Салат "Беларускі"
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Кухня | Салат "Беларускі"

Салат "Беларускі"


Гэтая страва з'явілася адносна нядаўна, але створана ў традыцыях нацыянальнай беларускай кухні. Яе аснова – прадукты, якія здаўна выкарыстоўваліся ў многіх беларускіх рэцэптах: печань, цыбуля, лясныя грыбы, салёныя агуркі.

Для прыгатавання 2 порцый:

  • 200 г сырой ялавічнай печані
  • 2 цыбуліны
  • 100 г адварных белых грыбоў
  • салёныя агуркі – 2 шт.
  • вараныя яйкі – 2 шт.
  • 100 г маянэзу
  • 50 г мукі

Печань нарэзаць лустачкамі, пасаліць, паперчыць, абкачаць у муцэ, выкласці на разагрэтую патэльню і смажыць па 3-4 мінуты з кожнага боку. Зняць з пліты і накрыць накрыўкай да гатоўнасці. Цыбулю і грыбы нарэзаць соломкой і абсмажыць да залацістага колеру.

Агуркі нарэзаць саломкай, яйкі – буйнымі кавалачкамі. Усё гэта змяшаць з грыбамі і цыбуляй, заправіць маянэзным соусам.

На талерку выкласці горкай салат, зверху – лустачкі печані. Упрыгожыць галінкамі пятрушкі і журавінамі.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі