Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Nov 2017

Каляндар падзей у Беларусі: снежань 2017

Снежань 2017

Зіма ў БеларусіЗіма ў Беларусі

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"Арт-праект "Спадчына Беларусi. Да 950-годдзя Мiнска"

Калі: 15 чэрвеня 2017 года – чэрвень 2018 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Выстаўка "Скарбы Старажытнага Егіпта" ў Нацыянальным мастацкім музеі

 

Выстаўка "Скарбы Старажытнага Егіпта" ў Нацыянальным мастацкім музеі

Калі: 9 верасня – 10 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца больш

Выстаўка Аляксандра Васільева "Модны век" у МінскуВыстаўка Аляксандра Васільева "Модны век" у Мінску

Калі: 15 верасня 2017 – 10 студзеня 2018 года
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Праграма "Зоркі запальваюць" у Белдзяржцырку

 

Праграма "Зоркі запальваюць" у Белдзяржцырку

Калі: 30 верасня – 15 снежня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

 

Гастролі тэатра балета імя Якабсона ў Мінску

Легендарны харэаграфічны калектыў з больш як паўвекавой гісторыяй, лаўрэат прэмій "Залатая маска" і "Залаты сафіт" – Санкт-Пецярбургскі акадэмчны тэатр балета – заснаваны выдатным балетмайстрам ХХ стагоддзя Леанідам Якабсонам. Менавіта ён, майстар мініяцюры, харэограф-імправізатар і паслядоўнік знакамітага рэфарматара Міхаіла Фокіна, стаў ініцыятарам вяртання ў балетны тэатр танцавальнай пластыкі, пашырыўшы яе стылявыя і жанравыя магчымасці. Сёння балетная трупа ў лепшых традыцыях рускай школы прадаўжае аднаўляць і паказваць у розных краінах як шэдэўры сусветнай класікі, так і аўтарскія мініяцюры свайго майстра. На мінскай сцэне напярэдадні зімовага сезона артысты прадставяць, бадай што, самыя рамантычныя і маляўнічыя спектаклі свайго рэпертуару, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай класікі – балеты "Спячая прыгажуня" і "Жызэль".

Балет "Жызэль" – 1 снежня, Мінск, Палац Рэспублікі.

Выстава "Мастацтва намадаў Вялікага стэпу" ў НММ

Выстава "Мастацтва намадаў Вялікага стэпу" ў НММУнікальная выстава, прысвечаная культурнай спадчыне Вялікага стэпавага пояса Еўразіі ранняга жалезнага веку, разгорнецца ў зале Усходу Нацыянальнага мастацкага музея – буйнейшай скарбніцы Беларусі. Экспазіцыю "Мастацтва намадаў Вялікага стэпу" – а гэта каля 150 старажытных артэфактаў VII–III стагоддзяў да нашай эры – беларускія знатакі ўбачаць першымі ў рамках міжнароднага праекта "Шэсце Залатога чалавека па музеях свету". Асаблівай увагі заслугоўваюць арыгінальныя элементы касцюма з грабніцы сакскага цара, адкрытай у 1969 годзе ў час экспедыцыі пад Алматы вядомага археолага Кемаля Акішава. Усяго ж у пахавальнай камеры "залатога чалавека", а цяпер – аднаго з сімвалаў Казахстана, вучоныя знайшлі 4800 упрыгажэнняў, што па багацці ўбрання ўступае толькі грабніцы фараона Тутанхамона...

Калі: 2 – 28 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Міжнародны джаз-2017: Ark Ovrutski New York Quartet і Myron Walden у Мінску

Міжнародны джаз-2017: Ark Ovrutski New York Quartet і Myron Walden у МінскуПраект "Міжнародны джаз у Мінску" завершыць музычны сезон-2017 канцэртам сучасных нью-ёркскіх зорак – вядомага калектыву Ark Ovrutski New York Quartet, які прадставіць новую праграму "On The Way" пры ўдзеле ўладальніка прэміі "Грэмі", саксафаніста, кампазітара і аранжыроўшчыка Майрана Уолдэна. Гісторыя яго поспеху пачалася яшчэ ў 12-гадовым узросце ў Нью-Ёрку, дзе Уолдэн вучыўся ў Гарлемскай школе мастацтваў і наведваў урокі легендарных Юсефа Лаціфа і Дональда Бёрда. Сёння ў творчым багажы – 10 аўтарскіх альбомаў і 31 пласцінка, запісаная сумесна з сусветнымі зоркамі джаза, сярод якіх Нэт Эдэрлі, Джон Хендрыкс, Джымі Коб, Уінтан Марсаліс, Джо Уільямс, Сэсіл Пэйн.

Калі, дзе:
2 снежня
– Гомель, Палац культуры чыгуначнікаў
3 снежня – Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Вялікая зала

"Песня года"-2017 у Мінску

"Песня года"-2017 у Мінску"Песня года", якая выходзіць у эфір з 1971-га, ужо даўно стала прызнаным знакам якасці ў савецкім, а потым расійскім і беларускім шоу-бізнесе. У 2016-м у гонар 45-гадовага юбілею грандыёзнае шоу ўпершыню адбылося на буйнейшай канцэртнай пляцоўцы Беларусі – "Мінск-Арэне". У гэтым годзе праект таксама збярэ вядомых выканаўцаў расійскай і беларускай эстрады. Сярод іх – Філіп Кіркораў, Ірына Алеграва, Валерый Лявонцьеў, Паліна Гагарына, Мікалай Баскаў, Аліна Аўгуст, Валерыя, Сяргей Лазараў, Крысціна Арбакайтэ, Макс Барскіх, Алена Цемнікава, ALEKSEEV, Ірына Дубцова, група BURITO, НЮША... Лепшыя песні-2017 прагучаць у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка Віктара Бабарыкіна.

Калі: 3 снежня
Дзе: "Мінск-Арэна"

Cара Брайтман і група GREGORIAN у Мінску

Cара Брайтман і група GREGORIAN у МінскуЛегендарная брытанская спявачка і актрыса Сара Брайтман з'яўляецца адной з самых папулярных і прадаваемых выканаўцаў сапрана ў свеце (яе дыяпазон – тры актавы) і заснавальніцай стылю "класічны красовер", які праклаў музыцы з філармоній і кансерваторый шлях на сцэну вялікіх залаў і стадыёнаў. У рамках еўрапейскага туру ROYAL CHRISTMAS GALA Сара Брайтман упершыню выступіць у Мінску з нямецкім калектывам GREGORIAN, які вядомы выкананнем у манаскіх сутанах поп- і рок-кампазіцый у стылі, што імітуе грыгарыянскія распевы. Меламанаў чакае прэзентацыя творчага эксперымента спявачкі, якая выступала з Пласіда Дамінга і Хасэ Карэрасам, удзельнічала ў мюзікле "Прывід оперы" і двойчы выконвала гімн Алімпійскіх гульняў, а таксама хору, здольнага ператварыць Rammstein у лірычныя спевы.

Калі: 3 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

XIX Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага ў Віцебску

Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага ў ВіцебскуАдзіны камерна-музычны фестываль Беларусі ў 19-м па ліку сезоне адзначае 115-годдзе свайго заснавальніка – выдатнага крытыка 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя Івана Салярцінскага. Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця пройдзе канцэрт-прысвячэнне маэстра ад выкладчыкаў і навучэнцаў Віцебскага музычнага каледжа, XIX Навуковыя чытанні і іншыя мерапрыемствы. Ганаровае права прадставіць нацыянальнае мастацтва на цырымоніі адкрыцця атрымаў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Прадоўжыць фестывальны марафон вечар рускай музыкі, у якім выступяць народны артыст Расіі Максім Фядотаў і заслужаная артыстка Расіі Галіна Пятрова, і канцэрт "On The Dancefloor" ад нямецкага ансамбля салістаў SPARK, а на заканчэнне ансамбль "Класік-Авангард" прадставіць творчую праграму, прысвечаную 130-годдзю Марка Шагала.

Калі: 4 – 17 снежня
Дзе: Мінск, Віцебск, Віцебскі дзяржаўны музычны каледж, Віцебская абласная філармонія

Аркестр ''МЕТАМАРФОЗА'': канцэртная праграма ''Калядныя зоркі''

Аркестр ''МЕТАМАРФОЗА'': канцэртная праграма ''Калядныя зоркі''Заснаваны ў 2015-м беларускі струнны аркестр "Метамарфоза" пад кіраўніцтвам Паўла Любамудрава ўпершыню выступіць з новай праграмай "Калядныя зоркі", прымеркаванай да аднаго з галоўных і, бадай, самых любімых свят хрысціянскага календара. Напярэдадні зімовых канікулаў-2017 паклоннікі жывой музыкі акунуцца ў асаблівую атмасферу чакання цуду і чарадзейства пад мелодыі сусветнай класікі: "Рамэа і Джульету" Чайкоўскага, "Іспанскае Капрычыа" і "Шэхеразаду" Рымскага-Корсакава, "Ноч на Лысай Гары" Мусаргскага... А на заканчэнне вечара адбудзецца прэм'ера сімфанічнай паэмы ўдзельніцы конкурсу Eurovision-2016 – маладога беларускага кампазітара Настассі Бяндзерскай.

Калі: 12 снежня
Дзе: Мінск, Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў, Тэатральная зала

VIII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

Мінскі міжнародны Калядны оперны форумКалядны оперны форум збярэ на сцэне Вялікага тэатра Беларусі вядомых артыстаў, музыкантаў, рэжысёраў, імпрэсарыа, дырэктараў тэатраў і агенцтваў з усяго свету. Паклоннікаў класікі чакаюць гучныя прэм'еры, музычныя вечары і лепшыя спектаклі, галоўныя партыі ў якіх выканаюць вядучыя салісты сцэн Беларусі, Расіі, Польшчы, Арменіі, Казахстана, Азербайджана... Галоўнай інтрыгай форуму стане ўжо IV Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў, на які заяўлена больш за 220 маладых выканаўцаў з розных краін. Пераможцу музычнага марафону экспертнае журы аб'явіць у час гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, у якім прымуць удзел знакамітыя артысты і лаўрэаты мінулых гадоў. Чакаецца, што па выніках Каляднага конкурсу ў Мінску многія маладыя артысты атрымаюць запрашэнні ў вядучыя оперныя тэатры і кампаніі свету...

Калі: 15 – 22 снежня; 14 – 20 снежня (конкурс вакалістаў)
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі

15 снежня

Прэм'ера оперы "Чароўная флейта" Вольфганга Амадэя Моцарта, рэжысёр-пастаноўшчык – прафесар Ханс-Ёахім Фрай. Дырыжор – Вільгельм Кайтэль (Германія). Салісты – пераможца міжнароднага конкурсу BBC у Кардыфе "Спявак сусвету" двойчы лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" Надзея Кучар, Андрэй Валенцій (Зарастра), Юрый Гарадзецкі (Таміна), Ірына Кучынская (Паміна).

16 снежня

Опера "Сельскі гонар" італьянскага кампазітара П'етра Масканьі ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра Вялікага тэатра – Міхаіла Панджавідзэ. У ролях: Кацярына Галаўлёва (Сантуца), Станіслаў Трыфанаў (Альфіа), Крыскенція Стасенка (Лола), Турыду – заслужаны артыст Расіі Ахмед Агадзі (Марыінскі тэатр).

18 снежня

Опера "Кармэн" – Падляская опера і філармонія (Польшча). Вядучыя партыі – Аксана Волкава (Кармэн), салісты опернай трупы Падляскай оперы і філармоніі.

21 снежня

Прэм'ера драмы "Травіята" Джузэпэ Вердзі ў пастаноўцы латвійскага рэжысёра Андрэйса Жагарса. Галоўныя партыі выканаюць: Аляксандр Міхнюк (Альфрэд), Уладзімір Пятроў (Жэрмон), Кацярына Міхнавец (Флора), Надзея Паўлава (Віялета Валеры).

22 снежня

Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы пры ўдзеле сусветна вядомых выканаўцаў, лаўрэатаў Мінскага конкурсу вакалістаў мінулых гадоў і трыумфатараў конкурсу-2017.

Ніно Катамадзэ & INSIGHT у Мінску

Ніно Катамадзэ & INSIGHT у МінскуГрузінская джазавая зорка Ніно Катамадзэ і група Insight вяртаюцца ў Мінск з новай шоу-праграмай The Best. Са сцэны Prime Hall прагучаць лепшыя хіты спявачкі за ўсю творчую дзейнасць, у тым ліку з апошняга, 8-га па ліку, альбома YELLOW, запісанага ў 2016-м у берлінскай TRIXX Studios. Музыка гэтага яркага творчага тандэма вызначаецца асаблівай філасофіяй, глыбінёй і непаўторным гучаннем. Візітная картка Ніно Катамадзэ & INSIGHT – арыгінальны мікс адразу некалькіх музычных напрамкаў: джаза, рока, блюза і, вядома, аўтэнтычных грузінскіх мелодый.

Калі: 17 снежня
Дзе: Мінск, Prime Hall

Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль "Скокі"-2017

Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль "Скокі"Ваенна-гістарычны фестываль у вёсцы Скокі, прысвечаны баявым дзеянням на Усходнім фронце 1914-1918 гадоў і 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны, стартуе з міжнароднай канферэнцыі "Вялікая еўрапейская вайна на тэрыторыі Беларусі", якая збярэ гісторыкаў, краязнаўцаў і публіцыстаў з Беларусі, Расіі, Польшчы. Месца правядзення выбрана невыпадкова: на працягу двух гадоў у родавым маёнтку сям'і Нямцэвічаў знаходзілася стаўка Леапольда Баварскага, які камандаваў Усходнім германскім фронтам. Менавіта тут 15 снежня 1917 года адбылося падпісанне ваеннага перамір'я, а пазней пачаліся перагаворы аб заключэнні Брэсцкага міру, які ў выніку быў падпісаны ў сакавіку 1918-га ў Брэсцкай крэпасці. Кульмінацыяй фестывалю стане захапляльная рэканструкцыя зімовых баёў 1916-1917 гадоў, у якой прымуць удзел каля 100 прадстаўнікоў беларускіх, расійскіх і польскіх клубаў.

Калі: 15 – 17 снежня
Дзе: Брэсцкая вобласць, в. Скокі, гісторыка-мемарыяльны музей "Сядзіба Нямцэвічаў"

Джазавы мост-2017 у Мінску: YOTAM SILBERSTEIN і Apple tea

Джазавы мост-2017 у Мінску: YOTAM SILBERSTEIN і Apple teaУ рамках праекта "Джазавы мост: Беларусь – Ізраіль" у Мінску выступіць адзін з самых яркіх музыкантаў нашага часу гітарыст Ётам Сільберстайн, які яшчэ ў 20 гадоў на радзіме быў прызнаны "Лепшым джазавым музыкантам года", а потым у 2005-м атрымаў стыпендыю ад прэстыжнай "New School" і пераехаў у Нью-Ёрк. Вельмі хутка яму ўдалося заняць сваё месца сярод джазавай эліты "Вялікага яблыка", выступаючы на адной сцэне з такімі легендамі, як Джон Пацітучы, Маркус Мілер, Джэймс Мудзі... Сёння творчы багаж Сільберстайна – гэта 5 сольных альбомаў і мноства сумесных праектаў з зоркамі сусветнага джаза. У беларускай сталіцы гітарыст-віртуоз выступіць на сцэне Тэатра імя Максіма Горкага разам з адным з вядучых джазавых калектываў краіны лаўрэатам міжнародных фестываляў – групай "Apple Tea".

Калі: 18 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі