Гродзенская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі. Размешчана на захадзе краіны.
На захадзе Гродзенская вобласць мяжуе з Польшчай, на поўначы – з Літвой. Рэгіён актыўна развівае партнёрскія адносіны як з Еўропай, так і з Расіяй.
Большая частка насельніцтва прытрымліваецца праваслаўя і каталіцызму.
У вобласці размешчана 498 культавых будынкащ, сярод якіх 248 праваслаўных храмаў, 228 – каталіцкіх, 17 – пратэстанцкіх, 4 мячэці і сінагога.
У Гродзенскай вобласці функцыянуюць 23 нацыянальна-культурных аб’яднанні.
Гродна – абласны адміністрацыйны цэнтр. У склад вобласці ўваходзяць 17 раёнаў, 12 гарадоў, у тым ліку 6 – абласнога падпарадкавання, 21 пасёлак гарадскога тыпу.
Гродзенская вобласць мае развітую дарожную інфраструктуру.
Праз вобласць праходзяць міжнародныя аўтамагістралі, якія злучаюць краіны Еўропы і СНД. Галоўныя аўтатрасы рэгіёну ідуць у напрамку Мінска, Вільнюса, Баранавіч і Брэста.
Гродзенская вобласць мае шырокую чыгуначную сетку. Міжнародныя лініі звязваюць вобласць з Польшчай і Літвой.
У Гродзенскай вобласці таксама развітая сетка воднага транспарту. Суднаходныя рэкі – Нёман і Шчара.
Хімічная прамысловасць з’яўляецца дамінуючай у Гродзенскай вобласці. Асноўныя вытворчыя магутнасці размешчаны ў Гродне і Лідзе.
Сярод іншых значных галін прамысловасці:
Большасць буйных прадпрыемстваў сканцэнтравана вакол Гродна. У прамысловай зоне цэнтра, а таксама ў Лідзе, размешчана свабодная эканамічная зона "Гроднаінвест".
Эканоміка Гродзенскай вобласці арыентавана на сельскую гаспадарку. Гэта сфера дынамічна і стабільна развіваецца. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі з’яўляецца малочная і мясная жывёлагадоўля, значнай – птушкагадоўля. Удзельная вага жывёлагадоўчай прадукцыі ў агульным аб’ёме вытворчасці складае 57,4 працэнты.
Ворнае земляробства – таксама важная галіна эканомікі рэгіёну. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры:
У культурнай спадчыне Гродзеншчыны вядучую ролю адыгрываюць старадаўнія архітэктурныя ансамблі. У Гродзенскай вобласці дзейнічаюць:
Штогод у Гродне і вобласці праводзіцца мноства міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестываляў і конкурсаў. Найбольш вядомыя з іх – Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, рэгіянальны фестываль мастацтваў "Мірскі замак".
У ліку сучасных спартыўных збудаванняў Гродзенскай вобласці – Цэнтральны спартыўны комплекс "Нёман".
Гродна – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Сярод выдатных мясцін горада – каралеўскія замкі і архітэктурныя помнікі.
Адна з найбольш важных мясцін паломніцтва ў Беларусі – Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр. У адным з храмаў манастыра знаходзіцца знакаміты Абраз Божай Маці.
У ліку асноўных знакамітасцей рэгіёну: