Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Жнв 2016

Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць у праграмах імпартазамяшчэння Цюменскай вобласці

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць у праграмах імпартазамяшчэння Цюменскай вобласці Расіі. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык на сустрэчы з губернатарам Цюменскай вобласці Уладзімірам Якушавым, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу расійскага губернатара.

Сёння ў Цюмені падпісаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Цюменскай вобласці і Беларусі аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах на 2016-2018 гады.

"Цюменская вобласць цэніць агульную гісторыю, сумесныя дасягненні і дружалюбныя сувязі з Беларуссю. Наш рэгіён адзін з першых у Расіі, у чэрвені 1992 года, заключыў дагавор аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з рэспублікай. Захаваліся асновы для двухбаковых эканамічных пагадненняў Цюменскай вобласці з беларускімі рэгіёнамі", - падкрэсліў Уладзімір Якушаў у час цырымоніі падпісання дакумента.

Уладзімір Патупчык паведаміў, што сярод васьмідзесяці рэгіёнаў Расіі, з якімі ў Беларусі ўстаноўлена гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, Цюменская вобласць безумоўна трымае лідарства па аб'ёме тавараабароту. У мінулым годзе ён склаў амаль $4,5 млрд.

У складзе беларускай дэлегацыі ў Цюменскую вобласць прыбылі прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, канцэрнаў "Белнафтахім", "Беллегпрам", буйных прадпрыемстваў-экспарцёраў, зацікаўленых у далейшым развіцці ўзаемавыгадных сувязей. "Мы лічым, што настаў час разгледзець магчымыя варыянты супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, машынабудавання, праграмах імпартазамяшчэння, мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу, рэалізацыі праграм у галіне ЖКГ, павелічэння паставак сельгаспрадукцыі і аўтатранспарту", - лічыць Уладзімір Патупчык.

Міністр таксама прапанаваў вывучыць ідэю будаўніцтва ў рэгіёне беларускага мікрараёна. "Ад праектавання і да здачы жылля. І па якасці ён будзе як мінімум не горшы, чым прапануюць цюменскія забудоўшчыкі на рынку", - сказаў ён.

Уладзімір Якушаў адзначыў важнасць узаемадзеяння з Беларуссю ў фармацэўтыцы. "Мы ў Цюменскай вобласці актыўна працуем над стварэннем гэтага магутнага кластара і ў бліжэйшай перспектыве зможам падумаць над арганізацыяй паставак якаснай прадукцыі ў дружалюбную рэспубліку. Мы арганізуем экспартныя пастаўкі тавараў у галінах металургіі, лесаперапрацоўкі, нафтахіміі", - сказаў ён.

Сёння таксама падпісана палажэнне аб стварэнні рабочай групы па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Цюменскай вобласцю і Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі