Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2017

Беларуска Кацярына Ганчар-Янушкевіч стала сярэбраным прызёрам ЧЕ па барацьбе ў Сербіі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Кацярына Ганчар-Янушкевіч стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы па барацьбе ў сербскім Нові-Садзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі да 55 кг яна паспяхова дайшла да фіналу. На папярэдняй стадыі беларуска была мацнейшай за Аляксандру Андрэеву з Расіі, потым у паўфінале адолела Мацільду Рывер (Францыя). У фінале Кацярына Ганчар-Янушкевіч уступіла Біляне Дубавай з Балгарыі і ўзнялася на другое месца п'едэстала.

За бронзавую ўзнагароду кантынентальнага форуму ў катэгорыі да 75 кг змагалася беларуска Васіліса Марзалюк, якая вяла ў ходзе паядынку з эстонкай Эп Мяэ, але прапусціла праход у ногі саперніцы ў заключнай частцы схваткі і заняла чацвёртае месца.

Сярэбраны медаль Кацярыны Ганчар-Янушкевіч стаў трэцім на чэмпіянаце Еўропы для беларускай каманды. Раней залатую ўзнагароду заваявала Ванэса Каладзінская (53 кг), а трэцяе месца заняў барэц-вольнік Аляксандр Гуштын (97 кг).

Чэмпіянат Еўропы прадоўжыцца 6-7 мая выступленнем прадстаўнікоў класічнага віду барацьбы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі