Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2017
Тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе 8-16 верасня ў Брэсце
Плануецца, што праграму XXII Міжнароднага тэатральнага фестывалю будуць вызначаць некалькі напрамкаў: сцэнічныя пастаноўкі сусветнай і нацыянальнай драматургіі, эксперыментальная драма, пластычная драматургія і сучасная харэаграфія, лялечныя спектаклі, вулічныя паказы, маладзёжны (студэнцкі) тэатр, гасцявыя спектаклі...
30 Сак 2017
Амаль 6 тыс. бязвізавых турыстаў наведалі Мінск
Акрамя традыцыйных праграм, якія сёння турфірмы прапануюць іншаземцам, распрацоўваюцца новыя. Яны накіраваны на тое, каб азнаёміць гасцей з традыцыямі Беларусі, нацыянальнай культурай і звычаямі. Плануецца ўнесці змяненні ў работу інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск", актыўней папулярызаваць патэнцыял сталіцы на міжнародным турыстычным рынку...
29 Сак 2017
Першая персанальная мастацкая выстава адкрылася ў Палацы Незалежнасці ў Мінску
Прэзентацыя выставы Валерыя Шкарубы прайшла ў вельмі незвычайнай, цёплай абстаноўцы - гэта было адкрыццё экспазіцыі і адначасова знаёмства прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі краіны з Палацам Незалежнасці. Дарэчы, у іх ліку былі і тыя мастакі, дызайнеры, архітэктары, якія самі ўдзельнічалі ў стварэнні гэтага статуснага збудавання...
29 Сак 2017
XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі" пройдзе 3-6 мая
Па традыцыі выстаўка "СМІ ў Беларусі" становіцца пляцоўкай, дзе шырока экспануюцца беларускія СМІ, але таксама прымаюць удзел сродкі масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы, краін СНД і далёкага замежжа. У час форуму праходзяць круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў...
28 Сак 2017
Максім Мірны правядзе 50-ы матч у складзе зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса
Для ветэрана Максіма Мірнага маючы адбыцца матч стане юбілейным 50-м у складзе нацыянальнай каманды. Акрамя яго на корт мінскага Палаца тэніса выйдуць Ілья Івашка, Ягор Герасімаў і Яраслаў Шыла. Капітан беларускай зборнай вырашыў не мяняць склад, які паспяхова выступаў у першым раўндзе, абыграўшы ў Мінску сапернікаў з Румыніі з лікам 3:2...
28 Сак 2017
Культурную сталіцу Беларусі - 2018 назавуць у маі гэтага года
Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца Міністэрствам культуры Беларусі і аблвыканкамамі, на тэрыторыі якіх знаходзіцца горад, якому нададзены адпаведны статус. Заяўкі разглядаюцца да 15 мая года, які папярэднічае году правядзення акцыі. Рашэнне аб наданні гораду адпаведнага статусу прымае калегія Міністэрства культуры...
28 Сак 2017
Мінпрыроды прадаўжае работу па арганізацыі бязвізавага рэжыму ў трох трансгранічных зонах экатурызму
Прадстаўнік Мінпрыроды падкрэсліў, што трансгранічнае супрацоўніцтва прадугледжвае перасячэнне граніцы без дадатковых складанасцей. "Калі нашы заказнікі прымыкаюць непасрэдна адзін да аднаго, то бязвізавы рэжым для турыстаў патрэбны. Упэўнены, што людзі, якія прыехалі паглядзець, напрыклад, "Чапкеляй" у Літве, хацелі б паглядзець яго працяг і ў Беларусі"...
28 Сак 2017
Група NAVIBAND будзе "лятаць" на выступленні на "Еўрабачанні"
Музыканты групы Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук намякаюць, што будуць "лятаць" на сцэне конкурсу-2017, аднак дэталі не раскрываюць, больш таго, дзеляцца страхам вышыні. Пастаноўкай нумара NAVIBAND займаецца ўкраінская каманда, якая працавала з прадстаўнікамі Украіны на "Еўрабачанні", Златай Огневіч і Джамалой...
28 Сак 2017
Міжнародны фестываль камернай музыкі пройдзе ў Полацку з 28 сакавіка па 27 красавіка
У праграме форуму, які традыцыйна праводзяць у канцэртнай зале Сафійскага сабора, 7 канцэртаў. Чакаюцца выступленні музыкантаў з Беларусі, Германіі, Італіі, Францыі, Аўстрыі, Польшчы і Бразіліі. У час першай канцэртнай праграмы адбудзецца адкрыццё II Дзіцячага фартэпіяннага конкурсу "Бах і XXI стагоддзе"...
27 Сак 2017
Амаль 40 юных піяністаў стануць удзельнікамі конкурсу "Бах і ХХІ стагоддзе" ў Полацку
З 28 па 30 сакавіка музей-запаведнік праводзіць конкурс у намінацыі "фартэпіяна сола". На ўдзел у конкурсе падалі заяўкі 13 навучальных устаноў 8 гарадоў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Журы конкурсу другі раз узначаліць нямецкая піяністка прафесар Веймарскай вышэйшай школы музыкі імя Ф. Ліста Герліндэ Ота...
27 Сак 2017
Інфацэнтр БелАЭС у час канікулаў запрашае школьнікаў на экскурсіі
"Супрацоўнікі цэнтра, дарэчы, - прафесійныя педагогі, у даступнай форме раскажуць маленькім наведвальнікам пра складаныя рэчы: прыроду ядзернай энергіі, устройства атамнай электрастанцыі, бяспеку сучасных АЭС і многае іншае", - адзначылі спецыялісты...
27 Сак 2017
Беларускія пяціборцы перамаглі ў змешанай эстафеце на этапе КС у Каіры
Па выніках першага віду праграмы - фехтавання - Ірына Прасянцова і Кірыл Касьянік набралі 247 балаў і ўпэўнена займалі першае месца. Паспяхова склалася для беларусаў плаванне і канкур, што дало ім магчымасць выйсці першымі на старт у камбінаваным відзе (стральба і крос). У выніку свайго лідарства яны не ўпусцілі, набраўшы 1431 ачко....
27 Сак 2017
Беларускія гімнасткі заваявалі два медалі на міжнародным турніры ў французскім Цье
У індывідуальным мнагабор'і Кацярына Галкіна паднялася на другую прыступку п'едэстала гонару, атрымаўшы па суме чатырох практыкаванняў 71,800 бала. У індывідуальным мнагабор'і Кацярына Галкіна паднялася на другую прыступку п'едэстала гонару, атрымаўшы па суме чатырох практыкаванняў 71,800 бала...
26 Сак 2017
У Беларусі рыхтуюцца да трэцяй аперацыі па перасадцы трахеі з выкарыстаннем стваловых клетак
Сутнасць новага метаду ў наступным: у донара бярэцца трахея і адмываецца ад клетачных элементаў. Гэта своеасаблівая матрыца імплантуецца ў мышцу рэцыпіента. Што датычыцца ў цэлым стварэння штучных органаў і тканак, то ў цэнтры створаны выдатныя для гэтага ўмовы. Ёсць малекулярна-генетычная лабараторыя, у якой дзейнічае адпаведнае аддзяленне, прэпарат для фотадынамічнай тэрапіі...
25 Сак 2017
Больш за 200 чалавек прынялі ўдзел у акцыі па добраўпарадкаванні Курапат
Удзельнікамі акцыі сталі прадстаўнікі розных прадпрыемстваў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і "Белай Русі". Пры гэтым было задзейнічана 11 адзінак тэхнікі для вывазу з тэрыторыі ўрочышча неліквіднай драўніны...
25 Сак 2017
Конкурс эскізных праектаў мемарыяла ў Курапатах аб'яўлены ў Беларусі
Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака (мемарыяла) павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю - увекавечання памяці ўсіх бязвінна загінулых ахвяр ХХ стагоддзя ў гісторыі Беларусі...
24 Сак 2017
Тэма 500-годдзя беларускага кнігадрукавання - дамінантная ў экспазіцыі Беларусі на выстаўцы ў Парыжы
Дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў не толькі прэзентуе новыя кнігі наведвальнікам Парыжскай кніжнай выстаўкі, але і перадасць выданні Інстытуту ўсходніх моў і культуры. Бязвыплатная перадача беларускіх кніг з'яўляецца адным з мерапрыемстваў падпраграмы "Беларусы ў свеце" дзяржпраграмы "Культура Беларусі"...
24 Сак 2017
Прадстаўнікі грамадскасці, калектываў, СМІ прымуць удзел у акцыі па добраўпарадкаванні Курапат
Старшыня ФПБ Міхаіл Орда заклікаў грамадскія арганізацыі краіны, неабыякавых беларусаў, незалежна ад іх канфесійных і палітычных поглядаў, даць старт маштабнаму гістарычна важнаму праекту - стварэнню ў Курапатах нацыянальнага мемарыяла памяці і смутку...
24 Сак 2017
Лукашэнка: Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі пры неабходнасці будзе прадоўжаны
"Калі будзе мала пяці дзён, мы ўвядзём большы тэрмін. Нам чаго баяцца? Мы адкрытая краіна, у нас адкрытая эканоміка, і людзі павінны прыязджаць сюды адкрыта - гэта нікому не шкодзіць", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка...
24 Сак 2017
Беларускі велагоншчык Браніслаў Самойлаў выйграў камандную гонку ў Італіі
Беларускі велагоншчык Браніслаў Самойлаў стаў пераможцам каманднай гонкі ў складзе польскай веладружыны CCC Sprandi Polkowice на першым этапе шматдзённай велагонкі Settimana Internazionale Coppi e Bartali ў Італіі. Каманды ў гэтай гонцы былі падзелены на квартэты. Усяго на старт выйшлі 50 чацвёрак...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі