Церабленне лёну-даўгунцу ў ААТ "Дварэцкі льнозавод"
ААТ "Дварэцкі льнозавод" (Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) – адно з найбуйнейшых ільноперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Сыравінная зона вырошчвання лёну Дварэцкага льнозавода складае больш за 3000 гектараў і размяшчаецца на землях Дзятлаўскага, Навагрудскага і Слонімскага раёнаў Гродзеншчыны.