Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Крс 2017

Каляндар падзей у Беларусі: май 2017

Міжнародная cпецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

Міжнародная cпецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая 2016 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Выстаўка сучаснага мастацтва "Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала"

Выстаўка сучаснага мастацтва "Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала"

Панараму сучаснага беларускага мастацтва прадставіць выставачны праект, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння знакамітага ўраджэнца Віцебска – аднаго з найярчэйшых прадстаўнікоў мастацкага авангарда ХХ стагоддзя Марка Шагала. У маштабную экспазіцыю ўвайшлі разнажанравыя творы (жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладная творчасць) вядомых айчынных і замежных мастакоў, удзельнікаў шагалаўскіх пленэраў, а таксама студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Дапоўняць выстаўку работы 68 фіналістаў першага ў гісторыі конкурсу на атрыманне Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва-2017. Журы вызначыць пераможцаў у 10 намінацыях: манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, арт-дызайн, фатаграфія, навацыя, крытыка і мастацтвазнаўства…

Калі: 18 красавіка – 21 мая
Дзе: Мінск, Рэспубліканская мастацкая галерэя "Палац мастацтваў", Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў
Даведацца падрабязней

Міжнародная выстаўка "Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стагоддзя"

Міжнародная выстаўка "Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стагоддзя"

Маштабны міжнародны праект, падрыхтоўка якога заняла два гады, аб’яднаў буйнейшыя  галерэі Беларусі, Літвы і Швецыі – Нацыянальны гістарычны музей, Рэгіянальны музей Біржайскага краю "Селла" і Музей арміі (Стакгольм). Дэвіз "Ultima ratio regum" выбраны не выпадкова: менавіта вайна лічылася апошнім довадам у міждзяржаўных  спрэчках, а гэты надпіс захаваўся на французскіх гарматах яшчэ з часоў Людовіка ХІІІ. Наведвальнікі Мірскага замка зробяць падарожжа ў эпоху Паўночных войнаў, якія ў сярэдзіне XVII – пачатку XVIII стагоддзяў разгарнуліся ў цэнтры Еўропы і ўцягнулі такія магутныя дзяржавы як Рэч Паспалітая, Швецыя і Расія. У экспазіцыі прадстаўлены гравіраваныя партрэты, планы, карты, манеты, медалі і ваенныя харугвы, сярод якіх асаблівае месца займае харугва гетмана Крыштофа Радзівіла.

Калі: 21 красавіка – 24 верасня
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак

Выстаўка "Радзівілы: лёсы краіны і роду" ў Гомелі

Выстаўка "Радзівілы: лёсы краіны і роду" ў Гомелі

Унікальны праект "Радзівілы: лёсы краіны і роду" – зварот да мінулага ўсёй нацыі праз вельмі багатую сямейную гісторыю адной з самых старажытных і ўплывовых княжацкіх дынастый Еўропы. Экспазіцыя аб'яднала жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, мастацкія тканіны і медалі з прыватнай калекцыі нашчадка знакамітага роду па Шыдлавецкай лініі, што бярэ пачатак ад Мікалая Радзівіла Чорнага, – князя Мацея Мікалая Радзівіла, арыстакрата, прадпрымальніка і грамадскага дзеяча. Наведвальнікі ўбачаць галерэю вобразаў выдатных дзеячаў на палотнах, створаных вядомымі еўрапейскімі майстрамі, многія з якіх захаваліся ў адзіным экзэмпляры, а таксама карціны са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, якія яшчэ да 1939 года захоўваліся ў фамільнай рэзідэнцыі Радзівілаў – Нясвіжскім палацы.

Калі: з 22 красавіка
Дзе: Гомель, Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў
Даведацца падрабязней

Праект "Мастак і горад" у Мінску

Праект "Мастак і горад" у МінскуПраект "Мастак і горад", які ўжо шэсць гадоў радуе мінчан і гасцей сталіцы выставамі рэпрадукцый лепшых майстроў, зноў адкрывае сезон. І на гэты раз з цікавымі новаўвядзеннямі! Калі ў мінулыя гады галерэя пад адкрытым небам прадстаўляла персанальныя экспазіцыі, прысвечаныя знакамітым ва ўсім свеце Марку Шагалу, Казіміру Малевічу, Мікалаю Селешчуку, Валянціну Губараву, то "Мастак і горад"-2017 упершыню аб'яднае адразу цэлы "россып" таленавітых жывапісцаў. Экспазіцыя пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу", якая па традыцыі чатыры месяцы будзе ўпрыгожваць сталічную плошчу Якуба Коласа, збярэ лепшыя работы 35 вядомых майстроў – прадстаўнікоў розных пакаленняў і творчых напрамкаў – сярод якіх Руслан Вашкевіч, Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Зоя Літвінава, Анатоль Бараноўскі... Акрамя таго, у 2017-м "Мастак і горад" стане адным з буйнейшых праектаў трыенале сучаснага беларускага мастацтва, якое прэтэндуе на статус вядучай падзеі ў мастацкім жыцці Беларусі і будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

Калі: з 27 красавіка
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

Фестываль ландшафтнай архітэктуры і дызайну-2017

Фестываль ландшафтнай архітэктуры і дызайну

У першыя майскія дні Фестываль ландшафтнай архітэктуры і дызайну ператворыць гістарычны цэнтр Мінска ва ўтульную арт-пляцоўку: вуліцы Зыбіцкую, Кірылы і Мяфодзія, Герцэна ўпрыгожаць жывыя кветкі, арыгінальныя інсталяцыі, дызайнерскія лаўкі, крэслы, лежакі, арэлі, аўтарскія скульптуры, у дварах з’явяцца крэатыўныя дыпломныя работы студэнтаў, а ўздоўж набярэжнай Свіслачы – плаваючыя домікі для птушак. Мінчане і госці "зялёнага" фэсту ўбачаць праекты лепшых у краіне ландшафтных дызайнераў, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 950-годдзю сталіцы. У праграме – выстаўка праектаў розных гадоў, творчыя сустрэчы, лекцыі і майстар-класы ад вядомых спецыялістаў, якія раскажуць, як сабраць фантан, стварыць маленькі сад, добраўпарадкаваць прысядзібны ўчастак…

Калі: 1 – 10 мая
Дзе: Мінск, Верхні горад

XXI Міжнародная cпецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

Міжнародная cпецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"

Буйнейшы міжнародны форум сродкаў масавай інфармацыі 21-ы раз збярэ ў Мінску прадстаўнікоў перыядычных выданняў, тэлеканалаў, радыёстанцый, інфармацыйных агенцтваў і інтэрнэт-парталаў Беларусі, Расіі і краін СНД, Кітая, Венесуэлы, Кубы... Удзельнікі пакажуць гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах старэйшых выданняў, прадставяць лепшыя медыяпраекты і падзеляцца найноўшымі распрацоўкамі ў галіне камунікацыйных тэхналогій. У праграму-2017 увайшлі прэзентацыі, круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядомых журналістаў і экспертаў, прысвечаныя стану і перспектывам развіцця інфармацыйнага поля ў нашай краіне. Завершыцца цяперашні медыяфорум урачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара".

Калі: 3 – 6 мая
Дзе: Мінск, пр. Пераможцаў, 14, НВЦ "БелЭкспа"
Даведацца падрабязней

Фестываль "Дударскі рэй" у Глыбокім

Фестываль "Дударскі рэй" у Глыбокім

Фестываль "Дударскі рэй" упершыню збярэ ў горадзе Глыбокае – вядомай "вішнёвай" сталіцы Беларусі – лепшых дудароў з розных рэгіёнаў краіны і замежжа. Ініцыятар незвычайнага фэсту – беларускі перакладчык, літаратар, выдавец і публіцыст Віталь Воранаў. Адкрыецца фестываль імправізацыяй на Алеі знакамітых землякоў каля бюста Ігната Буйніцкага – заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра, які ўключыў у сваю трупу дудара. У праграме – выстаўка "Дуда ў лiтаратуры", прысвечаная 500-годдзю нацыянальнага кнігадрукавання, і "Велiкапольскiя дуды ў XXI стагоддзi", музыкальная прагулка па дэндралагічным парку ў вёсцы Мосар, выступленне на службе ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Удзела, а таксама ўрачыстае шэсце і гала-канцэрт фальклорных калектываў з розных краін свету.

Калі: 6 – 7 мая
Дзе: Віцебская вобласць, горад Глыбокае, вёскі Мосар і Удзела

Канцэрт аркестра "Алімпія-Класіка": Лепшыя вальсы свету

Канцэрт аркестра "Алімпія-Класіка": Лепшыя вальсы свету

Сімфанічны аркестр "Алімпія-Класіка" пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Снітко – вучня знакамітых дырыжораў народных артыстаў Расіі Генадзя Праваторава, Ільі Мусіна і Генадзя Раждзественскага – прадставіць новую канцэртную праграму, прысвечаную лепшым вальсам свету. У творчым вечары прагучаць шэдэўры сусветнай класікі: вядомыя творы "караля вальсаў" Іагана Штрауса, музычныя ўрыўкі з опер Джузэпэ Вердзі і Джакама Пучыні, знакамітых балетаў "Шчаўкунок", "Лебядзінае возера" і "Спячая прыгажуня" Пятра Чайкоўскага і спектакляў Сяргея Пракоф’ева, любімыя мелодыі з культавых кінастужак, аперэт і мюзіклаў, папуры на тэмы французскіх і рускіх старадаўніх вальсаў. Гледачоў чакае рамантычнае падарожжа, якое ўпрыгожаць светлавыя эфекты і відэапраекцыі на вялікім экране…

Калі: 9 мая
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Тыдзень моды ў Беларусі (Belarus Fashion Week AW 2017/18)

Тыдзень моды ў Беларусі (Belarus Fashion Week)

Буйнейшая падзея беларускай fashion-індустрыі зноў збярэ ў Мінску вытворцаў, баераў, экспертаў і блогераў з розных краін. На галоўным подыуме Belarus Fashion Week адбудуцца паказы сезона восень-зіма 2017/2018 вядомых беларускіх брэндаў: Alena Goretskaya, Samoschenko, BOITSIK, T. Efremova, TARAKANOVA, Condra, EMSE, Tamara Goridovets, Anna-Maria Eglit, Nelva, Katya Volkova, Honar, Candy Lady, Fur Garden… Госці ўбачаць новыя pret-a-porter калекцыі і fashion-інсталяцыі маладых куцюр’е, а таксама аўтарскія лініі мужчынскага і жаночага адзення ад удзельнікаў  конкурсу New Names BFW. Акрамя таго, у рамках сумеснай з ЮНЭЙДС праграмы Fashion Aids Line вядучыя дызайнеры створаць уборы з нацыянальным арнаментам і чырвонай стужкай – міжнародным сімвалам барацьбы са СНІДам.

Калі: 11 – 14 мая
Дзе: Мінск, пр. Пераможцаў, 14, НВЦ "БелЭкспа"
Даведацца падрабязней

Міжнародная выстаўка рэтра- і класічных аўтамабіляў "Рэтра Мінск 2017"

Міжнародная выстаўка рэтра- і класічных аўтамабіляў "Рэтра Мінск"

Прымеркаваная да свята Вялікай Перамогі выстаўка элітных аўтамабіляў пад адкрытым небам дзясяты раз збярэ ў самым сэрцы Мінска калекцыянераў і прыхільнікаў рэтра- і класічных брэндаў з розных краін свету. Калона рарытэтных аўто праедзе ад плошчы Дзяржаўнага сцяга, дзе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё злёту і ўскладанне кветак у гонар Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Беларусі, да канцавога пункта – Музея авіяцыйнай тэхнікі. Таксама ў праграму форуму ўключана наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Кульмінацыяй стане open air экспазіцыя на Кастрычніцкай плошчы, дзе ўсе жадаючыя змогуць разгледзець унікальныя экзэмпляры айчыннага і замежнага аўтапрама, сярод якіх вінтажныя Rolls-Royce, Ford, Chevrolet, Buick, Cadillac, Lincoln, Cabrio, ВАЗ, УАЗ, "Волга", "Чайка"…

Дзе: Мінск
Калі: 12 – 14 мая

13 мая – Плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – Плошча Перамогі – Кастрычніцкая плошча – Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – Музей авіяцыйнай тэхнікі, аэрадром "Баравая"

Выстаўка робататэхнікі і інавацыйных тэхналогій Roboticon 2017 у Мінску

Выстаўка робататэхнікі і інавацыйных тэхналогій Roboticon у Мінску

Roboticon 2017 збярэ ў Мінску вядучых распрацоўшчыкаў і інвестараў, прадстаўнікоў кампаній з галіны робататэхнікі і інтэрнэту рэчаў (IoT), а таксама вытворцаў прамысловых, бытавых і адукацыйных робатаў. На пляцоўцы сталічнага Футбольнага манежа разгорнуцца тэматычныя зоны, дзе адбудуцца прэзентацыі найноўшых распрацовак сусветных і беларускіх вытворцаў робатаў і 3D-прынтараў. Адной з галоўных падзей форуму стане навуковая канферэнцыя HARD 2017, якая аб’яднае вядучых экспертаў і ігракоў IoT-індустрыі і робататэхнікі СНД, Еўропы і ЗША. Акрамя таго, у насычанай праграме – прэзентацыі высокатэхналагічных стартапаў, мінскі чэмпіянат робататэхнікі Roboticon, рэспубліканскі конкурс тэхнічнай творчасці, турніры па адукацыйнай робататэхніцы, а таксама практычныя заняткі па зборцы і праграмаванні робатаў ад выкладчыкаў з Расіі і Беларусі.

Калі: 12 – 13 мая
Дзе: Мінск, Футбольны манеж

"Сурганава і Аркестр" у Мінску

"Сурганава і Аркестр" у Мінску

Адна з самых самабытных расійскіх груп "Сурганава і Аркестр" вяртаецца ў Мінск з новай акустычнай праграмай, прэзентацыя якой прайшла ў 2016 годзе і выклікала сапраўдны ажыятаж: за некалькі тыдняў да канцэртаў у Маскве і Санкт-Пецярбургу паклоннікі раскупілі ўсе білеты. Візітнай карткай вядомага калектыву на чале з нязменным лідарам і натхняльнікам – спявачкай, музыкантам і паэтэсай Святланай Сурганавай – ужо на працягу больш як дзясятка гадоў з’яўляецца асаблівая спавядальная манера выканання, арыгінальнае спалучэнне кранальнай лірыкі і розных музычных жанраў – рока, лаціна, трып-хопа, электронікі... У мінскім канцэрце Святлана Сурганава выканае лепшыя кампазіцыі за ўсю гісторыю групы, якія паўстануць у новым, чароўным глыбокім прачытанні.

Калі, дзе:

24 мая – Магілёў, КЗ "Магілёў"
25 мая – Мінск, Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў

Свята народнай творчасці "Аўгустоўскі канал запрашае сяброў"

Свята народнай творчасці "Аўгустоўскі канал запрашае сяброў"

Яшчэ ў красавіку ўнікальнае гідратэхнічнае збудаванне XIX стагоддзя і адна з найпрыгажэйшых прыродных выдатных мясцін Беларусі і Польшчы – Аўгустоўскі канал – адкрыў турыстычны сезон міжнародным фестывалем воднага турызму "Нёманская вясна-2017", а ўжо ў маі рыхтуецца прыняць традыцыйнае свята "Аўгустоўскі канал запрашае сяброў", які адкрыецца ўрачыстым шэсцем аматарскіх калектываў Гродзенскага раёна. Акрамя экстрэмальных сплаваў на байдарках, госці фестывалю змогуць атрымаць асалоду ад тэатралізаваных пастановак, паслухаць фальклорную музыку ў выкананні лепшых ансамбляў краю, прыняць удзел у конкурсах і вясёлых народных забавах, набыць сувеніры на выстаўцы-кірмашы "Узоры майстроў гарадзенскіх" і прадэгуставаць стравы нацыянальнай кухні на адным з падворкаў...

Калі: 27 мая
Дзе: Гродзенская вобласць, Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства"

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства"

Гістарычны фестываль у музеі-скансэне ў вёсцы Азярцо запрашае акунуцца ў атмасферу рыцарства і высакародных подзвігаў у імя прыгожай дамы. Госці свята ўбачаць гістарычную рэканструкцыю сярэдневяковай бітвы "Штурм умацаванняў". Гледачоў чакае насычаная праграма: выстаўка ваенных даспехаў, відовішчныя рыцарскія турніры, масавыя пешыя і конныя бітвы, турніры лучнікаў і алебардыстаў, выступленні выканаўцаў сярэдневяковай і фолк-музыкі, танцавальных і вулічных тэатральных калектываў, сярод якіх ансамбль старадаўняга танца "Стэла" з Cанкт-Пецярбурга і, вядома, хэдлайнер фестывалю – знакамітая беларуская група "Стары Ольса". Акрамя таго, наведвальнікі змогуць прыняць удзел у сярэдневяковых забавах, наведаць рамесны кірмаш і майстар-класы народных умельцаў...

Калі: 27 – 28 мая
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі музей народнай архітэктуры і быту

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі