Алкаголь і іншыя напіткі ў Беларусі | Belarus.by
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Кухня | Напіткі ў Беларусі

Алкаголь і іншыя напіткі ў Беларусі


Якія нацыянальныя напіткі можна пакаштаваць у Беларусі? Які алкаголь папулярны сёння? І што прывезці з краіны ў якасці сувеніра?

Традыцыйныя напіткі ў Беларусі

Самыя старадаўнія алкагольныя напіткі беларусаў – мёд і піва. Тэхналогія прыгатавання пітнога мёду са звычайнага пчалінага была падобна на піваварэнне, а ў многія рэцэпты ўваходзіў хмель.

Вінаград у Беларусі вырошчвалі ў багатых сядзібах на невялікіх плошчах, таму віно многія стагоддзі было не распаўсюджана і выкарыстоўвалася ў асноўным у царкоўных рытуалах. Прывазныя еўрапейскія віны – паказчык раскошы – пілі прадстаўнікі знаці.

Часцей за ўсё ў дамах беларускай шляхты падаваліся лікёры, настойкі і наліўкі на аснове гарэлкі з дабаўленнем траў і ягад, мёду, спецый, цукру – крупнік, зуброўка, крамбамбуля, траянка… Сёння гэтыя старадаўнія напіткі можна пакаштаваць у рэстаранах і аграсядзібах.

Беларуская гарэлка

Найбольш папулярны моцны спіртны напітак у Беларусі – гарэлка (гарэлка, віно гарэлае). У Вялікім Княстве Літоўскім гарэлка з'явілася ў канцы ХV стагоддзя і паступова стала асноўным з відаў алкаголю.

Гарэлку ўжываюць па святах і з асаблівай нагоды.

Сёння беларускія алкагольныя брэнды прапануюць розныя віды гарэлкі: класічныя, з разнастайнымі дабаўкамі (спецыямі, пупышкамі, арэхамі і г.д.). Найбольш папулярная гарэлка:

  • хлебная
  • на бярозавых пупышках (лістах)
  • журавінавая
  • з перцам, мёдам

Вельмі папулярныя настойкі і бальзамы – моцныя спіртныя напіткі з дабаўленнем экстрактаў лекавых раслін, пупышак дрэў, ягадных морсаў, спецый, мёду… Сярод вядомых беларускіх алкагольных напіткаў:

  • зуброўка – класічная горкая настойка з лекавай травой зуброўкай з Белавежскай пушчы
  • настойкі "Белавежская", "Белавежская пушча"
  • бальзамы з багатым складам настояў траў, ягад і садавіны (Беларускі, Чарадзей, Палессе)

Купіць беларускую гарэлку можна ў магазінах, супермаркетах і гіпермаркетах. Многія беларускія алкагольныя брэнды маюць свае фірменныя секцыі. Вы можаце набыць напіткі ў прыгожым сувенірным афармленні: незвычайныя бутэлькі са шкла і гліны, палатняныя і скураныя мяшэчкі, дызайнерская ўпакоўка.

Арыгінальныя спіртныя напіткі – самагон – вам прапануюць у этнаграфічных музеях і комплексах Беларусі.

Папулярныя алкагольныя напіткі ў Беларусі

Віны і каньякі, шампанскае (пеністае віно), іншыя моцныя алкагольныя напіткі (гарэлка, віскі, ром, тэкіла), што імпартуюцца з розных краін свету, таксама папулярныя ў краіне сёння.

Беларускія і сумесныя кампаніі выпускаюць уласныя брэнды з вінаматэрыялаў лепшых вінаградараў Еўропы або разліваюць ужо гатовыя спіртныя напіткі.

Беларускае піва

Многія стагоддзі ў Беларусі дзейнічалі піваварнібровары – дзе варылі смачны хмельны напітак па арыгінальных рэцэптах.

Іх традыцыі прадаўжаюць піваварныя заводы Беларусі, дзе выпускаюць ліцэнзійныя  і арыгінальныя беларускія маркі піва, многія з якіх ацэнены ўзнагародамі прэстыжных конкурсаў.

Найстарэйшая дзеючая піваварная вытворчасць Беларусі – "Аліварыя" – заснавана ў 1864 годзе, і сёння ў гістарычным будынку ХIХ стагоддзя працуе Музей піва.

На экскурсіі можна ўбачыць калекцыі піўных бутэлек і этыкетак прадукцыі розных гадоў, старадаўнія прадметы для прыгатавання піва, а галоўнае, азнаёміцца з сучаснай вытворчасцю і пакаштаваць піва.

Усё большае распаўсюджванне ў Беларусі атрымліваюць міні-піваварні, рэстараны-піваварні, дзе робяць смачнае непастэрызаванае, нефільтраванае піва.

Міні-піваварні будуць больш актыўна адкрывацца ў культурна-этнаграфічных цэнтрах, нацыянальных парках і запаведніках, аграсядзібах, гасцінічных  комплексах…

Беларускі квас

Традыцыйны беларускі напітак – квас – вырабляецца шляхам зброджвання хлеба або злакаў (ячмень, жыта). У даўніну яго асабліва часта пілі ў летнюю пару.

Квас па традыцыйных рэцэптах можна прыгатаваць у дамашніх умовах.

У гарачую пару года на вуліцах беларускіх гарадоў з'яўляюцца знаёмыя ўсім перасовачныя бочкі з разліўным квасам. Тут адразу можна выпіць кубачак  смачнага напітку натуральнага браджэння ад вядучых вытворцаў Беларусі. 

Пры гэтым усё большую папулярнасць набывае квас у бутэльках, даступны ў магазінах круглы год. Напіткі па традыцыйных і ўласных арыгінальных рэцэптах выпускаюць некалькіх буйных прадпрыемстваў.

У Беларусі часта праходзяць фестывалі квасу з вясёлымі забавамі і дэгустацыямі, адзін з буйнейшых – у горадзе Ліда (Гродзенская вобласць).

Безалкагольныя напіткі ў Беларусі

Знакаміты традыцыйны напітак усходніх славян – збіцень. Гэта гарачы адвар з траў і вострых прыпраў, падсалоджаны мёдам, патакай або цукрам. Пілі яго ў асноўным зімой, у той час як квас быў летнім напіткам.

Беларускі збіцень мае свае асаблівасці. У яго рэцэпт уваходзяць бярозавыя лісты, аер, ліпавы цвет, а ў збіцень на хрэсьбіны беларусы дабаўлялі рэдзьку. Сёння збіцень падаюць у рэстаранах, аграсядзібах.

Таксама ў Беларусі здаўна любяць морсы з вітамінных лясных ягад – брусніц, журавін. Вясной папулярны бярозавік і кляновікбярозавы і кляновы сокі, а таксама напіткі на іх аснове.

Яшчэ адзін любімы напітак дамашняга прыгатавання – кампот. Яго гатуюць з мясцовых ягад і садавіны, якія варацца ў вялікай колькасці вады з дабаўленнем цукру.

Вельмі папулярная сёння мінеральная вада. Свідравіны знаходзяцца ў экалагічна чыстых раёнах Беларусі, у тым ліку на тэрыторыі нацыянальных паркаў і запаведнікаў.

Практычна кожны санаторый Беларусі выкарыстоўвае для аздараўлення адпачывальнікаў (піцця, інгаляцый, ваннаў) мінеральную ваду з мясцовых крыніц.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс