У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліп 2018

Б'ёрндален сеў за руль 450-тоннага БелАЗа

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уле-Эйнар Б'ёрндален і Дар'я Домрачава наведалі БелАЗ у Жодзіне. Падрабязнасці экскурсіі для зорнай пары расказалі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Домрачава і Б'ёрндален агледзелі тэхніку на дэманстрацыйнай пляцоўцы, прайшліся з экскурсіяй па вытворчасці звышцяжкіх машын, дзе нараджаюцца БелАЗы. Адметнасцю іх знаходжання на заводзе стала паездка на 450-тонным самазвале па заводскім палігоне. "Прычым самыя пачэсныя госці, а Домрачава і Б'ёрндален, безумоўна, з'яўляюцца такімі, атрымліваюць магчымасць яшчэ і сесці за руль такой сур'ёзнай машыны і кіраваць ёю, каб адчуць яе моц, адчуць сябе капітанам гэтага сухапутнага карабля", - адзначылі на прадпрыемстве.

"Цікава было на свае вочы ўбачыць тое, што да гэтага часу бачыў толькі па тэлевізары, - сказаў Уле-Эйнар Б'ёрндален, спусціўшыся з палубы 450-тонніка. - Самазвалы ўражваюць, як уражвае і тое, як вырабляюцца гэтыя цудоўныя машыны. Беларусь можа імі ганарыцца. Вядома ж, новым для мяне быў вопыт ваджэння такой велізарнай машыны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс