У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліп 2018

Здымкі візітак для фіналістаў адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдуць у Мінску

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Здымкі візітак для фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдуць у Мінску, а пачне іх творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі 3 жніўня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У гэтым годзе галоўная тэма посткардаў звязана непасрэдна з афіцыйным слоганам міжнароднага форуму - "#LIGHTUP" ("#ЗАЖИГАЙ"). З кожным з канкурсантаў у відэароліку адбудзецца дзіўная гісторыя, фіналам якой стане з'яўленне маляўнічага і яркага канфеці як сімвала свята і сапраўднай казкі.

"Плануецца, што здымкі будуць праходзіць на працягу тыдня на самых разнастайных, маляўнічых і сучасных лакацыях: ад школьнага стадыёна да галоўных прагулачных вуліц Мінска - Кастрычніцкай і Зыбіцкай. Пляцоўка для кожнага з фіналістаў падбіралася індывідуальна ў залежнасці ад характэрных асаблівасцей выканаўцы або групы", - расказала рэжысёр візітак Яна Шаблыка.

Працягласць усіх посткардаў - 40 секунд. Менавіта столькі часу неабходна на змену дэкарацый і падрыхтоўку наступнага нумара. Знятыя ролікі будуць папярэднічаць выступленню юных артыстаў у час фінальнага шоу, якое пройдзе ў форме гала-канцэрта 31 жніўня ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга.

Згодна з праведзенай жараб'ёўкай, у фінале канкурсанты выступяць у наступным парадку: група "Мята", Даніэль Алекс Ястрэмскі, LIZAМЕЯ, Арцём Скароль, Ангеліна Ярашчук, вакальная група Мonkey Tops, Марыя Жыліна, Яраслаў Саколікаў, Мікіта Бялько, Марыя Гулевіч.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура, які набярэ найбольшую колькасць галасоў ад прафесійнага журы і гледачоў, прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" 25 лістапада ў Мінску.

Усе правы, якія адносяцца да правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс