Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Врс 2017

Кніга з сачыненнямі беларускіх дзяцей пра мір прэзентавана ў Мінску

Дзень міру ў Беларусі 19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны сёння прэзентавалі кнігу "Дзеці за мір" з сачыненнямі школьнікаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня праўлення Беларускага фонду міру дэпутат Палаты прадстаўнікоў Максім Місько.

У кнігу ўвайшлі сачыненні, якія дзеці пісалі ў мінулым годзе на конкурс "Шчасце жыць у мірнай краіне". Ён быў аб'яўлены да 55-годдзя фонду. "Кніга атрымалася вельмі светлай і пазітыўнай. Яна будзе эксклюзіўнай, яе нельга будзе купіць, а толькі атрымаць у падарунак, напрыклад, на розных міратворчых мерапрыемствах", - расказаў старшыня праўлення фонду. Першымі ўладальнікамі кнігі стануць хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе сачыненняў.

Урачысты мітынг каля абеліска "Мінск - горад-герой"У Беларусі штогод праводзіцца тыдзень міру. Стартуе ён з трэцяга аўторка верасня, калі ў краіне адзначаецца Дзень міру, і завяршаецца ў Міжнародны дзень міру 21 верасня. У бягучым годзе акцэнт мерапрыемстваў тыдня міру зроблены на дзіцячай міратворчасці. Максім Місько звярнуў увагу, што сёння каля абеліска "Мінск - горад-герой" адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню міру ў Беларусі і Міжнароднаму дню міру. І на ім выступала дзяўчынка-міратворац. Ганаровае званне "Дзіця міру" прысвойваецца дзецям, якія нарадзіліся 21 верасня.

Урачысты мітынг каля абеліска "Мінск - горад-герой"Мітынг каля абеліска "Мінск - горад-герой" сабраў амаль 500 чалавек. "У гэтым годзе тэма Міжнароднага дня міру - "Разам на карысць міру". Такая ж была выбрана і для мітынгу. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі чатырох асноўных канфесій, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, грамадскасці. Максім Місько падкрэсліў, што Беларусь заслужана называюць краінай-міратворцай. "За час незалежнасці беларускія салдаты ні разу не прымалі ўдзелу ў ваенных канфліктах. Гэтым можа пахваліцца далёка не кожная краіна", - сказаў ён. Беларуская армія ў час вучэнняў, падобных да "Захаду-2017", падмацоўвае практыкай тэарэтычныя веды, каб у выпадку неабходнасці абараніць тое, што больш за 70 гадоў таму адстаялі дзяды і прадзеды, рэзюмаваў дэпутат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі