У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Жнв 2018

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе 2-9 лістапада

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе 2-9 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе форуму.

Галоўная кінападзея Беларусі - міжнародны фестываль "Лістапад" - у лістападзе сустрэне свой чвэрцьвекавы юбілей. Сёння каманда фестывалю займаецца фарміраваннем конкурсных праграм, што прадоўжыцца да 9 верасня. Паказы фільмаў з краін былога сацыялістычнага лагера - менавіта на гэтым рэгіёне робіць акцэнт канцэпцыя форуму - пройдуць з 2 па 9 лістапада ў Мінску, адзначылі ў прэс-службе.

У конкурсах "Лістапада" штогод удзельнічае каля 150 фільмаў з больш як 50 краін, пазаконкурсныя праграмы ўключаюць у сябе найбольш знакавыя ігравыя і дакументальныя карціны, адзначаныя прызамі важнейшых міжнародных кінафестываляў. У ліку іншых фарміруецца так званы нацыянальны конкурс, які перадае вобраз сучаснага беларускага кіно.

"Лістапад" акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF) як конкурсны фестываль фільмаў краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. З мінулага года на фестывалі ўручаецца ў тым ліку прыз Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў (FIPRESCI). Такім чынам, "Лістапад" уваходзіць у спіс самых прэстыжных кінафорумаў, у ліку якіх сусветна вядомыя Берлінскі, Венецыянскі, Варшаўскі.

У розныя гады гасцямі Мінскага кінафестывалю станавіліся Фані Ардан, Клер Дэні, Андрэй Звягінцаў, Эмір Кустурыца, Кшыштаф Занусі, Брыянтэ Мендоса, Дэні Катэ, Сяргей Лазніца і іншыя. ММКФ "Лістапад" кожны год наведваюць каля 40 000 гледачоў і больш за 100 гасцей з усяго свету.

На пляцоўках фестывалю праходзяць мерапрыемствы індустрыяльнай платформы Bel:Cinema, накіраваныя на сустрэчы прафесіяналаў сферы кіно, абмен вопытам, распрацоўку спосабаў узаемадзеяння рэжысёраў і прадзюсараў з улікам спецыфікі рэгіёна.

Да 30 верасня кінакрытыкі, журналісты і блогеры могуць падаць заяўку на акрэдытацыю, якая дасць магчымасць прымаць удзел у мерапрыемствах кінафоруму, наведваць кінапаказы і сустракацца з гасцямі, а таксама найбольш поўна і аператыўна асвятляць работу фестывалю.

Заснавальнікамі Мінскага міжнароднага кінафестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс