Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Oct 2017

Выстава "Родны кут Песняра" ў Вільнюсе адпраўляе ў падарожжа па коласаўскіх мясцінах

Выстава "Родны кут Песняра" ў Вільнюсе адпраўляе ў падарожжа па коласаўскіх мясцінах12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотаздымкі з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа па мясцінах яго жыцця і творчасці прадстаўлены на выставе "Родны кут Песняра" ў Вільнюсе, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

У Літаратурным музеі А. Пушкіна адкрылася часовая экспазіцыя, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Аснову выставы складаюць фотаздымкі знакавых і прыгожых мясцін радзімы Коласа ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, з вялікай любоўю апетых ім у сваіх творах. Там захаваны і адноўлены чатыры сядзібы, дзе жыла сям'я паэта. Яго "родны кут" Акінчыцы, дзе 3 лістапада 1882 года нарадзіўся будучы класік беларускай літаратуры, куткі дзяцінства і юнацтва - Ласток і Альбуць, Смольня, у якой Якуб Колас упершыню сустрэўся з Янкам Купалам. У 1972 годзе створаны Коласаўскі мемарыяльны заказнік, які аб'яднаў усе гэтыя мясціны.

Стаўбцоўска-наднёманскія пейзажы натхнялі паэта, запаўнялі душу лірычным настроем яднання з прыродай. Гэтыя віды дапамагаюць глыбей зразумець яго творчасць.

Значную частку жыцця класік правёў у сталіцы Беларусі, яго пасляваенная сядзіба стала мемарыяльным музеем. Памятныя мясціны Мінска таксама трапілі ў фотааб'ектыў і прадстаўлены на выставе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі