Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Врс 2017

Штучныя сапфіры плануецца вырошчваць у "Вялікім камені"

Штучныя сапфіры плануецца вырошчваць у "Вялікім камені"28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" плануецца рэалізаваць сумесны беларуска-расійскі праект па вырошчванні штучных сапфіраў, паведаміў сёння кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка на палях Беларускага інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер у парку юрыдычна аформлены 19 рэзідэнтаў з розных краін: 12 рэзідэнтаў з Кітая, 3 - з Беларусі, ёсць прадпрыемства з ЗША, прыйшла кампанія з Літвы, якая займаецца вытворчасцю экалагічна чыстай упакоўкі. Мы вітаем прыход нашых расійскіх партнёраў - гэта сумесны беларуска-расійскі праект па вырошчванні ў прамысловых маштабах штучных сапфіраў. Тэма цікавая, спадзяюся, яна атрымае сваё развіццё ў парку", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.

Планавалася, што ў 2017 годзе ў парк будзе прыцягнута 20 рэзідэнтаў. "Але хацелася б, каб прыйшло больш. Цяпер у нас ёсць у распрацоўцы некалькі еўрапейскіх кампаній, у тым ліку з Германіі, Швейцарыі, Італіі. Мы хацелі б, каб геаграфія інвестараў, рэзідэнтаў нашага парка пашыралася", - падкрэсліў кіраўнік адміністрацыі парка.

З пачатку работы агульныя фінансавыя ўкладанні ў тэрыторыю парка склалі $300 млн. Гэта сродкі як інвестараў, так і Беларусі. "Гэтыя лічбы паказваюць, што актыўнасць у парку ўзрастае, дынаміка прыходу рэзідэнтаў ёсць", - адзначыў Аляксандр Ярашэнка. Паводле яго слоў, у 2017 годзе інвестарамі будзе дадаткова асвоена каля $70 млн.

Беларускі інвестыцыйны форум праходзіць у Мінску 28-29 верасня. Для ўдзелу ў мерапрыемстве зарэгістраваліся амаль 500 чалавек. Форум сабраў прадстаўнікоў міжнародных і замежных фінансавых інстытутаў, прыватных замежных інвестараў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, нацыянальнага бізнесу і экспертную супольнасць. Эксперты абмяркуюць стратэгіі прыцягнення замежных інвестыцый у Беларусь, інвестыцыйны, тэхналагічны і кадравы патэнцыял краіны, урадавыя меры падтрымання дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі