Каляндар падзей у Беларусі | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Каляндар падзей у Беларусі

Каляндар падзей у Беларусі

 Чэрвень 2019

Міжнародны выставачны праект "Сальвадор Далі" ў Мінску

Дзякуючы заснавальніку калекцыі і кіраўніку кампаніі "Сусвет Далі" Беньяміна Леві, які працаваў з іспанскім сюррэалістам у 1960-я гады, мінскі глядач можа ўбачыць экспазіцыю з больш як 100 прадметаў, створаных Далі. Галоўная роля тут аддадзена скульптуры, астатняе – графіка, ювелірныя вырабы, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва…

Калі: 16 сакавіка – 30 чэрвеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Цырк на вадзе "Ватэрлэнд"

Цырк на вадзе "Ватэрлэнд" запрашае наведаць казачную краіну, створаную з дапамогай святло-музычных фантанаў, самы вялікі з якіх у вышыню дасягае 19 метраў! Аква-балет, лазернае шоу і захапляльны паказ, у якім выкарыстоўваецца 170 тон вады, – тут усё створана, каб уражваць. Госці пабываюць на пірацкім караблі, пазнаёмяцца з нязграбнымі мішкамі-Боцманамі, паназіраюць за барацьбой алігатара з чалавекам і нават прымераюць амплуа заклінальнікаў агню ў фаер-шоу ў містычнай Індыі…

Калі, дзе:

1–5 мая – Віцебск, Лядовы палац
9–12 мая – Гродна, Лядовы палац спорту
16–19 мая – Брэст, Лядовы палац
22 мая – Маладзечна, Лядовы палац
26 мая – Ліда, Лядовы палац
30 мая – 2 чэрвеня – Магілёў, Лядовы палац

Міжнародны фестываль пясчаных скульптур у Мінску

Тайны свету багоў, духаў і фантастычных герояў прадстаўляюць удзельнікі 4-га фестывалю пясчаных скульптур – 10 знакамітых майстроў з Беларусі і Расіі. У экспазіцыю пад адкрытым небам увайшло шмат незвычайных персанажаў. Сярод іх, напрыклад, легендарны цмок і грозны бог-грамавержац Пярун. Ёсць тут нават Расамаха і Жалезны чалавек, якія ў беларускай міфалогіі былі вядомы задоўга да папулярных блокбастараў і коміксаў…

Калі: 1 мая – 15 верасня
Дзе: парк забаў Dreamland, Мінск, вул. Арлоўская, 80

Музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе

Новы турыстычны сезон стартаваў у мінскім Верхнім горадзе яшчэ ў пачатку мая, і кожную суботу да кастрычніка будзе радаваць гасцей яркімі падзеямі. У праграме-2019 – тэатральныя паказы ад праекта "No stage / Без сцэны", фестываль вулічнай музыкі "Месца пад сонцам", музычная "Пешаходка", фестываль-кірмаш "Вясновы букет", тэматычная праграма "Гукі вуліц", танцавальныя пастаноўкі, майстар-класы, кінапаказы, аркестравыя сіесты і, вядома, вечары класічнай і джазавай музыкі... Акрамя таго, у час II Еўрапейскіх гульняў у Верхнім горадзе будзе шумна не толькі па выхадных: кожны будны дзень з 24 па 28 чэрвеня для жыхароў сталіцы і гасцей, спартсменаў і балельшчыкаў будуць праходзіць канцэрты маладзёжных груп, творчых калектываў і вулічных музыкантаў.

Калі: з 4 мая
Дзе: Мінск, Верхні горад, плошча Свабоды
Даведацца падрабязней

Праект "Мастак і горад"

Мастацкая экспазіцыя пад адкрытым небам прадаставіць магчымасць мінчанам і жыхарам Брэста ўбачыць дзве экспазіцыі: Зоі Літвінавай і Зоі Луцэвіч. У час выставы ў сталіцы на плошчы Якуба Коласа адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да значных культурных падзей горада – Ночы музеяў і Сусветнага дня музыкі.

Дзе, калі:

з 16 мая – Мінск, плошча Якуба Коласа
з 6 верасня – Брэст

Выстава LA BIBLE Марка Шагала

Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў авангарда ХХ стагоддзя – ураджэнец Беларусі Марк Шагал – у перыяд з 1930-х да заканчэння Другой сусветнай вайны асвоіў новую для сябе тэхніку літаграфіі і стварыў серыю работ, якія ілюструюць падзеі Старога Запавету. Выстава La Bible прадстаўляе 64 творы вялікага майстра, якія суправаджаюцца музыкай і біблейскімі тэкстамі, а таксама 24 работы з серыі "Вокны Іерусаліма", што з'яўляюцца эскізамі вітражоў для сінагогі пры шпіталі "Хадаса" ў Вечным горадзе.

Калі: з 21 мая
Дзе: выставачная зала "LIBRA", Мінск, пр. Незалежнасці, 37

Міжнародны фестываль майстроў мастацтваў "Пярэсты цюльпан"

Шэдэўры музычнага, балетнага і выяўленчага мастацтва ў выкананні майстроў з Германіі, Італіі, Польшчы, Латвіі, Расіі і Беларусі ўбачаць гледачы міжнароднага фестывалю "Пярэсты цюльпан". 30 мая пройдзе пад лозунгам – "Вечар з Міхайлаўскім" – камерным аркестрам Міхайлаўскага тэатра з Санкт-Пецярбурга. 2 чэрвеня адбудзецца канцэрт "Джаз-альтэрнатыва", вакальную партыю ў якім выканае Сабіна Эсіх – адна з самых вядомых джазавых выканаўцаў сучаснай Германіі. Заключны вечар фестывалю пройдзе 5 чэрвеня: гледачы ўбачаць балет "Лунанне сокала" з удзелам вядучых салістаў латвійскага Нацыянальнага тэатра оперы і балета і артыстаў Вялікага сімфанічнага аркестра Марыінскага тэатра. Спецыяльны госць "Пярэстага цюльпана"-2019 – мастачка з Мілана Марына Камінскі.

Калі: 30 мая; 2, 5 чэрвеня
Дзе: Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі

Святы нацыянальных культур у мінскім Верхнім горадзе

У дні летняга турыстычнага сезона мінскі Верхні горад, без перабольшання, становіцца самым мультынацыянальным кварталам сталіцы. Першымі марафон фестываляў культур і традыцый краін свету адкрылі самі гаспадары-беларусы – 25 мая гасцей сабраў Рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Вясновы букет". А ўжо 1 чэрвеня на тэрыторыі гістарычнага цэнтра стартуюць нацыянальныя святы замежных гасцей і дыяспар. Адкрыюць летнюю праграму шведы: хэдлайнерамі вялікага фэсту ля ратушы стануць пераможца "Еўрабачання" -2012 Ларын і знакаміты інды-музыкант Енс Лекман.

1 чэрвеня, 13:00–17:00, 20:30–23:00 – Дзень культуры Швецыі
8 чэрвеня, 13:00–17:00, 20:30–23:00 – Дзень культуры Расіі
15 чэрвеня, 13:00–17:00, 20:30–23:00 – Дзень культуры Польшчы
23 чэрвеня (НД), 13:00–17:00, 20:30–23:00 – Дзень культуры Вялікабрытаніі
13 ліпеня, 13:00–17:00, 20:30–23:00 – Дзень культуры Італіі
3 жніўня, 13:00–17:00 – Дзень культуры Карэі
10 жніўня, 13:00–17:00 – Дзень культуры Эстоніі
17 жніўня, 13:00–17:00 – Дзень культуры Украіны
24 жніўня, 13:00–17:00, 20:30–23:00 – Дзень культуры Грузіі (Тбілісоба)
31 жніўня, 13:00–17:00 – Дзень культуры Арменіі
7 верасня, 13:00–17:00, 20:30–23:00 – Дзень культуры Азербайджана
8 верасня (НД), 12:00–17:00 – Дзень культуры Малдовы
21 верасня, 13:00–17:00 – Дзень культуры Грэцыі
22 верасня (НД), 12:00–17:00 – Дзень культуры Ізраіля
28 верасня, 13:00–17:00 – Дзень культуры Кітая

Дзе: Мінск, Верхні горад

Фестываль сярэдневяковай культуры "Меч Брачыслава" ў Браславе

Фестываль сярэдневяковай культуры "Меч Брачыслава", названы ў гонар князя Браса – заснавальніка горада, існуе з 2011 года, і за гэты час стаў візітнай карткай Браслаўскага краю. У праграме фэсту-2019 – рыцарскія баі, майстар-класы па рамёствах, спектаклі ў стылі этна, гульнявыя і конкурсныя пляцоўкі з традыцыйнымі забавамі, дзеючы цір з лукамі, феерверкі і фаер-шоу, выступленні фолк- і рок-груп…

Калі: 1 чэрвеня
Дзе: Браслаў, Замкавая гара

Фестываль воднага турызму "Мотальская рэгата"

Знакамітая "Мотальская рэгата" запрашае аматараў веславання на байдарках і каноэ прыняць удзел у адкрыцці воднага сезона. Пяты фестываль адкрыецца спаборніцтвамі на байдарках-двойках і адзіночках на Спораўскім возеры. Акрамя водных спаборніцтваў, гасцей чакае забаўляльная праграма: міні-футбол, пляжны валейбол, дартс, арыентаванне на мясцовасці, фігурнае ваджэнне байдарак і веласіпедаў…

Калі: 1–2 чэрвеня
Дзе: Брэсцкая вобласць, аграгарадок Спорава (Бярозаўскі раён) – аграгарадок Моталь (Іванаўскі раён)

V фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства"

Фестываль "Эпоха рыцарства" запрашае зрабіць падарожжа ў Сярэдневякоўе і адчуць сябе доблесным воінам або прыгожай дамай... Госці ўбачаць відовішчныя спаборніцтвы закаваных у даспехі рыцараў, масавыя баі (бугурты), турніры конных рыцараў, алебардыстаў, лучнікаў, выступленні сярэдневяковых музыкантаў, вулічнага і танцавальнага тэатраў. Таксама на фестывалі адкрыюцца рыцарскі лагер і кірмаш рамеснікаў.

Калі: 1–2 чэрвеня
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна"-2019

Нацыянальны фестываль "Маладзечна" ўжо на працягу амаль 30 гадоў збірае таленавітых спевакоў, музыкантаў і кампазітараў з усёй краіны. У бягучым годзе на адкрыцці форуму прагучаць "Песні вайны" ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У першы дзень адбудуцца два туры вакальнага конкурсу, і ўжо вечарам будуць вядомы яго пераможцы.

Акрамя таго, гасцей Маладзечна чакаюць і іншыя падзеі: адкрыццё выставы франтавога жывапісу, графікі, фатаграфій, дакументаў ваеннага часу, прэзентацыя спектакля "Янка Купала: жыццё ў святле маланак", прымеркаваная да Года малой радзімы, арт-фестываль. А завершыцца форум гала-канцэртам лаўрэатаў VІІІ конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок-2019" і арт-фестывалем "Лянок" у амфітэатры.

Калі: 7–8 чэрвеня
Дзе: Маладзечна, Летні амфітэатр, Палац культуры

Фестываль "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў"

Легендарная рэзідэнцыя князёў Радзівілаў у Нясвіжы адкрывае летні сезон, прысвечаны 200-годдзю аднаго са стваральнікаў беларускай нацыянальнай оперы – Станіслава Манюшкі. Традыцыйны open air фестываль "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" збярэ цэлае сузор'е зорак опернай і балетнай сцэны, а таксама паклоннікаў класічнага мастацтва. Праграма форуму-2019 уражвае разнастайнасцю: у яе ўвайшлі сімфанічныя і камерныя канцэрты, балетныя і оперныя спектаклі, сустрэчы з артыстамі…

14 чэрвеня
Канцэрт заслужанай артысткі Беларусі Алены Сало "Партрэты. Клаўдзія Шульжэнка". Тэатральная зала Нясвіжскага замка
Канцэрт "Беларускай капэлы". Фарны касцёл Божага Цела
Праграма "З Ойчам Адвечным" да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі
Балет Сяргея Пракоф'ева "Рамэа і Джульета" ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева. Унутраны дворык замка Радзівілаў

15 чэрвеня
Канцэрт "Станіслаў Манюшка. Песні". Тэатральная зала замка Радзівілаў
Драма Джакама Пучыні "Тоска" ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра Вялікага тэатра Міхаіла Панджавідзэ. Унутраны дворык замка Радзівілаў

16 чэрвеня
Канцэрт "З песняй па жыцці" струннага квінтэта "Серэнада". Тэатральная зала Нясвіжскага замка
Гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра Беларусі. Унутраны дворык замка Радзівілаў

Калі: 14–16 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"
Даведацца падрабязней

Новая праграма "Парад але-але-але!"у Белдзяржцырку

Летні сезон у Белдзяржцырку стартуе "Парадам але-але-але!", у якім прымуць удзел артысты Маскоўскага цырка Юрыя Нікуліна на Цвятным бульвары. Візітная картка шоу – калейдаскоп жанраў, выдатная дрэсура і клаўнада. Гледачоў чакае захапляльны паказ: эквілібрысты, акрабатычная пара, паветраны гімнаст з мячом, сабачкі на скейтах і веласіпедах... Сапраўдным сюрпрызам для публікі стане нумар "Вяселле" з акрабатамі на дарожцы, а таксама цудоўнае выступленне маладой артысткі, якая пройдзе па канаце на пуантах. А ў фінале шоу на манежы з'явяцца белыя тыгры ў суправаджэнні знакамітага дрэсіроўшчыка Сяргея Несцерава.

Калі: 14 чэрвеня – 11 жніўня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк
Даведацца падрабязней

Tokio Hotel у Мінску

Нямецкі сінці-поп і поп-рок група Tokio Hotel упершыню пабывала ў Беларусі ў 2015 годзе і вяртаецца ў рамках сусветнага туру Melancholic Paradise, прымеркаванага да 15-годдзя калектыву. Група з Магдэбурга атрымала вядомасць пасля рэліза дэбютнага альбома Devilish, і да гэтага часу музыканты прадалі больш за 7 мільёнаў пласцінак, заваяваўшы 160 залатых і плацінавых узнагарод. У Мінску Tokio Hotel выканае лепшыя песні за ўсю кар'еру, а таксама кампазіцыі з новага альбома.

Калі: 15 чэрвеня
Дзе: Мінск, Prime Hall

II Еўрапейскія гульні ў Мінску

Буйнейшы мультыспартыўны форум кантынента – II Еўрапейскія гульні – у 2019-м прымае Мінск, які атрымаў эстафету ад сонечнага Баку. У беларускай сталіцы больш за 4000 спартсменаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту (23 дысцыплінах), а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа. Дэвіз гульняў – Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты"), а талісман – вясёлае Лісяня Лесік. Незадоўга да пачатку форуму – 3 мая – у Рыме ў комплексе Ara Pacis Museum, дзе знаходзіцца знакаміты помнік архітэктуры Арка міру, быў запалены агонь II Еўрапейскіх гульняў. Эстафета "Полымя міру" аб'яднала некалькі краін і сотні факеланосцаў – выдатных спартсменаў, зорак, вучоных, палітыкаў. І ў дзень адкрыцця Еўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня агонь будзе запалены ў чашы легендарнага стадыёна "Дынама" – як сімвал міру і яркіх спартыўных перамог. 

Калі: 21–30 чэрвеня
Дзе: Мінск
Даведацца падрабязней

Фестываль "Купальскае кола"-2019

Міжнародны фестываль "Купальскае кола" кожны год аб'ядноўвае аматараў беларускай фолк-музыкі і традыцый. У бягучым годзе ён разгорнецца на тэрыторыі адзінага ў Беларусі музея-скансэна, што, безумоўна, створыць асаблівы антураж для купальскага дзейства. Гасцей чакаюць насычаная канцэртная праграма адразу на дзвюх галоўных сцэнах – "Традыцыя" (аўтэнтычнасць і фолк) і "Крывія" (фолк-метал), мноства інтэрактыўных забаў, фуд-корт з нацыянальнай кухняй…

Калі: 21–23 чэрвеня
Дзе: Мінскі раён, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Праект "Балетнае лета ў Вялікім"

Летні фестываль у Вялікім тэатры Беларусі ў бягучым годзе адкрыецца адначасова з буйнейшым спартыўным форумам кантынента – II Еўрапейскімі гульнямі, запрашаючы жыхароў і гасцей Мінска пранікнуцца духам культурнага жыцця беларускай сталіцы. Чакаецца, што гледачы змогуць убачыць усе знакавыя спектаклі тэатра, у тым ліку балеты "Анастасія", "Рамэа і Джульета", "Лебядзінае возера"... Праз год на сцэне Вялікага зноў выступіць запрошаны "Кіеў-мадэрн балет" пад кіраўніцтвам вучня Валянціна Елізар'ева – харэографа Раду Паклітару.

Калі: 21–28 чэрвеня
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

Міжнародны open air фестываль "Свята Сонца"-2019

Акунуцца ў атмасферу аднаго з самых прыгожых і рамантычных беларускіх свят –  Купалля – і паўдзельнічаць у аўтэнтычных абрадах запрашае летні фестываль "Свята Сонца"-2019. На тэрыторыі этнаграфічнага комплексу разгорнуцца розныя тэматычныя зоны: этнапляцоўка (рытуалы, гульні, пляценне вянкоў), горад майстроў (майстэрні і майстар-класы), рамесны кірмаш, карчма (стравы беларускай кухні і майстар-класы) і "вясковая плошча" (выступленні танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, майстар-класы па народных танцах).

Кульмінацыяй стане фестываль агню і open air канцэрт, які збярэ больш за 20 фолк-калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны: NAVIBAND, "Стары Ольса", "НЯМІГА", PAWA, "Тарас на Парнасе", IRDORATH, Joryj Kloc, BY CRY, Fabiant… Не абыдзецца і без традыцыйнага абраду: у купальскую ноч плятуць вянкі і пускаюць іх па вадзе, загадваючы на будучыню, скачуць праз вогнішча. Таму на заканчэнне ўдзельнікі факельным шэсцем пройдуць на бераг ракі Пціч, дзе запалаюць купальскія вогнішчы…

Калі: 22–23 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дудуткі

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс