Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Лют 2016
Пісьменнікі з 15 краін прымуць удзел у сімпозіуме "Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры"
Асноўныя мерапрыемствы, пленарнае пасяджэнне II Міжнароднага літаратурнага сімпозіума "Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры" пройдуць 11 лютага. Адбудуцца шырокія дыскусіі па розных тэматычных напрамках...
8 Лют 2016
Амаль 150 чалавек увойдуць у беларускую дэлегацыю на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра
"Спадзяёмся, што як і на папярэдніх гульнях, будуць заваяваны медалі ў такіх відах, як веславанне на байдарках і каноэ, цяжкая атлетыка, батут у нас прыбаўляе. Зразумела, гэта і мастацкая гімнастыка. На гэтыя віды ў нас уся надзея на Алімпіядзе"...
8 Лют 2016
Прэзентацыі прафесій у рэжыме non stop арганізуюць на выстаўцы "Адукацыя і кар'ера"
Удзельнікамі форуму стануць вядучыя ВНУ, каледжы, ліцэі, універсітэты Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы, адукацыйныя ўстановы краін далёкага замежжа, інстытуты паслядыпломнай і дадатковай адукацыі, турфірмы, што працуюць у сферы адукацыйнага турызму...
8 Лют 2016
Госці з 29 краін прымуць удзел у XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Праграма выстаўкі-кірмашу ўключае больш як 200 мерапрыемстваў, у тым ліку прэзентацыі кніжных праектаў, сустрэчы з вядомымі беларускімі і замежнымі аўтарамі. Аб'ёмную экспазіцыю прадставяць краіны СНД, тэма 25-годдзя якога знойдзе сваё адлюстраванне на выстаўцы...
8 Лют 2016
Дні культуры Арменіі ў Беларусі праходзяць з 8 па 11 лютага
Першым мерапрыемствам Дзён культуры стане адкрыццё выстаўкі старажытнай армянскай кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 9 лютага. На выстаўцы "Арменія - благаславенны край" будуць прадстаўлены армянскія старадрукаваныя кнігі, у тым ліку першая друкаваная кніга на армянскай мове (1512 год)...
8 Лют 2016
Зборная Беларусі па біятлоне заняла 12-е месца ў змешанай эстафеце на этапе Кубка свету
Беларускі квартэт у складзе Дар'і Юркевіч, Ганны Сола, Максіма Вараб'я і Аляксандра Дарожкі прайшоў дыстанцыю за 1 гадз 09 мін 0,1 сек і выкарыстаў чатырнаццаць дадатковых патронаў на васьмі агнявых рубяжах...
8 Лют 2016
Маладыя галасы сусветнай оперы прагучаць у Дзень закаханых у Брэсце
У Дзень святога Валянціна на сцэне вялікай залы БАТД адбудзецца канцэрт "Новыя імёны сусветнай оперы". У ім прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў брастаўчанка Таісія Засім (сапрана) і саліст Львоўскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Міхаіл Малафій (тэнар)...
8 Лют 2016
Беларускія тэнісісткі перамаглі Канаду ў матчы Кубка Федэрацый
У першы дзень спаборніцтваў у Квебеку 6 лютага беларуска Аляксандра Сасновіч (99-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла канадку Франсуазу Абанда (343) - 6:4, 2:6, 6:3...
6 Лют 2016
Рэдкія выданні XVI-XVIII стагоддзяў змогуць убачыць беларусы ў Нацыянальным гістарычным музеі
Адкрыццё міжнароднай выстаўкі "Радзівілы. Вялікая эпоха князёў" адбудзецца 11 лютага. Праект дае магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі падзеямі, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі гэтага вядомага роду. Выстаўка з поспехам прайшла ў Літве, цяпер яе прымае Беларусь...
5 Лют 2016
Агрык стане талісманам беларускай каманды на II зімовых юнацкіх Гульнях у Лілехамеры
На II зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях выступяць 16 беларускіх спартсменаў (8 юнакоў і 8 дзяўчат), якія прадставяць краіну ў сямі відах спорту: біятлоне, гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, снаўбордзе, фігурным катанні (танцы на лёдзе)...
5 Лют 2016
"Белавія" пачне лятаць з Мінска ў Палангу з 19 чэрвеня
Паланга стане другім пасля Вільнюса літоўскім напрамкам авіякампаніі. Пасажыры, якія прыляцелі з Палангі, у Нацыянальным аэрапорце Мінск могуць карыстацца стыкоўкамі з іншымі рэйсамі беларускага перавозчыка для палётаў у Казахстан, Грузію, Расію і Украіну...
5 Лют 2016
Беларуска выйграла міжнародны інтэрнэт-конкурс песні Your Voice
Беларуская выканаўца Настасся Лейкіна апярэдзіла канкурэнтаў з 29 краін і заваявала сімпатыі інтэрнэт-гледачоў і журы. Яе видэа на песню Лары Фабіян Je suis malade набрала 709 балаў. Менавіта з гэтай песняй беларуска стала лідарам праекта "Спяваючыя гарады. Трэці сезон"...
5 Лют 2016
Андрэй Кабанаў узначальвае спіс лепшых снайпераў чэмпіянату свету па хакеі з мячом
У трох пераможных сустрэчах групавога этапу 38-гадовы ветэран забіў 14 мячоў: 4 - у вароты каманды Нарвегіі (рэзультат - 7:5 на карысць беларускай нацыі), 8 - Латвіі (18:2), 2 - ЗША (7:6), а вось у чвэрцьфінале Кабанаў не змог паразіць вароты фінаў, і беларуская зборная ўступіла з вялікім лікам 3:17...
5 Лют 2016
Фільм "Беларусь. Дакументальная гісторыя" ўдастоены спецпрыза кінаасамблеі на Дняпры
У фільме Галіны Адамовіч "Беларусь. Дакументальная гісторыя" вытворчасці студыі "Летапіс" кінастудыі "Беларусьфільм" адлюстраваны асноўныя вехі гісторыі станаўлення незалежнай Беларусі і сённяшні дзень краіны...
4 Лют 2016
Двухмільённы жыхар Мінска народзіцца ў 2018 годзе
Прэзентаваць кватэру двухмільённаму мінчаніну старшыня Мінгарвыканкама паабяцаў у верасні 2015 года на сустрэчы з жанчынамі, якія сталі мамамі ў Дзень горада...
4 Лют 2016
Паркур-гарадок і скейт-парк з'явяцца ў Мінску
"Хацелася, каб усе экстрэмалы збіраліся ў гэтым парку. Там яны змогуць удасканаліць сваё майстэрства. Дарэчы, на паперы цэнтр намалявалі маладыя людзі, якія ініцыіравалі яго стварэнне. Яны ж будуць сачыць за парадкам у ім"...
4 Лют 2016
Чатыры гасцініцы плануецца адкрыць у Мінску ў 2016 годзе
"Гэта атэлі такіх знакамітых сетак, як Hilton і Marriott, гасцініца на вул. Кастрычніцкай. Яшчэ адна гасцініца з'явіцца каля аквапарка", - сказаў Андрэй Шорац...
4 Лют 2016
Беларуска Аліна Талай перамагла ў бегу на 60 м з бар'ерамі на турніры ў Дзюсельдорфе
У фінале забегу на 60 м з бар'ерамі беларуска паказала час 8,00 сек і заняла першае месца. Другой да фінішу прыбегла немка Сіндзі Роледэр (8,01 сек), замкнула тройку прызёраў прадстаўніца Вялікабрытаніі Серыта Саламон (8,05 сек)...
3 Лют 2016
Суверэнную Беларусь праз работы мастакоў пакажуць у новым рэпрэзентатыўным выданні
Да Года культуры таксама прымеркаваны выхад мнагатомнай энцыклапедыі "Культура Беларусі". У выглядзе невялікіх артыкулаў у ёй адлюстравана культурная шматграннасць краіны, гісторыя культуры і яе сучасны стан...
3 Лют 2016
"Даведнік дыпламата" выпусцяць у Беларусі
"Гэта кніга пакажа, што дыпламатыя на беларускай зямлі з'явілася не сёння, яна існуе яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Можна будзе даведацца аб галоўных дасягненнях дыпламатыі ў Расійскай імперыі, у Савецкім Саюзе"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі