У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліс 2017

Пасля дыскваліфікацыі расійскага лыжніка беларус падняўся на 4-е месца на выніках АГ-2014

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля дыскваліфікацыі алімпійскага чэмпіёна з Расіі Аляксандра Лягкова беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч падняўся на 4-е месца па выніках выступлення на дыстанцыі 50 км з масавым стартам на зімовых Гульнях 2014 года ў Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта пад кіраўніцтвам Дзяніса Освальда прызнала двух расійскіх лыжнікаў - Аляксандра Лягкова і Яўгена Бялова вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правіл. Рэзультаты атлетаў на Алімпіядзе ў Сочы ануляваны, Аляксандр Лягкоў павінен вярнуць залаты медаль, заваяваны ў 2014 годзе на дыстанцыі 50 км і сярэбраны ў эстафеце 4х10 км. Абодва спартсмены адхілены ад маючых адбыцца галоўных стартаў чатырохгоддзя ў карэйскім Пхёнчхане і наступных Алімпіяд. Гэта інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце МАК.

Разборы па справе расійскіх лыжнікаў на гэтым не завершаны. У ходзе работы камісіі разглядаліся справы таксама лыжнікаў Максіма Вылягжаніна, Аляксея Петухова, Яўгеніі Шапавалавай і Юліі Івановай. Як перадаюць расійскія СМІ, рашэнне па астатніх, хутчэй за ўсё, будзе аналагічным.

Пасля вердыкту камісіі МАК Лягкоў пазбаўлены залатой узнагароды, якая цяпер павінна перайсці да іншага расіяніна - Максіма Вылягжаніна, які таксама падазраецца ў парушэнні антыдопінгавых правіл. Пятае месца ў гонцы на 50 км у Сочы заняў беларус Сяргей Далідовіч, які цяпер перамясціўся на чацвёртую пазіцыю падагульняючага пратакола і, зыходзячы з развіцця падзей, можа трапіць у прызавую тройку Алімпіяды 2014 года.

На гэты момант Сяргей Далідовіч, які рыхтуецца да сваёй сёмай Алімпіяды, завяршыў вучэбна-трэніровачны збор у Вуакаці (Фінляндыя). Далей беларус разам з нацыянальнай камандай прадоўжыць падрыхтоўку да сезона ў фінскім Муаніа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску