У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Жнв 2018

Арганізатары Мінскага паўмарафону-2018 чакаюць 35 тыс. удзельнікаў

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары Мінскага паўмарафону-2018 чакаюць, што ў ім прымуць удзел 35 тыс. аматараў бегу. Аб гэтым сёння расказаў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ФБЛА адзначыў, што ў мінулым годзе на старты выйшлі 30 тыс. чалавек, цяпер можна гаварыць пра сур'ёзнае павелічэнне - рэгістрацыя ідзе больш актыўна. Ён сказаў, што паўмарафонскую дыстанцыю - 21 км - ужо выбралі ў два разы больш людзей, чым год таму. Пашыраецца і геаграфія ўдзельнікаў - сёлета ў Мінск прыедуць прадстаўнікі як мінімум 40 краін.

У бягучым годзе Мінскі паўмарафон пройдзе чацвёрты раз. 9 верасня старт галоўнай дыстанцыі паўмарафону (21,1 км) будзе дадзены ў 9.00. Забегі на дыстанцыях 5,5 км і 10 км пачнуцца ў 12.00. Спаборніцтвы маюць бронзавы лэйбл Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама пяць зорак якасці і бяспекі забегаў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Па традыцыі бегавы маршрут пракладзены па самым цэнтры беларускай сталіцы, удзельнікі спаборніцтваў змогуць убачыць найпрыгажэйшыя мясціны горада. На час забегаў рух транспарту будзе перакрыты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс