Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Jul 2018

Беларусы заваявалі 13 узнагарод на маладзёжным ЧС па веславанні на байдарках і каноэ

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі 13 узнагарод на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі, які праходзіў у балгарскім Плоўдзіве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У актыве беларусаў 4 залатыя медалі: у спаборніцтвах сярод юніёраў на дыстанцыі 1000 м першым стаў экіпаж байдаркі-двойкі Кірыл Смалянік і Уладзіслаў Літвінаў. Таксама на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняўся канаіст Дзяніс Патапенка (каноэ-адзіночка; 1000 м). У спаборніцтвах сярод моладзі да 23 гадоў экіпаж каноэ-двойкі ў складзе Вольгі Клімавай і Надзеі Макарчанка быў лепшым на дыстанцыях 200 і 500 м. Акрамя таго, беларускія весляры сталі ўладальнікамі трох сярэбраных і шасці бронзавых узнагарод.

У агульнакамандным медальным заліку зборная Беларусі заняла 4-е месца. Першая пазіцыя ў каманды Венгрыі - 16 узнагарод (10 залатых, 4 сярэбраныя, 2 бронзавыя). На другім радку падагульняючага пратакола размясціліся прадстаўнікі Канады - 6 (5, 0, 1), на трэцім месцы Германія - 14 (4, 5, 5). У спаборніцтвах прынялі ўдзел мацнейшыя маладыя весляры з 67 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі