Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Jul 2016

Каляндар падзей у Беларусі: жнівень 2016

Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў"Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў"

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда - унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій - свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка - і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя - а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў - належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 – люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца падрабязней

"Мастак і горад". Выстава рэпрадукцый Валянціна Губарава

"Мастак і горад". Выстава рэпрадукцый Валянціна ГубараваПраект "Мастак і горад", вядомы дзякуючы выставам рэпрадукцый вялікіх майстроў Марка Шагала, Казіміра Малевіча і Мікалая Селешчука, запрашае азнаёміцца з творчасцю выдатнага сучасніка – прадстаўніка беларускага наіўнага мастацтва Валянціна Губарава. На працягу двух дзясяткаў гадоў яго работы ўпрыгожваюць залы вядомай французскай галерэі Les Tournesols, аднак застаюцца невядомымі для шырокай публікі на радзіме. У экспазіцыі пад адкрытым небам прадстаўлены рэпрадукцыі 30 карцін, што нагадваюць карыкатуры, у якіх майстар адлюстроўвае будні правінцыяльных гарадоў і іх жыхароў. Паводле слоў самога мастака-прымітывіста, яму падабаецца "душэўнасць простых людзей, якія ўладкоўваюць свет згодна са сваімі густамі і ўяўленнямі аб прыгажосці"…

Калі: 26 мая – 9 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа
Даведацца падрабязней

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"Знакамітая княжацкая рэзідэнцыя-музей у Нясвіжы запрашае прыняць удзел у серыі інтэрактыўных квестаў "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў". Наведвальнікі зробяць захапляльнае падарожжа па раскошных залах, а таксама азнаёмяцца з гісторыяй адной з самых уплывовых дынастый Еўропы на працягу ХV-XVIII стагоддзяў. Суправаджаць удзельнікаў будзе князь Анатоль Вільгельм, які ў XIX стагоддзі першым пасля дзесяцігоддзяў запусцення аднавіў Нясвіжскі палац і вярнуў прадстаўнікоў княжацкай сям'і да родных пенатаў. Каб прайсці захапляльныя ўзроўні квеста, удзельнікам трэба будзе знайсці адказы на каверзныя пытанні, разгадаць гістарычныя загадкі, а таксама пабываць у месцах, звычайна закрытых для турыстаў: княжацкіх пакоях, падземных лабірынтах, вежах і абарончых умацаваннях.

Калі: 30 мая – 27 жніўня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

Выстаўка высокай моды "Mir Couture" ў Мірскім замку

Выстаўка высокай моды "Mir Couture" ў Мірскім замкуЭксклюзіўная выстаўка французскага куцюр'е Дэні Дзюрана (Denis Durand Couture), якога называюць заканадаўцам мод Канскага фестывалю, адкрыецца ў інтэр'ерах Мірскага замка – адной з самых выдатных мясцін Беларусі, унесенай у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2013-м годзе зоркі беларускага тэатра і кіно паўсталі на чырвонай дарожцы ХХ ММКФ "Лiстапад" у элегантных уборах ад знакамітага француза. На гэты раз замест моднага дэфіле наведвальнікі ўбачаць 15 раскошных вобразаў вячэрняй і вясельнай моды, у тым ліку сукенку з тканіны, зробленай у Беларусі ўручную. Дапоўняць калекцыю сілуэты, створаныя у сааўтарстве з вядомым мінскім мадэльерам Апці Эзіевым, а таксама ювелірныя ўпрыгажэнні і аксесуары ад беларускіх дызайнераў: клатчы, кашалькі, рамяні, галаўныя ўборы са скуры і металу…

Калі: 16 чэрвеня – 3 верасня
Дзе: Гродзенская вобласць, г.п. Мір, Мірскі замак

"Арт-астравы" на Камсамольскім возеры ў Мінску

"Арт-астравы" на Камсамольскім возеры ў МінскуПраект "Арт-астравы" ў 2015-м годзе стаў буйнейшым у Беларусі "музеем" інсталяцый пад адкрытым небам і сабраў каля 500 тысяч паклоннікаў сучаснага мастацтва. У новай экспазіцыі прадстаўлены творчыя работы беларускіх майстроў – 15 эксклюзіўных арт-аб’ектаў, вышыня якіх перасягае пяць метраў, а агульная вага дасягае 40 тон. Сярод самых цікавых – гіганцкія коканы на дрэвах, трохколавы веласіпед, алегорыя сучаснага горада і шпакоўня для думак. Наведвальнікі змогуць зрабіць падарожжа ў прасторы і ў часе, пабываць у абдымках прыроды, паглыбіцца ў містычны свет, паўдзельнічаць у філасофскім квесце і нават станцаваць з ценямі.

Калі: 23 чэрвеня – 10 верасня
Дзе: Мінск, востраў Камсамольцаў, Камсамольскае возера

Выстаўка "Свабодны музей: гарадскія легенды"

Выстаўка "Свабодны музей: гарадскія легенды"Праект "Свабодны музей" запрашае жыхароў і гасцей горада пазнаёміцца з героямі нашага часу, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры: вучонымі, вынаходцамі, літаратарамі, кампазітарамі, рэжысёрамі, артыстамі, спартсменамі… У гістарычным цэнтры Мінска можна ўбачыць партрэты вядомых мінчан – кампазітара Мікалая Аладава, балерыны Людмілы Бржазоўскай, дырыжора Рыгора Шырмы, актрысы Стафаніі Станюты, прадпрымальніка Мейлаха Пупко… Усяго ў "жывой" экспазіцыі – 20 рэпрадукцый з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, многія з якіх упершыню прадстаўлены на суд шырокай публікі.

Калі: 30 чэрвеня – 30 верасня
Дзе: Мінск, плошча Свабоды

Выстаўка Міхаіла Савіцкага "Лічбы на сэрцы"

Выстаўка Міхаіла Савіцкага "Лічбы на сэрцы"Выстаўка карцін "Лічбы на сэрцы" Героя Беларусі, народнага мастака Беларусі і СССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Савіцкага расказвае наведвальнікам пра лёс беларускага народа ў адной з самых кровапралітных войнаў у гісторыі чалавецтва. Аўтар знакамітай "Партызанскай мадонны" ў мастацкіх цыклах адлюстраваў гераізм беларускага народа ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адна з самых пранізлівых старонак яго хронікі вайны – серыя з 16 палотнаў "Лічбы на сэрцы", створаных па асабістых успамінах мастака аб перажытых жахах у нямецкіх канцлагерах Дзюсельдорфа, Бухенвальда і Дахау. Паводле слоў самога майстра, "жывапіс, можа раскрыць глыбокі трагізм вайны, уздзейнічаючы на чалавека выключна праз сэрца, эмоцыі і душэўнае сузіранне".

Калі: 28 ліпеня – 9 кастрычніка 
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Даведацца падрабязней

XIV Міжнародны пленэр па кераміцы "Арт-Жыжаль"

XIV Міжнародны пленэр па кераміцы "Арт-Жыжаль"Міжнародны пленэр "Арт-Жыжаль" – гэта своеасаблівая майстэрня пад адкрытым небам, дзе гліна дзякуючы абпалу і ўмелым рукам майстроў з усяго свету ператвараецца ў самыя сапраўдныя творы мастацтва. У гэтым годзе творчы форум аб’яднае 18 рамеснікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Індыі і Узбекістана. Сярод гасцей – і маладыя чаляднікі, якія прыедуць павучыцца тонкасцям работы з глінай і пераняць сакрэты майстэрства. Па традыцыі “сэрцам” майстэрні стануць земляныя печы, якія ўдзельнікі будуюць самі, а затым абпальваюць тут свае творы. Чакаецца, што галоўную скульптуру вырабяць у апошнюю ноч свята керамікі і агню.

Калі: 4 – 25 жніўня
Дзе: Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, база адпачынку "Вербкі"

TheatreHD: лепшыя сусветныя прэм’еры

TheatreHD: лепшыя сусветныя прэм’ерыЛетні сезон міжнароднага праекта TheatreHD, які аб’яднаў больш за 35 гарадоў Расіі, Украіны, Казахстана, а цяпер і Беларусі, дасць магчымасць знатакам мастацтва ўбачыць на вялікім экране ў рэжыме рэальнага часу драматычныя, оперныя і балетныя пастаноўкі буйнейшых сусветных тэатраў. Гледачоў чакаюць наватарскія пастаноўкі "Лебядзінае возера", "Кар Мэн" і "Спячая прыгажуня" лаўрэата амерыканскай тэатральнай прэміі "Тоні" Мэцью Борна, у якіх гарманічна спалучаюцца надзвычай добрая харэаграфія і дасціпная інтэрпрэтацыя класічнага сюжэта. Прыемным сюрпрызам для аматараў выяўленчага мастацтва стануць дакументальныя стужкі аб шэдэўрах сусветнага жывапісу: гледачы зробяць прагулку па вядомых музеях у кампаніі куратараў і мастацтвазнаўцаў і разгадаюць таямніцы знакамітых палотнаў такіх майстроў як Вінсент Ван Гог, Рэмбрант, Манэ…

Калі: 10 – 27 жніўня
Дзе: Мінск, кінатэатр "Цэнтральны"

Mirum Music Festival 2016

Mirum 

Music Festival 2016. ONUKAМузычны фестываль, які праводзіцца ў маляўнічым Міры каля сцен цудоўнага замка XVI стагоддзя, унесенага ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, усяго за некалькі гадоў набыў статус маштабнай культурнай падзеі. У бягучым годзе сярод хэдлайнераў фэсту – піянеры сусветнай acid-jazz сцэны, брытанскія музыканты Red Snapper, а таксама ўкраінскія групы The HARDKISS і ONUKA. Дарэчы, эстафета ад вядомай грузінскай спявачкі Ніно Катамадзэ і групы "Insight", якія выступілі на форуме ў 2014-м і 2015-м гадах, перайшла да музыкантаў з электра-фолк калектыву ONUKA, якія атрымалі Нацыянальную музычную прэмію "YUNA-2015" у намінацыі "Адкрыццё года", а ў сакавіку з вялікім поспехам выступілі на мінскай сцэне са сваёй сольнай праграмай у падтрымку свайго новага альбома "VIDLIK".       

Калі: 12 – 14 жніўня
Дзе: Гродзенская вобласць, г. п. Мір, замкавы комплекс "Мір"

Экафестываль "Спораўскія сенакосы 2016"

Экафестываль "Спораўскія сенакосы 2016"Вялікі міжнародны фестываль, які традыцыйна праводзіцца на запаведных землях Прыпяцкага Палесся, другі год запар стане пляцоўкай для правядзення ХI чэмпіянату Еўропы па ручной касьбе нізінных балот. У ім прымуць удзел каля 30 каманд з 5 краін – Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Германіі. У праграме спаборніцтваў – асабістае і каманднае першынство на стаметровай паласе шырынёй 3 м, дзе расце густая балотная трава. Пасля спаборніцтваў касцоў трэці раз адбудзецца чэмпіянат па футболе на балоце. Госці экафэсту змогуць зрабіць прагулку па экалагічнай сцежцы, паназіраць за насельнікамі знакамітага заказніка, прыняць удзел у фотаконкурсе "Беларуская касавiца", а таксама паслухаць аўтэнтычную музыку ў выкананні аднаго з лепшых творчых калектываў Брэсцкай вобласці.

Калі: 13 жніўня
Дзе: Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, в. Высокае, рэспубліканскі біялагічны заказнік "Спораўскі"

Фестываль ранняга сярэдневякоўя "Шлях вікінгаў"

Фестываль ранняга сярэдневякоўя "Шлях вікінгаў"Міжнародны фестываль "Шлях вікінгаў", які ўпершыню адбудзецца ў Парку гісторыі Сула – новая, але невыпадковая падзея ў фестывальным календары Беларусі. Легендарная эпоха скандынаўскіх мараходаў цесна звязана з мінулым нашых зямель. Дзесяць стагоддзяў таму тут праходзіў вядомы шлях "з варагаў у грэкі", дзякуючы якому ўзніклі і квітнелі дзясяткі гарадоў, у тым ліку старажытныя Полацк і Віцебск, развіваліся гандаль і рамёствы, умацоўваліся культурныя сувязі з паўночнымі народамі. Не абышлося і без ваенных канфліктаў за права кантраляваць выгадную артэрыю… На фестываль у гонар гэтай эпохі і з'едуцца ўдзельнікі з розных краін. У праграме – рэканструкцыя гандлёвай кампаніі варажскіх купцоў, ваенныя спаборніцтвы і паядынкі вікінгаў, паходны лагер, дзе можна ўбачыць зброю, касцюмы і прадметы побыту вікінгаў. У горадзе майстроў адбудуцца майстар-класы па старадаўніх рамёствах, а на канцэртнай пляцоўцы сярод камянёў старажытнага кромлеха цэлы дзень будуць выступаць музыканты, спевакі і танцоры. Кульмінацыя фестывалю – аднаўленне абароны паселішча ад атрада воінаў з высадкай вікінгаў з баявога карабля дракара.

Калі: 13 жніўня
Дзе: Парк гісторыі Сула, в. Сула, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць

Свята агурка ў Шклове

Свята агурка ў ШкловеБеларуская "агурочная сталіца" – горад Шклоў – вядомы шчодрымі ўраджаямі і традыцыйным святам, якое на завяршэнне сезона збірае аматараў далікатэсаў з хрусткай агародніны. Тут можна пакаштаваць арыгінальныя стравы і запісаць эксклюзіўныя рэцэпты ад мясцовых гаспадынь, якія ўмеюць пячы аладкі і варыць варэнне з агуркоў, гатаваць фірменную шклоўскую "агурцоўку" і папулярны ў гарачыя летнія дні агурочны ліманад. Па традыцыі, гасцей сустракае галоўны герой свята Шклоўскі Агурок і запрашае наведаць свой домік у турысцка-экскурсійным комплексе "Казкі Лысай Гары". У праграме смачнага фэсту – тэатралізаванае шэсце, выступленні творчых калектываў, прэзентацыі падворкаў і дэгустацыя агурочных страў і напояў...

Калі: 13 жніўня
Дзе: г. Шклоў,  Магілёўская вобласць

Фестываль-злёт "Expedition-tour 2016"

Фестываль-злёт "Expedition-tour 2016"Фестываль-экспедыцыя збярэ каля 800 аматараў экстрэмальнага адпачынку з сямі краін блізкага і далёкага замежжа. Удзельнікаў злёту чакаюць прафесійныя спаборніцтвы па міні-футболе, пляжным футболе і валейболе, настольным тэнісе, бадмінтоне, дартсе, гіравым спорце, перацягванне каната, пабудова "пізанскай вежы" і вяровачная траса. У рамках мерапрыемства пройдуць прафесійныя спаборніцтвы на аквабайках "Кубак Балтыйскіх краін-2016", заезд на веласіпедах "Вела-Трофі" і гонкі на квадрацыклах "Квадра-Трофі". Акрамя таго, у праграме – кулінарны паядынак,  дэгустацыя страў "экспедыцыйнай" кухні, а таксама розныя забавы: школа этнічных барабанаў "Tekadum", катанне на лодках і катамаранах, атракцыёны, вяровачны гарадок, лучны цір, ёга, конкурсы і розыгрышы прызоў.   

Калі: 19 – 21 жніўня
Дзе: Мінская вобласць, Лагойскі раён, в. Акцябр, пікнік-атэль "Экспедыцыя"

Міжнародны фестываль "Беларускае лета – 2016"

Міжнародны фестываль "Беларускае лета – 2016"Міжнародны фестываль па спартыўнай чанбары (спочан) упершыню збярэ ў Віцебскай вобласці юных прадстаўнікоў японскага баявога майстэрства на бяспечных мячах з Еўропы, Азіі і Афрыкі. Спочан імкліва набірае папулярнасць у Беларусі: у 2014-м прадстаўніцтва Міжнароднай асацыяцыі спочан атрымала афіцыйную прапіску ў Віцебску, а ўжо ў 2015-м адкрыліся першыя школы ў Мінску, Брэсце і Магілёве. Акрамя дзіцяча- юнацкага турніру ў рамках праграмы адбудзецца міжнародны судзейскі семінар па правілах ISCA, а таксама майстар-класы вядучых трэнераў з Расіі, Італіі, Эстоніі, Японіі і Уганды. Акрамя таго, гасцей чакаюць культурныя мерапрыемствы – фестываль міфалогіі "У госці да Лепельскага Цмока" і "Яблычны Спас" у Шаркаўшчыне, а таксама касплей паводле матываў "Зорных войнаў".

Калі: 19 – 28 жніўня
Дзе: Віцебская вобласць, санаторый "Лясное", Докшыцкі раён

Фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі"

Фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі"Знакамітыя дрыбінскія валёнкі прыцягваюць у гарадок на Магілёўшчыне турыстаў, знатакоў унікальных промыслаў і калекцыянераў з усяго свету. І невыпадкова: старадаўнія традыцыі і сакрэтная мова мясцовых шапавалаў уключаны ў папярэдні Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Цэнтральнай пляцоўкай гэтага фестывалю стане горад майстроў, дзе будуць прадстаўлены беларускія народныя промыслы: ганчарная справа, бондарства і разьба па дрэве, салома- і бісерапляценне, ткацтва і вышыванне. Наведвальнікі змогуць навучыцца майстэрству шапавалаў, якія ствараюць мноства вырабаў з воўны – фірменныя валёнкі, шапкі-магеркі, рукавіцы і ўпрыгажэнні. Акрамя таго, гасцей чакаюць кірмаш сувеніраў, выстаўкі і майстар-класы, канцэрты фальклорнай музыкі…

Калі: 20 жніўня
Дзе: г.п. Дрыбін, Магілёўская вобласць
Даведацца падрабязней

Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў"

Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў"Знакаміты міжнародны фестываль па традыцыі збярэ гасцей з Беларусі, Літвы і Польшчы – краін, якія аб'ядноўвае інжынерная і турыстычная "жамчужына" Аўгустоўскі канал. Паблізу шлюза Дамброўка разгорнуцца канцэртныя пляцоўкі фальклорных калектываў, выстаўкі і рамесныя кірмашы, нацыянальныя падворкі з "рэстаранчыкамі" народнай кухні пад адкрытым небам. У рамках праграмы адбудзецца экстрэмальнае спаборніцтва па плаванні на самаробных суднах, удзельнікам якога трэба будзе пабудаваць плавальны сродак і праплыць на ім па канале. Журы ацэніць не толькі хадавыя якасці імправізаванага судна, але і яго знешні выгляд. Яшчэ адной незвычайнай забавай стане турнір па "балотным футболе": вельмі відовішчны, паколькі матчы праходзяць на гразевай пляцоўцы, залітай вадой.

Калі: 20 жніўня
Дзе: Гродзенская вобласць, Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка

III Міжнародны фестываль "У госці да Лепельскага Цмока"

III Міжнародны фестываль "У госці да Лепельскага Цмока"Фестываль міфалогіі, прысвечаны аднаму з самых пазнавальных сімвалаў Лепельшчыныцмоку, аб'яднае прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Індыі, Японіі і Кітая. Адкрые свята канцэрт "Музычны Алімп", дзе прагучаць вакальныя варыяцыі ў стылі этна-рок і этна-мадэрн ад вядомых беларускіх і латвійскіх калектываў ("Рэлікт", "Вурай", "Рокаш", "На Гуаль"). У гарадскім парку разгорнуцца тэматычныя зоны, што расказваюць аб культуры краін-удзельніц: рамесныя выстаўкі і гандлёвыя рады, майстар-класы народных майстроў і повараў, дэгустацыі нацыянальных страў, традыцыйныя песні і танцы. Незабыўным дзействам стане беларускі абрад "Розгары", у час якога дзяўчаты прыбіраюцца русалкамі і водзяць карагоды вакол вогнішча. Акрамя таго, сваю забаўляльную праграму прадставіць знакаміты баскетбольны клуб з міфічнай назвай "Цмокі".

Калі: 21 жніўня
Дзе: Віцебская вобласць, Лепель

Кветкавы фестываль-2016 у Жалудку

Кветкавы фестываль-2016 у ЖалудкуФестываль у беларускім гарадку Жалудок прадаўжае традыцыі еўрапейскіх майстроў садова-паркавага дызайну, якія ў разгар летняга сезона праводзяць сапраўдныя феерыі хараства. На адзін дзень яго вуліцы і двары ператворацца ў мастацкія палотны з "фарбамі" з жывых кветак, яркіх бутонаў і пялёсткаў, раслін у гаршчочках і кадушках, гарадскіх зялёных кустоў і дрэў, фруктовых садоў… У праграме – шматлікія конкурсы ("Кветкі каля дома", "Ландшафтны дызайн", "Міні-садок", "Мара калекцыянера"), фотавыстаўкі, прэзентацыі, модныя паказы "жывых убораў", майстар-класы дэкаратараў па стварэнні букетаў, кансультацыі фларыстаў і дызайнераў па афармленні інтэр'ераў з дапамогай кветкавых кампазіцый, выстаўкі-продажы работ майстроў народных промыслаў.

Калі: 21 жніўня
Дзе: г.п. Жалудок, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

"Анненскі кірмаш"-2016 у Зэльве

"Анненскі кірмаш"-2016 у ЗэльвеЗнакаміты "Анненскі кірмаш", які яшчэ ў XVIII стагоддзі здабыў славу аднаго з буйнейшых кірмашоў Еўропы і адроджаны ўжо ў наш час, зноў збірае гасцей у старадаўнім беларускім гарадку Зэльва. У першы дзень фестывалю на вадасховішчы Зальвянка пройдуць турнір рыбаловаў і дэгустацыі страў з рыбы, дэбютны конкурс пясочных фігур, шоу на воднай роўнядзі, спаборніцтвы па пляжным валейболе і кросфіце, вялікі канцэрт і пляжнае дыска. Яшчэ адна чаканая падзея – адкрыццё музейнага пакоя Анненскага кірмашу, дзякуючы якому стагоддзі таму Зэльва стала цэнтрам гандлю пародзістымі конямі з усяго свету. Галоўныя ўрачыстасці разгорнуцца ўжо ў цэнтры горада 27 жніўня. У праграме – тэатралізаванае шэсце, канцэрты, кірмашовыя рады і выстаўкі рамеснікаў, прэзентацыі аграсядзіб і бізнес-семінары, выстаўка-продаж коней і коннае шоу, семінар аб конегадоўлі ў Беларусі, прагулкі на павозках, канцэрт зорак эстрады і вогненнае шоу...

Калі: 26 – 27 жніўня
Дзе: г. Зэльва, Гродзенская вобласць

Канцэрт "Барочныя фантазіі"

Канцэрт "Барочныя фантазіі"Цудоўная эпоха барока пакінула прыкметны след у сусветнай літаратуры, архітэктуры, жывапісе і, вядома, музыцы XVII— XVIII стагоддзяў, спарадзіўшы такія шэдэўры, як фугі Іагана Себасцьяна Баха, хор "Алілуя" з араторыі "Месія" Георга Фрыдрыха Гендэля, "Поры года" Антоніа Вівальдзі, "Вячэрня" Клаўдзіа Мантэвердзі… Знатакі вечнай класікі змогуць атрымаць асалоду ад "барочных фантазій" у выкананні вядомага нямецкага саксафаніста Сцяпана Мішулы, выступаючага з Мюнхенскім сімфанічным аркестрам у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, і струннага праекта "Амадэус" пад кіраўніцтвам Настассі Дударавай. "Першай скрыпкай" стане Таццяна Лявіцкая. У праграме вечара прагучаць знакавыя творы вялікіх кампазітараў, сярод якіх Вівальдзі, Гендэль, Шнітке, Гайдн…      

Калі: 30 жніўня
Дзе: Мінск, КЗ "Верхні горад"

Ronald Baker у Мінску

Ronald Baker у МінскуЗорка джаза, паслядоўнік вялікіх маэстра Нэта Кінга Коўла, Дзюка Элінгтана і Кліфарда Браўна – амерыканскі спявак і трубач Рон Бейкер – атрымаў сусветную вядомасць у канцы мінулага стагоддзя, калі заснаваў групу "Ronald Baker Quintet". За сваю творчую кар’еру музыкант прыняў удзел у запісе больш як 50 альбомаў, сем з якіх займаюць высокія радкі ў чартах "Лепшыя альбомы сучаснага джаза", а яго хіт "Gee Baby, Ain't I Good To You?" лічыцца эталонам блюза. У Мінску легендарны Рон Бейкер разам з фартэпіянным "Пецярбург – Джаз Трыа" прадставіць праграму "Трыумф джаза", у якой прагучаць лепшыя інструментальныя кампазіцыі і песні з апошняга альбома "Celebrating Nat King Cole", выпушчанага ў 2014 годзе пры ўдзеле Парыжскага сімфанічнага аркестра.   

Калі, дзе:
30 жніўня
–  Мінск, Палац прафсаюзаў
31 жніўня – Палац Рэспублікі, Джаз-клуб Яўгена Уладзімірава

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі