У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліс 2017

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прэтэндуе на званне "Прарыў месяца"

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка намініравана на званне "Прарыў месяца" ў кастрычніку, якое заснавана Жаночай тэніснай асацыяцыяй (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулым месяцы 19-гадовая мінчанка ўпершыню ў сваёй кар'еры прабілася ў фінал турніру пад эгідай WTA. У вырашальным паядынку спаборніцтваў у кітайскім Цяньцзіні Арына ва ўпартай барацьбе ўступіла экс-першай ракетцы планеты расіянцы Марыі Шарапавай. Пасля гэтага яна ўпершыню ўзнялася на 78-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Акрамя беларускі на званне "Прарыў месяца" ў кастрычніку прэтэндуюць нямецкія тэнісісткі Юлія Гергес і Карына Вітхефт, а таксама расіянка Наталля Віхлянцава. Галасаванне праходзіць на афіцыйным сайце WTA.

У студзені лаўрэатам у гэтай намінацыі стала амерыканка Како Вандэвеге, якая ў бліжэйшыя выхадныя дні будзе гуляць у Мінску супраць тэнісістак зборнай Беларусі ў фінале Кубка Федэрацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску