Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Жнв 2016
Беларусь стане галоўным ганаровым госцем выстаўкі "ЭКСПА "Кітай-Еўразія"
У якасці ганаровага госця Беларусь размесціць на выстаўцы нацыянальны павільён, у якім будуць дэманстравацца сельскагаспадарчыя, нафтахімічныя, машынабудаўнічыя і іншыя прадпрыемствы краіны...
18 Жнв 2016
Беларусь і Кітай плануюць рэалізаваць у 2016-2017 гадах каля 30 сумесных навукова-тэхнічных праектаў
"Іх пералік быў зацверджаны па выніках работы першага пасяджэння камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, якое адбылося ў чэрвені бягучага года ў Мінску і Брэсце. Сёння мы рэалізуем праекты на $1,6 млн", - паведаміў Аляксандр Шумілін...
18 Жнв 2016
Снапкоў: Будаўніцтва парка "Вялікі камень" з'яўляецца прарывам у супрацоўніцтве Беларусі і Кітая
Паводле слоў намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, выбудоўваецца магутны мост у напрамку Азія - парк "Вялікі камень" - Еўропа, па якім будуць рухацца інвестыцыйныя, фінансавыя, гандлёвыя патокі, якія дапаўняюцца трансферам тэхналогій на аснове развіцця культурных, турыстычных і дзелавых сувязей...
18 Жнв 2016
Устаноўлены верхні ярус унутранай ахоўнай абалонкі будынка рэактара першага энергаблока БелАЭС
Унутраная ахоўная абалонка - адна з частак сістэмы ахоўных герметычных абалонак (кантайнмент) рэактара, якая выключае выхад радыеактыўнасці ў навакольнае асяроддзе. Такая сістэма абалонак вытрымлівае як унутраны ціск (5 кг/см2), так і знешняе ўздзеянне...
17 Жнв 2016
Міжнародны форум па камерцыйнай медыяцыі пройдзе 11-12 кастрычніка ў Мінску
Удзельнікамі форуму стануць міністры юстыцыі і старшыні Вярхоўных судоў з 11 краін, дэлегацыя Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, а таксама замежныя эксперты ў галіне камерцыйнай медыяцыі...
16 Жнв 2016
"Вялікі камень" і Сучжоўскі індустрыяльны парк падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Пагадненне было падпісана пасля заканчэння другога пасяджэння беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама восьмага пасяджэння рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, якія прайшлі ў Нанкіне (Кітай)...
16 Жнв 2016
Кіраўнік Turkcell разлічвае на новыя маштабныя праекты паміж Беларуссю і Турцыяй
Каан Тэрзіаглу адзначыў, што кампанія Turkcell гатова быць сувязным звяном у бізнес-узаемадзеянні паміж Беларуссю і Турцыяй...
15 Жнв 2016
Беларусь прыме ўдзел у "ЭКСПА-2020" у Дубаі
Згодна з распараджэннем, першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка зацверджаны генеральным камісарам секцыі Беларусі на "ЭКСПА-2020" у Дубаі (ААЭ), а Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Раман Галоўчанка - намеснікам генеральнага камісара...
12 Жнв 2016
Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць у праграмах імпартазамяшчэння Цюменскай вобласці
У Цюмені падпісаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Цюменскай вобласці і Беларусі аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах на 2016-2018 гады...
12 Жнв 2016
Беларусь прапануе паэтапна запускаць адзіны рынак лякарстваў у ЕАЭС
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Сочы...
12 Жнв 2016
Сямашка паставіў задачу стварэння холдынгаў на базе буйных прадпрыемстваў легпрама
"Сёння востра стаіць задача вырабу канкурэнтаздольнай прадукцыі, а яе можна вырабіць на тэхнічна абноўленым прадпрыемстве. І тыя, хто сёння не чакае лепшых часоў, а працуе над абнаўленнем фонду прадпрыемства, той ідзе па шляху развіцця", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра...
11 Жнв 2016
Беларусь і Бранск ствараюць сумесны будаўнічы комплекс
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Бранскай вобласці Расіі Аляксандрам Багамазам...
11 Жнв 2016
Багамаз: Расіяне ведаюць аб высокай якасці беларускіх прадуктаў і з радасцю іх купляюць
Аляксандр Багамаз адзначыў, што сярод паставак Беларусі ў падпарадкаваны яму рэгіён значную долю займаюць прадукты харчавання...
11 Жнв 2016
Памочнік Прэзідэнта Янчэўскі правёў перагаворы з галоўным эканамічным саветнікам Эрдагана
Бакі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі вялікіх беларуска-турэцкіх інвестыцыйных праектаў, уключаючы праекты, якія могуць ажыццяўляцца пад патранажам прэзідэнтаў дзвюх краін...
10 Жнв 2016
Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні тавараабароту з Алтайскім краем да $100 млн
"Максімальны тавараабарот з краем быў у 2011 годзе - $84 млн. Я думаю, што ў бліжэйшы час мы павінны паставіць планку з вамі $100 млн і вышэй. Для Беларусі важны тавараабарот і ў кантэксце гэтага - арганізацыя сумесных вытворчасцей з прадпрыемствамі Алтайскага края", - сказаў Віталь Воўк...
9 Жнв 2016
Стрэс-тэсты на Беларускай АЭС пройдуць у верасні
Пры падрыхтоўцы пераацэнкі бяспекі (стрэс-тэсты) Беларускай АЭС будуць разглядацца такія падзеі, як землетрасенні, затапленні, экстрэмальныя ўмовы надвор'я, наступствы страты функцый бяспекі, выкліканыя стратай электразабеспячэння АЭС...
9 Жнв 2016
ЕБРР разлічвае прыняць краінавую стратэгію для Беларусі восенню
"Некалькі варыянтаў праекта краінавай стратэгіі Беларусі падрыхтавана, яны знаходзяцца ў стадыі абмеркавання. Цяпер у нас перыяд водпускаў, у верасні гэта работа прадоўжыцца. Мы ўсе чакаем, што военню стратэгія будзе прынята", падкрэсліў Валдас Віткаўскас...
9 Жнв 2016
Кабякоў канстатуе дынаміку аднаўлення эканамічнага росту на неэмісійнай аснове
"У наяўнасці дынаміка аднаўлення эканамічнага росту, прычым на здаровай неэмісійнай аснове. Мы строга прытрымліваемся ўстаноўленых правіл, жывём па сродках. Эканоміка працуе ў збалансаваным рэжыме, сацыяльныя гарантыі насельніцтву выконваюцца", - адзначыў Андрэй Кабякоў...
9 Жнв 2016
Беларусь і Цюменская вобласць у 2016-2018 гадах рэалізуюць сумесныя праекты ў галіне кааперацыі
План уключае канкрэтныя мерапрыемствы для развіцця і актывізацыі супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў частцы рэалізацыі сумесных праектаў у галіне кааперацыі. Гэтыя праекты прадугледжваюць удзел беларускіх прадпрыемстваў у рэалізуемых у рэгіёне праграмах імпартазамяшчэння...
8 Жнв 2016
Мясніковіч прапануе індыйскаму бізнесу актывізаваць супрацоўніцтва ў вытворчасці лякарстваў
Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтаваў увагу прадстаўнікоў індыйскага бізнесу на актывізацыі далейшага супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці лекавых прэпаратаў, у тым ліку ў частцы пашырэння лінейкі выпускаемых у Беларусі лякарстваў...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі