Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Жнв 2016

Памочнік Прэзідэнта Янчэўскі правёў перагаворы з галоўным эканамічным саветнікам Эрдагана

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памочнік Прэзідэнта Беларусі Усевалад Янчэўскі правёў перагаворы з Галоўным эканамічным саветнікам Прэзідэнта Турцыі Джэмілем Эртэмам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

"У рамках візіту ў Турэцкую Рэспубліку адбылася сустрэча памочніка Прэзідэнта Беларусі Усевалада Янчэўскага з Галоўным эканамічным саветнікам Прэзідэнта Турцыі Джэмілем Эртэмам", - праінфармавалі ў Адміністрацыі. Бакі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі вялікіх беларуска-турэцкіх інвестыцыйных праектаў, уключаючы праекты, якія могуць ажыццяўляцца пад патранажам прэзідэнтаў дзвюх краін.

Памочнік Прэзідэнта Янчэўскі правёў перагаворы з галоўным эканамічным саветнікам ЭрдаганаУ мэтах рэалізацыі дамоўленасцей па выніках сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Турцыі 13 красавіка 2016 года ў Стамбуле Усевалад Янчэўскі і Джэміль Эртэм таксама абмеркавалі падрыхтоўку візіту Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь.

Усевалад Янчэўскі наведаў будынак Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі, часткова разбураны ў выніку авіяналётаў у ходзе спробы ваеннага перавароту ў Турцыі 15-16 ліпеня 2016 года. Памочнік Прэзідэнта Беларусі аддаў даніну памяці і павагі гераічным абаронцам парламента і канстытуцыйнага ладу Турцыі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі