Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2017

Каляндар падзей у Беларусі: сакавік 2017

Выстаўка "Радзівілы: лёсы краіны і роду" ў МінскуВыстаўка "Радзівілы: лёсы краіны і роду" ў Мінску

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая 2016 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Праграма "Шоу гіганцкіх фантанаў. Дзіўны горад" у Белдзяржцырку

Праграма "Шоу гіганцкіх фантанаў. Дзіўны горад" у БелдзяржцыркуНовая праграма "Шоу гіганцкіх фантанаў. Дзіўны горад" адкрывае цыркавы сезон-2017 і запрашае атрымаць асалоду ад хараства больш як 600 маляўнічых фантанаў з лазернай інсталяцыяй, што ўздымаюцца з самага сэрца манежа на вышыню 18 м, а таксама захапляючымі нумарамі сусветных зорак. Прэм’ера адзінага ў свеце гастралюючага цырка са спяваючымі фантанамі адбылася ў Мінску яшчэ ў 2015 годзе і сваёй неардынарнасцю заваявала сімпатыі нават самых патрабавальных гледачоў. У гэтай праграме выступяць эквілібрысты на штэйн-трапе, паветраныя канатаходцы, акрабаты на батуце, гімнасты на рамянях, жанглёры, а таксама дрэсіраваныя мядзведзі, малпачкі, каты і, вядома, клоўнскі дуэт "Долі і Даміно" ў выкананні выдатных майстроў – заслужаных артыстаў Расіі Лады і Аляксандра Сарнацкіх.

Калі: 4 лютага – 30 красавіка 
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Выстаўка "Радзівілы: лёсы краіны і роду" ў Мінску

Выстаўка "Радзівілы: лёсы краіны і роду" ў МінскуУнікальны праект "Радзівілы: лёсы краіны і роду" – зварот да мінулага ўсёй нацыі праз вельмі багатую сямейную гісторыю адной з самых старажытных і ўплывовых княжацкіх дынастый Еўропы. Экспазіцыя аб'яднала жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, мастацкія тканіны і медалі з прыватнай калекцыі нашчадка знакамітага роду па Шыдлавецкай лініі, што бярэ пачатак ад Мікалая Радзівіла Чорнага, – князя Мацея Мікалая Радзівіла, арыстакрата, прадпрымальніка і грамадскага дзеяча. Наведвальнікі ўбачаць галерэю вобразаў выдатных дзеячаў на палотнах, створаных вядомымі еўрапейскімі майстрамі, многія з якіх захаваліся ў адзіным экзэмпляры, а таксама карціны са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, якія яшчэ да 1939 года захоўваліся ў фамільнай рэзідэнцыі Радзівілаў – Нясвіжскім палацы.

Калі: 15 лютага – 16 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Выстава Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Мінску

Выстава Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў МінскуБуйнейшая галерэя краіны запрашае знатакоў мастацтва на выставу, прысвечаную 145-годдзю з дня нараджэння аднаго з самых вядомых беларускіх пейзажыстаў першай паловы ХХ стагоддзя, заснавальніка мемарыяльнага пейзажу – народнага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. У юбілейную экспазіцыю ўвайшлі самыя знакавыя палотны майстра з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея: сёння яна налічвае больш як 460 эцюдаў і завершаных карцін, напісаных у розныя перыяды жыцця Бялыніцкага-Бірулі. Асаблівай увагі заслугоўваюць лёгкія, паўпразрыстыя, глыбока лірычныя работы з мемарыяльнага цыкла 1930-40-х гадоў – "Горкі Ленінскія", "Любімая алея Ільіча" і "Пушкінскія месцы", а таксама пейзажы любімай дачы мастака "Чайкі" і яе наваколля...

Калі: 16 лютага – 14 сакавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Уладзімір Мулявін. Спадчына вялікага маэстра" ў Мінску

Выстаўка "Уладзімір Мулявін. Спадчына вялікага маэстра" ў МінскуЛегендарны пясняр народны артыст СССР і Беларусі Уладзімір Мулявін увайшоў у гісторыю сусветнай музыкі ХХ стагоддзя як таленавіты кампазітар, самабытны выканаўца, заснавальнік і мастацкі кіраўнік аднаго з самых папулярных фольк-рок калектываў – ВІА "Песняры". У гонар 75-гадовага юбілею маэстра на працягу ўсяго мінулага года ў розных гарадах Беларусі і за мяжой праходзілі яркія музычныя падзеі, прэзентацыі, сустрэчы, але жыццё Мулявіна і творчая гісторыя яго "Песняроў" прадаўжаюць здзіўляць новымі інтрыгуючымі старонкамі. У пачатку 2017-га эксклюзіўны выставачны праект у Мінску прадставіў паклоннікам "беларускіх бітлоў" свет закулісся легендарнага ВІА. У прыватнасці, тут можна прасачыць захапляльны працэс стварэння сцэнічных касцюмаў, удзел у якім прымаў і сам Мулявін: у экспазіцыю ўвайшлі і арыгінальныя касцюмы, што стваралі непаўторныя вобразы "Песняроў", і 17 эскізаў, падрыхтаваных для канцэртных выступленняў ансамбля. Эксклюзіў выстаўкі – нотныя рукапісы, фатаграфіі, афішы і, бадай, самы "душэўны" рарытэт – любімая двухгрыфавая гітара Уладзіміра Мулявіна, якая запомнілася паклоннікам дзякуючы віртуознай ігры знакамітага ўладальніка.

Калі: 22 лютага – 9 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Выстаўка тартоў кандытара Рэната Агзамава

Выстаўка тартоў кандытара Рэната АгзамаваВядомы кандытар і заканадаўца моды ў свеце тартоў Рэнат Агзамаў – майстар міжнароднага класа, уладальнік шматлікіх узнагарод і тытулаў, сярод якіх чэмпіён Расіі і прызёр чэмпіянату свету па кандытарскім майстэрстве, член Алімпійскай зборнай і савета Гільдыі шэф-повараў Расіі. Сёння без яго салодкіх шэдэўраў, якія хутчэй нагадваюць творы мастацтва, не абыходзяцца многія знакавыя мерапрыемствы расійскіх знакамітасцей. У Мінску Рэнат Агзамаў упершыню прадставіць выстаўку сваіх работ, агульная вага якiх звыш 2 тон, а вышыня некаторых тартоў-гігантаў дасягае 2 метры! У рамках выстаўкі адбудзецца семінар "Інтэлектуальны кандытар", дзе вядомы майстар падзеліцца сваімі ведамі аб прадуктах, што складаюць аснову кандытарскага вырабу, а таксама сакрэтамі стварэння аўтарскіх шэдэўраў.

Калі: 3 сакавіка – 2 красавіка
Дзе: Мінск, ГЗЦ Galleria

Джазавая зорка Кевін Махогані (Kevin Mahogany) у Мінску

Джазавая зорка Кевін Махогані (Kevin Mahogany) у МінскуПраект "Міжнародны джаз у Мінску" прадаўжае серыю канцэртаў сусветных зорак: пасля паспяховага дэбюту амерыканскага спевака, гітарыста і кампазітара Алана Харыса ў беларускай сталіцы адбудзецца канцэрт Кевіна Махогані – джазавага вакаліста нумар адзін у свеце, на думку слухачоў і аўтарытэтных музычных выданняў. Шырокую вядомасць яму прынесла выпушчаная ў 1996 годзе пласцінка, названая па імені – "Kevin Mahogany". За ёй адбыліся знакавыя падзеі: запіс саўндтрэка да фільма Роберта Олтмана "Kansas City" і выступленне ў Карнегі-холе ў рамках праекта "Eastwood After Hours" знакамітага акцёра і рэжысёра Клінта Іствуда. У мінскім канцэрце прагучаць кампазіцыі з альбомаў Кевіна Махогані і рэпертуару карыфеяў сусветнага джаза – Ната Кінга Кола, Джоні Хартмана, Эдзі Джэферсана, Джо Уільямсa і, зразумела, сусветна вядомыя рамантычныя балады: My Funny Valentine, My One And Only Love, Sophisticated Lady, Nature Boy, Teach Me Tonight, I'll Never Stop Loving You...

Калі: 5 сакавіка
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Вялікая зала

Мінскі вясенні фестываль танга (Minsk Spring Tango Festival 2017)

Мінскі вясенні фестываль танга (Minsk Spring Tango Festival 2017)Адзін з буйнейшых форумаў аргенцінскага танга ў Еўропе штогод збірае ў беларускай сталіцы каля 300 прафесійных выканаўцаў і танцораў-аматараў з 20 краін свету. У гэтым годзе Мінскі вясенні фестываль танга парадуе паклоннікаў грацыёзнага і страснага танца, што зарадзіўся ў трушчобах Буэнас-Айрэса, насычанай праграмай і цікавымі сустрэчамі з майстрамі сусветнага ўзроўню. Дзённыя і начныя мілонгі па традыцыі разбавяцца вольным адпачынкам на прэ- і афтэр-паці, а таксама майстар-класамі прызнаных замежных інструктараў – стваральнікаў уласных школ танга, сярод якіх і танцоўшчык міжнароднага класа Эміліа Карнэха. Кульмінацыяй стане суботняя Гранд-мілонга, якая пройдзе пад акампанемент пачэснага госця форуму – расійскага квартэта Orquesta Pasional.

Калі: 10 – 12 сакавіка
Дзе: Мінск, Чыжоўка-Арэна

Рэспубліканскі турнір кандытарскага майстэрства CandyBattle

Рэспубліканскі турнір кандытарскага майстэрства CandyBattleРэспубліканскі турнір CandyBattle ўпершыню збярэ ў Мінску больш за 500 кандытараў самых прэстыжных у краіне атэляў, рэстаранаў і кафэ, хлебазаводаў і пякарань, гіпермаркетаў і гандлёвых рытэйлераў, а таксама прадстаўнікоў малога бізнесу і індывідуальных майстроў-кандытараў. Прафесійнае журы ўзначаліць вядомы расійскі кандытар Рэнат Агзамаў. Разам з калегамі па судзействе ён выбера 11 лепшых работ у наступных намінацыях: эксклюзіўны вясельны торт, цукровыя кветкі, вырабы з шакаладу, 3D-торт, вырабы з марцыпана, мастацкая кампазіцыя з цеста і традыцыйны хлеб, пасцілаж, работы з карамелі, дэсерты, карвінг і candy-бар. Пераможцу кандытарскага паядынку дастанецца галоўны прыз турніру – паездка на дваіх на Кубак свету па кулінарным майстэрстве-2017 у Люксембургу.

Калі: 11 – 12 сакавіка
Дзе: Мінск, Прэзідэнт-атэль

Беларускі абрад "Гуканне вясны"

Беларускі абрад "Гуканне вясны"Знакаміты беларускі музей-скансэн у вёсцы Азярцо 18 сакавіка запрашае гасцей на адзін з самых старажытных і прыгожых народных абрадаў – "Гуканне вясны". Цэлы дзень на свяце ў жывым выкананні будуць гучаць самабытныя песні, якія ў народзе называюць вяснянкамі. У даўнія часы з надыходам цяпла людзі пачыналі асаблівымі працяжнымі мелодыямі і сімвалічнымі словамі клікаць вясну і яе верных спадарожнікаў – птушак. Госці гэтага знакамітага свята-абраду змогуць акунуцца ў атмасферу старажытных звычаяў, паслухаць выступленні фальклорных калектываў, прыняць удзел у народных гульнях, забавах і карагодах, паназіраць за спальваннем кола на рацэ, стварыць уласных птушак з саломы, паперы і цеста і, вядома ж, прадэгуставаць вельмі смачныя беларускія пачастункі.

Калі: 18 сакавіка
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту

Прэм’ера мюзікла Кіма Брэйтбурга "Джэйн Эйр"

Прэм’ера мюзікла Кіма Брэйтбурга "Джэйн Эйр"Пасля гучнага поспеху тэатральных праектаў на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра "Блакітная камея" і "Дуброўскі", а таксама нядаўняга мюзікла-комікса "Казанова" – знакаміты кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Кім Брэйтбург прадставіць у Мінску  прэм'еру мюзікла "Джэйн Эйр" па матывах сусветна вядомага рамана англійскай пісьменніцы Шарлоты Бронтэ. Кранальная гісторыя, пастаўленая на лібрэта паэта Карэна Кавалерана, расказвае пра няпросты лёс дзяўчыны-сіраты, якая, нягледзячы на нягоды, знайшла шчасце побач са сваім каханым – сэрам Эдвардам Рочэстэрам. Гледачоў чакае відовішчны, дынамічны спектакль з рамантычным сюжэтам і музычнымі і танцавальнымі нумарамі, якія паставіла жонка маэстра – вядомы харэограф Валерыя Брэйтбург.

Калі: 19 сакавіка
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

"Celentano Tribute Show" у Мінску

"Celentano Tribute Show" у МінскуЗорка італьянскай музыкі, кампазітар, акцёр і рэжысёр Адрыяна Чэлентана за сваю кар'еру выпусціў 41 альбом агульным тыражом 150 мільёнаў і зняўся больш як у 40 карцінах, сярод якіх іскрамётныя камедыі "Утаймаванне свавольніка", "Блеф", "Бінга-Бінга" і інш. За незвычайную манеру рухацца на сцэне яго нават празвалі "Molleggiato" – "увесь на спружынах". У сучасным "Трыб'ют-шоу Адрыяна Чэлентана", які заваяваў папулярнасць у розных краінах свету, неверагодны "двайнік" Маўрыцыа Швайцэр з дакладнасцю да самых дробязей узнаўляе сцэнічны вобраз і манеру выканання Чэлентана. У беларускай сталіцы артыст выступіць з новай праграмай, у якую ўвайшлі лепшыя кампазіцыі легенды італьянскай эстрады 1970-80-х, сярод якіх, вядома, і лірычныя балады – Susanna, Confessa, Il Tempo Se Ne Va, Soli, Amore No...

Калі: 19 сакавіка
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

ХII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt. кантакт" у Магілёве

ХII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt. кантакт" у МагілёвеМіжнародны тэатральны форум М@rt. кантакт за больш як дзясятак гадоў стаў адной з самых знакавых культурных падзей Беларусі. У гэтым годзе ў горад на Дняпры прыедуць 20 калектываў з 10 краін, сярод якіх Расія, Украіна, Літва, Польшча, Грузія, Арменія, Казахстан і – упершыню – Аўстрыя і ЗША. На працягу тыдня жыхары і госці Магілёва ўбачаць 22 класічныя і сучасныя пастаноўкі. Магілёўскі абласны драматычны тэатр пакажа прэм'еру монаспектакля "Сіняя-сіняя" маладога рэжысёра Ігара Казакова паводле п'есы беларускага класіка ХХ стагоддзя Уладзіміра Караткевіча. Галоўную ролю выканае лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2016 года Мікалай Сцешыц. Па ўжо існуючай традыцыі журы заменяць маладыя эксперты, а прэс-канферэнцыі і абмеркаванні спектакляў пройдуць у фармаце творчых сустрэч удзельнікаў фестывалю, гледачоў, крытыкаў і прадстаўнікоў СМІ.

Калі: 21 – 27 сакавіка
Дзе: Магілёў, Магілёўскі тэатр лялек, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, КЗ "Магілёў", Музей этнаграфіі

XXVI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Horeca. RetailTech"

XXVI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Horeca. RetailTech"Міжнародная выстаўка найноўшых тэндэнцый у сферы рэстараннага і гасцінічнага бізнесу, грамадскага харчавання і гандлёвых тэхналогій "HoReCa. RetailTech", якая праводзіцца з 1992 года, адзначана знакам якасці Міжнароднага Саюза Выставак і Кірмашоў СНД і краін Балтыі. У гэтым годзе буйнейшая падзея індустрыі гасціннасці Беларусі аб'яднае кіраўнікоў, дырэктараў і ўладальнікаў кафэ, спецыялістаў харчовых вытворчасцей і тэхнолагаў, шэф-повараў, барменаў і менеджараў гандлёвых сетак. У цэнтры ўвагі – актуальныя трэнды галіны харчавання, айчынныя і еўрапейскія тэхналогіі, сакрэты эфектыўнага кіравання, матывацыі і сэрвісу. У праграме – міжнародныя канферэнцыі, круглыя сталы, прэзентацыі, майстар-класы і семінары, дэгустацыі, а таксама выстаўка барнай індустрыі "Minsk Spirited Bar Show".

Калі: 21 – 23 сакавіка
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

Нацыянальны балет Грузіі "Сухішвілі" ў Беларусі

Нацыянальны балет Грузіі "Сухішвілі" ў БеларусіГрузінскі балет "Сухішвілі", які нярэдка называюць "восьмым цудам свету", быў першым у гісторыі ансамблем народнага танца, што выступіў на сцэне міланскага "Ла Скала". Менавіта яму ўдалося пабіць рэкорд знакамітага Энрыке Каруза (11 разоў) па падняцці заслоны аднаго з буйнейшых сусветных тэатраў – усяго 14 разоў! Артысты "Сухішвілі" пакарылі "Метраполітэн-опера", "Брадвей", "Альберт-Хол" і яшчэ дзясяткі лепшых пляцовак свету, заваявалі свет дзякуючы незвычайнаму спалучэнню нацыянальных традыцый танца і фальклору Грузіі, энергетыкі артыстаў і найноўшых тэхналогій. Сёння ў склад ансамбля ўваходзяць 500 танцораў. У новай праграме на некалькіх пляцоўках Беларусі гледачы ўбачаць лепшыя нумары за ўсю гісторыю легендарнага балета, якім на гэты момант кіруе ўжо трэцяе пакаленне дынастыі Сухішвілі-Рамішвілі.

Калі, дзе:

23 сакавіка – Гомель, ГКЦ "Гомель"
24 сакавіка – Мінск, Палац Рэспублікі
25 сакавіка – Брэст, ДК Прафсаюзаў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі