Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "АРТ-астравы"-2016 на Камсамольскім возеры ў Мінску

"АРТ-астравы"-2016 на Камсамольскім возеры ў Мінску

24 Чэр 2016

Праект "АРТ-астравы", які ўпершыню адкрыўся летам 2015-га на самым вялікім востраве ў акваторыі мінскага Камсамольскага возера, ужо заваяваў папулярнасць у паклоннікаў сучаснага мастацтва і стаў найбуйнейшым у Беларусі "музеем" інсталяцый пад адкрытым небам. У мінулым годзе экспазіцыю, у якую ўвайшлі 14 творчых работ беларускіх дызайнераў і скульптараў, наведалі амаль 500 тысяч чалавек.

У будучым арганізатары плануюць стварыць гарадскі парк сучаснай скульптуры, а пакуль наведвальнікам новай выстаўкі, якая адкрылася 23 чэрвеня, прапануюць прайсці па цікавым маршруце і ўбачыць работы 16 беларускіх майстроў у розных напрамках contemporary art. Усяго ў "жывой" галерэі сабрана 15 эксклюзіўных арт-аб’ектаў, створаных са спалучэння розных матэрыялаў – дрэва, пластыку, металу... Вышыня некаторых з іх перасягае пяць метраў, а агульная вага дасягае 40 тон.
 
Асаблівую ўвагу прыцягваюць гіганцкія крылы-абдымкі з прутоў, беласнежныя коканы на дрэвах, трохколавы драўляны “веласіпед”, рознакаляровае "дрэва-лега" і шпакоўнік для думак. Менавіта тут, у самым “сэрцы” сталіцы, наведвальнікі могуць зрабіць падарожжа ў прасторы і часе, пабываць у абдымках прыроды, адчуць уплыў штучнага свету, а таксама паўдзельнічаць у "дарожным" квесце ад вядомага скульптара Канстанціна Селіханава і нават станцаваць з ценямі.

Фотакадры адкрыцця выстаўкі "АРТ-астравы"-2016 у Мінску – у галерэі Belarus.by…

На фота: арт-інсталяцыя Ігара Лявонцьева "Прэзумпцыя"

Фота: Аксана Манчук

"АРТ-астравы"-2016 на Камсамольскім возеры ў Мінску
"АРТ-астравы"-2016 на Камсамольскім возеры ў Мінску
"АРТ-астравы"-2016 на Камсамольскім возеры ў Мінску
"АРТ-астравы"-2016 на Камсамольскім возеры ў Мінску
"АРТ-астравы"-2016 на Камсамольскім возеры ў Мінску
1 2 3      Наступная