Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2017

Беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Бішкеку

Беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Бішкеку

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Бішкеку, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кыргызстане.

Пасол Беларусі Андрэй Страчко і дыпламаты пасольства прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме на брацкіх могілках "Кызыл Аскер" каля мемарыяльнага комплексу воінам, якія памерлі ад ран у ваенным шпіталі Бішкека ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі мэр Бішкека Албек Ібраімаў, кіраўнікі дыпламатычных місій Казахстана, Узбекістана, прадстаўнікі пасольства Расіі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва Першамайскага раёна Бішкека і Бішкекскага гарадскога кенеша.

Беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Бішкеку

Андрэй Страчко, які выступіў на мітынгу, адзначыў уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, выказаў словы ўдзячнасці кыргызскім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікам тылу, падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці аб подзвігу воінаў новым пакаленням. Да абеліска памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны ад імя пасольства Беларусі ў Кыргызстане ўскладзена карзіна кветак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі