Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Sep 2017

Першая група турыстаў з КНР прыбыла ў Беларусь з 6-дзённым турам па праграме РУП "Цэнтркурорт"

Першая група турыстаў з КНР прыбыла ў Беларусь з 6-дзённым турам па праграме РУП "Цэнтркурорт"24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая арганізаваная група турыстаў з Кітая прыбыла 24 верасня ў Нацыянальны аэрапорт Мінск для шасцідзённага туру па Беларусі па праграме РУП "Цэнтркурорт" і турыстычнага падраздзялення карпарацыі "Кітайскае міжнароднае турыстычнае агенцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У праграму туру з 24 па 30 верасня ўключаны аглядныя экскурсіі па Мінску і Брэсце, наведванне гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна", сядзібы "Свет пчол" і музея "Дудуткі", знаёмства з замкавымі комплексамі ў Міры і Нясвіжы, прыродным багаццем Белавежскай пушчы. Кітайскія турысты таксама наведаюць Брэсцкую крэпасць.

У складзе камерцыйнай групы 15 турыстаў, усе яны ва ўзросце 60-80 гадоў. "Гэтыя людзі выказалі жаданне прыехаць у Беларусь, набылі пуцёўкі за свой кошт", - растлумачылі ў "Цэнтркурорце" і спадзяюцца на тое, што пасля колькасць кітайскіх турыстаў, якія наведаюць Беларусь у выніку партнёрства з турыстычным падраздзяленнем карпарацыі "Кітайскае міжнароднае турыстычнае агенцтва", узрасце да 10 тыс. чалавек.

Першая група турыстаў з КНР прыбыла ў Беларусь з 6-дзённым турам па праграме РУП "Цэнтркурорт"Праграма "10000 кітайскіх турыстаў у Беларусі" абмяркоўвалася ў ходзе візіту ў Ганконг 16-18 студзеня бягучага года беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Васілём Мацюшэўскім на сустрэчы са старшынёй карпарацыі.

Кітайскія спецыялісты высока цэняць багатыя турыстычныя рэсурсы Беларусі, якія з'яўляюцца неабходнымі для развіцця розных сектараў турыстычнай індустрыі, у тым ліку ваенна-гістарычны турызм, агратурызм, аздараўленчы і экатурызм. Дагавор на прыём і абслугоўванне турыстаў з КНР паміж РУП "Цэнтркурорт" і турыстычным падраздзяленнем карпарацыі быў падпісаны ў жніўні бягучага года. Сумесна з кітайскімі партнёрамі распрацавана некалькі экскурсійных тураў: 6-дзённы ў Беларусь, 8-дзённы ў Беларусь і Польшчу, 10-дзённы ў Расію і Беларусь.

РУП "Цэнтркурорт" з 2016 года праводзіць сістэмную работу па арганізацыі супрацоўніцтва з карпарацыяй "Кітайская нацыянальная турыстычная група" - буйнейшым дзяржаўным турыстычным аператарам КНР. Карпарацыя мае 8 рэгіянальных кампаній, больш як 150 філіялаў і 500 аддзяленняў у вялікіх гарадах Кітая, а таксама 21 замежны філіял у 16 краінах свету. Колькасць супрацоўнікаў складае амаль 45 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі