук стала чацвёртай узнагародай беларускай каманды на кантынентальным барцоўскім форуме. Раней золата заваявала Ванэса Каладзінская (53 кг), Кацярына Ганчар-Янушкевіч прынесла серабро ў вазе да 55 кг, а бронзу выйграў барэц-вольнік Аляксандр Гуштын (97 кг).

Чэмпіянат Еўропы прадоўжыцца 6-7 мая выступленнем прадстаўнікоў класічнага віду барацьбы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі