Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Май 2016
Міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку "Гран-пры Мінска-2016" пройдуць 18-20 мая
У баявых складах з'явяцца перад дамашняй публікай гаспадары спаборніцтваў - трэкавая каманда веласіпеднага клуба "Мінск", а таксама мужчынская і жаночая зборныя Беларусі. Сваіх мацнейшых трэкавікаў у Беларусь дэлегуюць Расія, Украіна, Польшча, Літва, Азербайджан, Узбекістан, Грэцыя, Венгрыя, Славакія...
11 Май 2016
ХI Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні" пройдзе ў Мінску 11-14 мая
Сёлетні форум праводзіцца ў кантэксце знакавай для постсавецкай прасторы юбілейнай даты - 25-годдзя СНД, асаблівай міратворчай ролі Беларусі ва ўмовах складанай геапалітычнай сітуацыі. Таксама ў гэтым годзе адзначаецца 20-годдзе саюзнага будаўніцтва...
11 Май 2016
Уладальнікаў узнагарод конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара" назавуць сёння ў Мінску
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе ў рамках ХХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМI ў Беларусі". Стануць вядомы пераможцы ў 26 намінацыях конкурсу. Фіналістам будуць уручаны дыпломы і памятныя знакі-сімвалы "Залатая Літара"...
10 Май 2016
Гальшанскі замак запрашае на фестываль сярэдневяковай культуры
"Фестываль, як і сам Гальшанскі замак, што захоўвае шмат таямніц, сталі візітнай карткай Ашмянскага раёна. Свята нязменна прыцягвае мноства гасцей не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага замежжа"...
9 Май 2016
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў ветэранаў з Днём Перамогі і за ўсё ім падзякаваў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў з Днём Перамогі. "Віншую вас! Дзякуй вам за ўсё", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён запрасіў ветэранаў прыйсці сёння ўвечары на святочны канцэрт, дзе для іх будуць створаны ўсе ўмовы...
9 Май 2016
У Беларусі пражывае 13,7 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 9 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны
Цяпер у Мінску жывуць два Героі Савецкага Саюза, якія атрымалі гэта высокае званне ў гады ВАВ, - Мічурын Васіль Сяргеевіч і Кустаў Іван Ільіч...
6 Май 2016
Савет па забеспячэнні фінансавай стабільнасці плануецца стварыць у Беларусі
Рэкамендацыю па стварэнні такога савета даў Міжнародны валютны фонд па выніках красавіцкай місіі ў Беларусь. Як чакаецца, узначаліць савет могуць старшыня праўлення Нацбанка і першы намеснік прэм'ер-міністра...
6 Май 2016
"Балетнае лета ў Вялікім" адкрые прэм'ера балета Палада Бюльбюль аглы "Каханне і смерць"
Над прэм'ерай, якая адбудзецца 11-12 чэрвеня, ужо больш за год працуе міжнародны творчы калектыў. Гэта балетмайстар-пастаноўшчык - харэограф Вольга Костэль, дырыжоры-пастаноўшчыкі - Эйюб Куліеў (Азербайджан). Яшчэ адзін прэм'ерны спектакль - балет "Маленькі прынц" Яўгена Глебава харэографа Аляксандры Ціхаміравай гледачы змогуць убачыць 14 чэрвеня...
6 Май 2016
Калектывы пяці краін выступяць на форуме вулічных тэатраў у Мінску
Адкрыецца форум 6 мая ў 20.00 на плошчы Свабоды спектаклем "Рабінзанада" эксперыментальнага тэатра Eye (Мінск) паводле матываў твораў "Рабінзон Круза" Даніэля Дэфо і "Пятніца, або Ціхаакіянскі лімб" Мішэля Турнье. У суботу, 7 мая, праграма другога дня ў 12.00 пачнецца карнавальным шэсцем усіх удзельнікаў форуму...
5 Май 2016
Выстаўку будыйскага мастацтва з Эрмітажа беларусы змогуць убачыць восенню
Па прапанове генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа Міхаіла Піятроўскага ў Беларусі арганізуюцца выстаўкі будыйскага мастацтва. Гэта выстаўка нядаўна закончыла сваю работу ў Эрмітажы, ідзе падрыхтоўка спіса з 60-70 работ для паказу ў музеях Беларусі...
5 Май 2016
Выстаўку работ са збору Траццякоўскай галерэі прадставяць у Магілёве і Мінску
У Магілёве ў верасні адбудзецца III Нацыянальны форум "Музеі Беларусі", у ходзе якога плануецца адкрыццё пасля рэстаўрацыі філіяла Нацыянальнага мастацкага музея - музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Адкрыццё абноўленага будынка будзе азнаменавана выстаўкай твораў са збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі...
5 Май 2016
Бязвізавы рэжым на Аўгустоўскім канале можа пачаць працаваць у гэтым годзе
"Бязвізавы рэжым садзейнічае прытоку турыстаў у нашу краіну. Гэту работу мы будзем прадаўжаць. Трэба выпрацаваць комплексны падыход: уводзіць яго на тураб'ектах і рабіць акцэнт на падзейным турызме", - лічыць Аляксандр Шамко...
5 Май 2016
Выстава беларускіх ікон будзе прадстаўлена ў Музеі Ватыкана
Усяго ў экспазіцыю ўвойдуць 33 іконы - праваслаўныя і каталіцкія. У асноўным гэта будуць работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама 3 - з Дома міласэрнасці, напісаныя сучаснымі іканапісцамі...
5 Май 2016
Нацыянальны мастацкі музей загляне ў будучыню ў Ноч музеяў
"У Нацыянальным мастацкім музеі Ноч музеяў пройдзе 21 мая. Наш дэвіз у гэтым годзе: "Музей учора плюс музей заўтра". Асноўны сэнс у тым, якім мы хочам убачыць музей у будучым", - адзначыў Уладзімір Пракапцоў...
4 Май 2016
Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі з поспехам выступіў на амерыканскім фестывалі
Візіт вядучага беларускага музычнага калектыву ў ЗША з'яўляецца знамянальнай падзеяй у культурным жыцці ЗША і важным складнікам намаганняў беларускага боку па паляпшэнні адносін са Злучанымі Штатамі...
4 Май 2016
Плакаты "Кветкі Вялікай Перамогі" з адлюстраваннем вядомых людзей з'явіліся на вуліцах Мінска
У праекце прынялі ўдзел алімпійскія чэмпіёнкі Дар'я Домрачава і Вікторыя Азаранка, футбаліст БАТЭ і нацыянальнай зборнай Ігар Стасевіч, саліст Вялікага тэатра Ілья Сільчукоў, прыма-балерына Вялікага тэатра Ірына Яромкіна...
4 Май 2016
Вянок ад пасольства Беларусі ўскладзены ў Маскве да Магілы Невядомага Салдата
Кветкі былі таксама ўскладзены да памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць-герой", устаноўленых на Алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе. Урачыстая цырымонія завяршылася праходжаннем роты ганаровай варты і ваеннага аркестра...
4 Май 2016
Культурнай сталіцай Беларусі-2017 стане Бабруйск
Такое рашэнне прынята сёння на калегіі Міністэрства культуры. За мінулыя пяць гадоў горад правёў вялікую работу па ўмацаванні і развіцці базы ўстаноў культуры...
4 Май 2016
Каля 80 агульнарэспубліканскіх і гарадскіх мерапрыемстваў прымеркавана да святкавання Дня Перамогі ў Мінску
6 мая ў Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў. 7 мая каля Палаца спорту пройдзе канцэрт удзельнікаў усерасійскага фестывалю "Хрустальныя зорачкі". 8 мая таксама каля Палаца спорту маладзёжны праект "Кветкі Вялікай Перамогі" прэзентуе БРСМ...
4 Май 2016
Гасцей фестывалю "Гаспадарчы сыр" у Слаўгарадзе навучаць рабіць дамашнія сыры
Больш як 15 мясцовых сыравараў прадставяць свае калекцыі натуральных і экалагічна чыстых сыроў, правядуць майстар-класы па іх вырабе. Усяго для дэгустацыі і продажу будзе прапанавана больш за 50 відаў дамашняга сыру. Гасцей фестывалю таксама чакае прэзентацыя вырабаў народных майстроў і рамеснікаў, прэзентацыі аграсядзіб раёна з дэгустацыяй іх фірменных страў...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі