Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Крс 2016
Гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі прадэманструе ХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка
ХХ Міжнародныя спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" стане пляцоўкай для абмеркавання стану і развіцця беларускага інфармацыйнага поля і планавання на будучае, адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі...
11 Крс 2016
Юніёрская зборная Беларусі (U-18) па хакеі атрымала валявую перамогу над Нарвегіяй на дамашнім ЧС
Перамога над нарвежцамі аказалася валявой - 6:3. У ходзе сустрэчы гаспадары ўступалі сапернікам з розніцай у дзве шайбы...
11 Крс 2016
Брэст і Мінск прымуць Кубак Садружнасці па хакеі на траве
У гэтым годзе міжнародны турнір пройдзе ў два туры. Першы этап прыме Брэст, гульні другога этапу адбудуцца ў Мінску ў жніўні. Кубак Садружнасці-2016 разыграюць каманды з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана...
9 Крс 2016
Радыё "Беларусь" аб'яўляе конкурс эсэ на тэму беларуска-кітайскага супрацоўніцтва
У конкурсе могуць прыняць удзел грамадзяне Беларусі і замежныя грамадзяне без абмежавання ўзросту і сацыяльнага статусу. Канчатковыя вынікі будуць падведзены ў пачатку 2017 года на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў...
8 Крс 2016
Беларусь у бліжэйшы час плануе палегчыць візавы рэжым
"Мы думаем, як палегчыць візавы рэжым для тых, хто хоча наведаць Беларусь. Гэта пытанне абмяркоўвалася на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Лічу, у бліжэйшы час адбудуцца канкрэтныя адпаведныя крокі", - адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей...
8 Крс 2016
Cтарадаўнія нямецкія гравюры перададзены ў дар Музею гісторыі Брэста
На выстаўцы "Мода ў люстэрку гісторыі. Эпоха Рэфармацыі. Гравюры XIX стагоддзя. Германія" прадстаўлена 18 гравюр XIX стагоддзя невядомага нямецкага мастака з рэканструкцыяй гістарычных касцюмаў Заходняй Еўропы эпохі Рэфармацыі...
8 Крс 2016
IVAN выступіць пятым у другім паўфінале "Еўрабачання-2016"
У гэтым годзе парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачання", як і раней, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дае магчымасць зрабіць шоу больш цікавым і эфектным з пункту гледжання рэжысуры...
8 Крс 2016
Вікторыя Азаранка прызнана лепшай тэнісісткай сакавіка
У першым вясеннім месяцы лепшая беларуская тэнісістка выйграла два прэстыжныя турніры ў амерыканскіх Індыян-Уэлсе і Маямі, дзякуючы чаму ўзнялася на 5-е месца ў рэйтынгу ВТА і ўзначаліла чэмпіёнскую гонку гэтага сезона...
7 Крс 2016
Дні культуры Беларусі і Купалаўскія чытанні плануецца правесці ў Ізраілі ў 2017 годзе
"Бакі абмеркавалі пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва з муніцыпалітэтам Ашдода ў культурнай сферы, у тым ліку планы правесці ў 2017 годзе Дні культуры Беларусі ў Ізраілі і Купалаўскія чытанні, прысвечаныя 135-годдзю паэта"...
7 Крс 2016
Велакарнавал упершыню пройдзе ў Мінску
Для ўдзелу велааматарам прапануецца ўпрыгожыць свой транспарт і падрыхтаваць карнавальны касцюм, адзначыў Сяргей Буднік. Акрамя таго, неабходна зарэгістравацца. "Гэта можна зрабіць як на сайце Мінскага веласіпеднага клуба, так і ў дзень карнавалу"...
7 Крс 2016
Брэст прымае міжнародны турнір па водным пола
У спаборніцтвах прымуць удзел юнакі 2001-2002 гадоў нараджэння з Брэста, Гомеля, Віцебска, Мінска і сталіцы Малдовы Кішынёва. Каманды згуляюць паміж сабой па схеме "кожны з кожным". Водныя баталіі пройдуць у 25-метровым басейне...
6 Крс 2016
Выстаўка мінералаў Ігната Дамейкі з музея Горнай школы Парыжа пройдзе ў Беларусі
Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка азнаёміўся з архіўнымі матэрыяламі, звязанымі з Ігнатам Дамейкам (асабістымі пісьмамі, мінераламі, якія ён перадаў Горнай школе Парыжа), а таксама з экспазіцыяй мінералагічнага музея...
6 Крс 2016
Мінскі фестываль-конкурс "Этна Стыль" пройдзе 21-23 красавіка
Удзел у фестывалі прымуць дызайнеры, мастакі-мадэльеры, якія прадстаўляюць арганізацыі, кампаніі, прафесійныя, аматарскія аб'яднанні і сябе асабіста, а таксама фотамастакі, майстры з галіны мастацтваў і рамёстваў і тыя, хто выкарыстоўваюць у сваёй творчасці этнічныя матывы...
6 Крс 2016
Бязвізавы рэжым для турыстаў плануецца ўвесці на Аўгустоўскім канале
"Увядзенне бязвізавага рэжыму на Аўгустоўскім канале ўпісваецца ў тыя задачы, якія трэба сёння вырашаць турыстычнай галіне. Змякчэнне візавых патрабаванняў, безумоўна, будзе садзейнічаць развіццю турыстычных патокаў", - адзначыў міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко...
6 Крс 2016
Беларусь вывучае пытанне выдачы бясплатных віз на турыстычныя фестывалі
Міністр спорту і турызму расказаў, што калі будзе зацверджаны каляндар турыстычных падзей, то любы жадаючы наведаць мерапрыемства з гэтага спіса пасля набыцця білета на яго і браніравання гасцініцы зможа атрымаць візу ў сябе ў краіне або ў беларускім аэрапорце без спагнання консульскага збору...
6 Крс 2016
За мінулы год у Беларусь імігрыравалі грамадзяне 110 краін
Найбольш значны прыток мігрантаў назіраецца з краін СНД. З гэтых дзяржаў за 2015 год у рэспубліку ўехалі 22,5 тыс. чалавек, з якіх амаль 89 працэнтаў прыбылі з Украіны, Расіі і Казахстана...
6 Крс 2016
Кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьян Коэ ўпершыню наведае Мінск
У час работы канферэнцыі, якая пройдзе ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, удзельнікі абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні ўзаемадзеяння федэрацый па папулярызацыі сусветнай лёгкай атлетыкі...
5 Крс 2016
Больш як 70 твораў будзе прадстаўлена на выставе жывапісца Уладзіміра Масленікава
Выстава прымеркавана да 60-гадовага юбілею Уладзіміра Масленікава. Будуць экспанавацца больш за 70 твораў, якія ўяўляюць сабой своеасаблівую рэтраспекцыю творчасці мастака скрозь прастору і час. Гэта партрэты 1980-х гадоў, пейзажы 1990-х і пачатку 2000-х...
5 Крс 2016
Паток расійскіх турыстаў у Беларусь зноў павялічваецца
"Мы выйграём па суадносінах цаны і якасці і па бяспецы адпачынку", - лічыць намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной. Паводле яго слоў, Беларусь на расійскім рынку будзе рабіць стаўку на ваенна-патрыятычны турызм і санаторна-курортнае аздараўленне...
5 Крс 2016
Дар'я Домрачава пасля нараджэння дзіцяці мае намер вярнуцца ў спорт у студзені 2017 года
"Гэта падзея запланаваная і вельмі жаданая. Сёння - гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці! Я прадаўжаю ўмераныя трэніроўкі пад наглядам спецыялістаў і буду вельмі старацца вярнуцца да гонак у студзені", - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце біятланісткі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі