Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Врс 2017

Аляксандра Герасіменя ўзнагароджана медалём НАК "За выдатныя заслугі"

Аляксандра Герасіменя ўзнагароджана медалём НАК "За выдатныя заслугі"26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя і яе трэнер Алена Клімава ўзнагароджаны медалямі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі "За выдатныя заслугі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароды ўручыў першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч.

Аляксандра Герасіменя адзначыла, што гэта першы медаль ад НАК Беларусі. "З трэнерам паспелі ўжо ацаніць цудоўны дызайн узнагароды. Вельмі задаволены, што мае дасягненні ацэнены па заслугах. Пасля такога цёплага прыёму яшчэ больш жадання дабівацца вялікіх перамог", - сказала спартсменка.

У Міністэрстве спорту і турызму сёння таксама ўшаноўвалі беларускіх плыўцоў, якія выспяхова выступілі на міжнародных спаборніцтвах. Міністр Аляксандр Шамко падзякаваў атлетам і трэнерам за добры рэзультат у сезоне і выказаў надзею на тое, што да Алімпіяды-2020 у Токіа плыўцы парадуюць балельшчыкаў медалямі.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды па плаванні Наталля Шаламіцкая расказала, што вельмі задаволена вынікамі сезона. "Пасля некалькіх гадоў зацішша мноства медалёў уражвае. На прэстыжных міжнародных спаборніцтвах за гэты год на п'едэстал гонару падымаліся не толькі Аляксандра Герасіменя, але і нашы хлопцы, што радуе", - сказала яна.

Аляксандра Герасіменя з'яўляецца неаднаразовым прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы, двухразовым сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Лондане на дыстанцыі 50 м і 100 м вольным стылем, а таксама бронзавым медалістам галоўнага старту чатырохгоддзя па плаванні ў Рыа-дэ-Жанэйра (50 м вольным стылем).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі