Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Apr 2017

Маладыя дызайнеры з краін СНД змогуць паказаць свае калекцыі на подыуме Belarus Fashion Week

Маладыя дызайнеры з краін СНД змогуць паказаць свае калекцыі на подыуме Belarus Fashion Week10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладыя дызайнеры з краін СНД змогуць паказаць свае калекцыі на подыуме Belarus Fashion Week. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры BFW.

Belarus Fashion Week падтрымае мадэльераў міжнароднага тыдня моды Volga Fashion Week і падорыць магчымасць пераможцам конкурсу маладых дызайнераў паказаць свае калекцыі ў Мінску.

Фінал конкурсу адбудзецца ў Казані 30 красавіка. У склад журы ўвойдуць вядучыя эксперты моды і стылю з сусветным імем, у тым ліку прадстаўнікі Belarus Fashion Week.

Міжнародны тыдзень моды Volga Fashion Week - галоўная фэшн-падзея Прыволжскай федэральнай акругі Расіі. Ён пройдзе ў Казані 28-30 красавіка. Прафесійнае мерапрыемства арыентавана на папулярызацыю дызайнерскага адзення pret-a-porter і pret-a-porter de luxe.

Традыцыйна Volga Fashion Week збірае на адной пляцоўцы экспертаў лёгкай прамысловасці, папулярных і пачынаючых дызайнераў, рэдактараў глянцавых часопісаў і крытыкаў фэшн-парталаў, культуролагаў, зорак і блогераў з усіх краін СНД, у тым ліку Беларусі. У рамках мерапрыемства праходзяць яркія паказы, дыскусійныя пляцоўкі, круглыя сталы з удзелам творчых спецыялістаў, майстар-класы тэарэтыкаў і практыкаў дызайну з магчымасцю зрабіць пакупкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі