У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2016

Кабякоў канстатуе дынаміку аднаўлення эканамічнага росту на неэмісійнай аснове

9 жніўня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. У Беларусі назіраецца дынаміка аднаўлення эканамічнага росту на неэмісійнай аснове, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пашыраным пасяджэнні Савета Міністраў, дзе разглядаліся вынікі работы эканомікі ў першым паўгоддзі і дадатковыя меры па выкананні пастаўленых на 2016 год задач, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вынікі першага паўгоддзя вядомы. Вынікі нас не задавольваюць, але справядліва будзе адзначыць, што ў наяўнасці дынаміка аднаўлення эканамічнага росту, прычым на здаровай неэмісійнай аснове. Мы строга прытрымліваемся ўстаноўленых правіл, жывём па сродках. Эканоміка працуе ў збалансаваным рэжыме, сацыяльныя гарантыі насельніцтву выконваюцца", - адзначыў Андрэй Кабякоў. У параўнанні са студзенем 2016 года індэкс ВУП павялічыўся на 1,9 працэнтнага пункта і склаў па выніках шасці месяцаў 97,5 працэнта. "Гэта менш, чым мы планавалі ў снежні - 100,1 працэнта, тым не менш дынаміка дадатная па выніках паўгоддзя", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што аднаўленчыя тэндэнцыі праяўляюцца ў большасці галін. "Штомесяц прыбаўляе прамысловасць. Так, індэкс прамысловай вытворчасці павялічыўся на 5,2 працэнтнага пункта і па выніках паўгоддзя склаў 98,4 працэнта. Сельская гаспадарка са 100,9 працэнта вырасла да 103,3 працэнта. Значна дабавіла транспартная галіна: грузаабарот без уліку трубаправоднага транспарту вырас з 90 працэнтаў на пачатак года да 100,9 працэнта па паўгоддзі", - сказаў кіраўнік урада. Вырасла і прадукцыйнасць працы - з 97,3 працэнта да 99 працэнтаў.

У першым паўгоддзі Беларусь у поўным аб'ёме выконвала свае валютныя абавязацельствы без зніжэння ўзроўню золатавалютных рэзерваў. За сем месяцаў аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на $0,5 млрд і на 1 жніўня склаў $4,6 млрд.

Стабільны ўнутраны валютны рынак. Краіна мае дадатны баланс попыту і прапанавання валюты. За справаздачны перыяд насельніцтвам прададзена на чыстай аснове больш за $630 млн. Гэтаму садзейнічае гібкая курсавая палітыка. Свабоднае курсаўтварэнне дало магчымасць нам ісці за змяненнем курса валюты нашага асноўнага гандлёвага партнёра - Расіі, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Дзейнічалі, як вызначыліся ў пачатку года: аслабленне беларускага рубля да долара склала 8 працэнтаў, у асноўным у пачатку года на фоне неспрыяльнай знешняй сітуацыі. Расійскі рубель знаходзіцца ў межах плануемых сярэднегадавых значэнняў. Мы з вамі планавалі на 2016 год 297 недэнамінаваных рублёў". Паводле яго слоў, такая палітыка дае магчымасць прадпрыемствам больш упэўнена адчуваць сябе на расійскім рынку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску