Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Nov 2017

Прыз "Залаты "Лістападзік" атрымала карціна "Падарожжа Фані"

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыз "Залаты "Лістападзік" за лепшы фільм атрымала карціна "Падарожжа Фані" рэжысёра Лолы Дуаён (Францыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

Узнагароды "За лепшую дзіцячую ролю" конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" удастоены Сарэх Нур Мусаві, іранскі фільм "Подых жыцця". Рэжысёр карціны Наргес Абіяр адзначаны спецыяльным прызам журы "За лепшую рэжысуру".

Уладальнікам прыза "За лепшую работу дарослага акцёра ў дзіцячым фільме" стаў Эктар Гарсія ў фільме "Крокі героя" (рэжысёр Энры Рынкон, Калумбія).

Стужка "Цім Талер, або Прададзены смех" рэжысёра Андрэаса Дрэзена (Германія) выбрана публікай, яна ўдастоена прыза сімпатый гледачоў.

Дзесяць стужак з Ірана, Францыі, Германіі, Калумбіі і іншых краін уключала праграма дзіцячага конкурсу, які прайшоў з 4 па 7 лістапада.

XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праводзіцца з 3 па 10 лістапада пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць". Дырэкцыя кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі