Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Кст 2017

Беларускі дуэт скакуноў у ваду заваяваў бронзу на этапе Гран-пры ў Куала-Лумпуры

Вадзім Каптур. Фота з архіву31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дуэт скакуноў у ваду Вадзім Каптур і Арцём Бароўскі заваяваў бронзавую ўзнагароду на этапе Гран-пры ў Куала-Лумпуры (Малайзія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нашы спартсмены падняліся на трэцюю прыступку п'едэстала ў сінхронных скачках у ваду з дзесяціметровай вышкі, набраўшы ў суме 353,43 бала. Перамогу атрымаў дуэт атлетаў з Рэспублікі Карэя - 432,60, сярэбраная ўзнагарода дасталася малайзійскім спартсменам - 364,26 бала.

Беларуская скакуха з трохметровага трампліна Алена Хамулькіна заняла пятае месца.

Адзін з лідараў нашай зборнай Вадзім Каптур у скачках з дзесяціметровай вышкі паказаў сёмы рэзультат.

Наступны этап Гран-пры па скачках у ваду пройдзе 2-5 лістапада ў Сінгапуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс