Стравы беларуская кухні: бульбяныя пызы | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Кухня | Бульбяныя пызы

Бульбяныя пызы


Для цеста:

  • 250 г тварагу  (калі ўзяць свойскі – будзе толькі смачней!)
  • 1 шклянка мукі
  • 1 шклянка крухмалу
  • 3-4 шт. бульбы (надзерці на дробнай тарцы)
  • соль на смак

Для начынкі:

  • фарш са свініны і ялавічыны
  • цыбуля
  • соль
  • яйка
  • спецыі

Гатаванне:

Змяшаць тварог, крухмал, драную бульбу, муку і соль, усё добра вымесіць – павінна атрымацца мяккае, пластычнае цеста. Даць яму крыху пастаяць, а тым часам прыгатаваць мясную начынку.

Для гэтага ў фарш са свініны і ялавічыны дабавіць дробна нарэзаную цыбулю, сырое яйка, сольі і спецыі, перамяшаць.

А далей – вылепіць пызы. З цеста сфарміраваць круглы дранік 5-6 мм таўшчынёй, на яго пакласці начынку, зверху накрыць другім дранікам і злучыць краі. Можна зрабіць пызы памерам як пельмені, можна – крыху большымі.

Разагрэць на патэльні алей і абсмажыць пызы да румянай скарыначкі з абодвух бакоў. Яшчэ смачней атрымаецца, калі прыгатаваць іх на скварачках. Падрумяненыя пызы давесці да гатоўнасці ў духоўцы. Падаць са смятанай або мачанкай.

Максім Русаковіч, шэф-повар рэстарана "Талака"Парада повара

У цеста для пызаў не дабаўляюцца вада і яйкі, тым не менш, яно ніколі не развальваецца і не рвецца. Калі цеста не сляпілася ў камяк, значыць, трэба дабавіць яшчэ крыху дранай бульбы.


 

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі