У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Жнв 2018

Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы прадставяць 38 спартсменаў

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне Беларусь прадставяць 38 спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Самым вопытным у складзе беларускай каманды будзе кідальнік молата двухразовы чэмпіён свету, прызёр дзвюх Алімпіяд Іван Ціхан, якому нядаўна споўнілася 42 гады. На мінулым чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме-2016 Іван Ціхан стаў уладальнікам сярэбранага медаля. Балельшчыкі таксама разлічваюць на паспяховае выступленне Аліны Талай, Эльвіры Герман (100 м з бар'ерамі), Хрысціны Ціманоўскай (100 м, 200 м), Вольгі Мазуронак (марафон), Карыны Таранды, Максіма Недасекава (скачкі ў вышыню), Таццяны Халадовіч (кіданне кап'я) і іншых беларускіх атлетаў.

Кантынентальнае першынство ў нямецкай сталіцы стане 24-м па ліку. Спаборніцтвы пройдуць на Алімпійскім стадыёне з 6 па 12 жніўня, спартсмены разыграюць 48 камплектаў узнагарод. Чакаецца, што за медалі паспрачаюцца больш за 1600 атлетаў з 50 краін Старога Свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс