Стравы беларускай кухні: зразы | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Кухня | Зразы

Зразы


Зразы мясныя рулецікі з начынкай – адна з асаблівых страў нацыянальнай кухні, вядомая з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Першыя пісьмовыя згадванні пра зразы з’явіліся ў гады праўлення вялікага князя і караля Ягайлы (ХV стагоддзе).

Гэту смачную страву падавалі і да стала караля Жыгімонта ІI, жанатага з міланскай прынцэсай Бонай Сфорца, якая магла асабліва ацаніць зразы, падобныя на італьянскія
cotoletta alla milanese.

Пазней зразы, якія гатавалі повары магнатаў, распаўсюдзіліся ў народнай кухні. У розных мясцовасцях Беларусі мясныя рулецікі з начынкай называюць таксама завіванцы, кручэнікі.

Класічныя зразы гатуюць з ялавічыны: мяса адбіваецца, а потым у яго загортваецца начынка. Для яе прыгатавання могуць выкарыстоўвацца грыбы, печань, агародніна, яйкі, кашы.

Для рэцэпта спатрэбіцца:

  • ялавічына
  • грыбы белыя
  • яйка адварное
  • грудзінка вэнджаная
  • цыбуля рэпчатая
  • сухары молатыя
  • алей
  • соль
  • чорны перац, лаўровы ліст, духмяны перац
  • мука пшанічная
  • морква

Гатаванне:

Цыбулю, грудзінку і адварныя белыя грыбы парэзаць дробнымі кубікамі і абсмажыць на частцы алею да залацістага колеру. Дабавіць сухары і патушыць яшчэ 5 мінут.

Перакласці грыбы з цыбуляй і грудзінкай у міску і крыху астудзіць, нацерці адварное яйка, пасаліць і паперчыць, добра перамяшаць. Начынка для зразаў гатова.

Ялавічыну (найлепш падыходзіць выразка, але можна выкарыстаць і шыначную частку)
нарэзаць невялікімі медальёнамі і добра адбіць, прыдаючы мясу прамавугольную форму.

Выкласці начынку на мяса, скруціць рулецікі, замацаваўшы зубачысткай або
абвязаўшы поварскай ніткай. Запаніраваць зразы ў муцэ і абсмажыць да залацістай скарыначкі.

У сатэйнік з вадой дабавіць цыбулю, моркву, лаўровы ліст, духмяны перац, соль, давесці да кіпення і выкласці туды абсмажаныя рулецікі. Накрыць накрыўкай і тушыць на маленькім агні да гатоўнасці.

Падаваць зразы з грэцкай кашай і смажанай цыбуляй.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі