У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Врс 2017

Легенда савецкага спорту Алена Бялова ўзнагароджана медалём НАК Беларусі

Легенда савецкага спорту Алена Бялова ўзнагароджана медалём НАК Беларусі22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні, ганаровы грамадзянін Мінска Алена Бялова ўзнагароджана медалём Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі "За выдатныя заслугі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Высокую ўзнагароду на ўрачыстай цырымоніі ў канцэртнай зале "Верхні горад", прымеркаванай да юбілею легендарнай спартсменкі, уручыў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта. "Уся Ваша працоўная біяграфія звязана са спортам вышэйшых дасягненняў. Ваша імя назаўсёды ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю сусветнага і айчыннага спорту. Асаблівай удзячнасці заслугоўвае тое, што свой вопыт і веды Вы на працягу спартыўнай кар'еры і прафесійнай дзейнасці перадаяце маладому пакаленню", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч перадаў Алене Бяловай памятны знак ЕАК. "Я абсалютна ўпэўнены, што краіна, якая мае такія дасягненні ў мінулым, будзе мець вялікія поспехі ў будучым. Пакінуўшы спартыўную кар'еру, Вы заняліся навуковай дзейнасцю і таксама дасягнулі велізарных вышынь. Вы з'яўляецеся прыкладам у спорце і жыцці для маладых людзей", - адзначыў ён.

У юбілейным вечары прынялі ўдзел старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, МУС, Алімпійскага камітэта Расіі, Беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання, федэрацый фехтавання Італіі, Грузіі, знакамітыя спартсмены, родныя, калегі і сябры. Госці пажадалі Алене Бяловай моцнага здароўя, шчасця, доўгіх гадоў актыўнага жыцця і новых поспехаў.

Легенда савецкага спорту Алена Бялова ўзнагароджана медалём НАК БеларусіАлена Бялова - чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні, уладальніца сярэбранага і бронзавага медалёў Алімпійскіх гульняў, адзіная алімпійская чэмпіёнка (сярод жанчын) у індывідуальным відзе ў гісторыі савецкага фехтавання, васьміразовая чэмпіёнка свету, не раз станавілася пераможцай розных спаборніцтваў сусветнага ўзроўню. Удастоена званняў заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага дзеяча фізічнай культуры Беларускай ССР, заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца ганаровым членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, кандыдатам педагагічных навук, прафесарам псіхалогіі і педагогікі.

За ўклад у сусветны алімпійскі рух і высокія спартыўныя дасягненні Алена Бялова ўзнагароджана Міжнародным алімпійскім камітэтам трафеем "За алімпійскія ідэалы" да 100-годдзя МАК, Сярэбраным ордэнам МАК, а таксама медалём П'ера дэ Кубертэна, ордэнам "Дружбы народаў", двума ордэнамі "Знак Пашаны", ордэнам Айчыны III ступені. Уведзена ў Залу сусветнай славы Міжнароднай федэрацыі фехтавання і ў Залу алімпійскай славы Расійскай Федэрацыі, занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса па колькасці заваяваных залатых алімпійскіх медалёў па фехтаванні на рапірах сярод жанчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс