У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Врс 2017

Беларускі мультфільм удзельнічае ў конкурсе міжнароднага фестывалю ў Германіі

Мультфільм "Незвычайны дзіцячы сад"29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мультфільм "Незвычайны дзіцячы сад" адабраны для ўдзелу ў конкурснай праграме ХХІІ Міжнароднага кінафестывалю дзіцячых і юнацкіх фільмаў, які праходзіць гэтымі днямі ў Хемніцы (Германія), паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Юлія Бальшакова.

Беларуская стужка выступае ў намінацыі кароткаметражных мультфільмаў у катэгорыі 4+. Анімацыйны фільм "Незвычайны дзіцячы сад" ("Беларусьфільм", рэжысёры-пастаноўшчыкі Марына Лук'янава і Руслан Сінкевіч, мастак-пастаноўшчык Руслан Сінкевіч) складаецца з чатырох гісторый: "Худая Маша", "Як Кавардак у дзіцячым садзе пасяліўся", "Што здарылася з Борам" і "Непаслухмяныя засцежкі", героі якіх - персанажы вершаў дзіцячага пісьменніка Андрэя Смятаніна.

Гісторыя "Худая Маша" аб тым, як у незвычайным дзіцячым садзе мышка Маша адмаўляецца ад ежы і гэта прыводзіць да таго, што аднойчы Машу зносіць ветрам.

У другой гісторыі на пыльным паддашку жыў Кавардак - істота, якая любіць усюды наводзіць беспарадак. Жыў ціха, мірна, распіваў гарбату са сваім сябрам Павучком. Але аднойчы дом знеслі, і сябрам давялося тэрмінова шукаць новае месца жыхарства. Паспрабаваўшы шэраг мясцін, яны трапілі ў дзіцячы сад.

"Што здарылася з Борам" расказвае, як Бора да ніткі прамокнуў. Усе вакол не могуць зразумець, як гэта магло здарыцца. Уяўляюць, што Бора здзейсніў нейкі подзвіг. Бора маўчыць і баіцца расказаць, што ж здарылася на самай справе.

Чацвёртая гісторыя аб тым, як у Сярожы не атрымліваецца справіцца з хітрымі засцежкамі і навучыцца самастойна зашпільваць адзенне. Ён думае, што ў гэтым ёсць нейкі сакрэт. А сакрэт просты - цярпенне і ўседлівасць.

Усяго ў конкурсе ў гэтым годзе ўдзельнічаюць 126 мастацкіх і анімацыйных кароткаметражных і поўнаметражных фільмаў з 51 краіны свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс